Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

26. НАРБ. – Фонд 30. – Воп. 6. – Спр. 36: Краткий паспорт ЦСУ СССР «Основные показатели развития народного хозяйства и культурного строительства Белорусской ССР» за 1945 г.

27. НАРБ. – Фонд 30. – Воп. 6. – Спр. 80. Экономическая записка ЦСУ БССР в ЦК КП(б)Б от 15 января 1949 г. «Данные по валовой продукции, численности рабочих и выпуску главнейших изделий в натуральном выражении по промышленности Белорусской ССР за 1943–1948 гг.».

На шляху да адбудовы сельскай гаспадаркі ў Савецкай Беларусі (верасень 1943 г. – 1945 г.)

М. У. Смяховіч (Мінск)


Страты і разбурэнні. Сітуацыю, якая склалася пасля вайны ў сельскай гаспадарцы Савецкай Беларуси, можна вызначыць як катастрафічную. На сяле было знішчана звыш 1200 тыс. будынкаў, у тым ліку 420 825 жылых дамоў, 533 тыс. гаспадарчых пабудоў, 23 тыс. культурна-бытавых і адміністрацыйных будынкаў, вывезена з беларускай вёскі ў Германію больш за 980 тыс. коней, больш за 2 млн галоў буйной рагатай жывёлы, больш за 2,8 млн галоў свіней і прыкладна такая ж колькасць авечак і коз [1, с. 202]. Ва ўсіх саўгасах рэспублікі, па дадзеных Наркамата саўгасаў, была «разрабавана і знішчана ўся рабочая і прадукцыйная жывёла. Нямецкія акупанты ўгналі ў рабства і забілі 21 100 рабочых и членаў іх сем’яў, што склала 52 % ад агульнай колькасці рабочых і служачых саўгасаў» [2, арк. 9].

На момант вызвалення Беларусі ў параўнанні з 1940 г. у ёй засталося толькі 39 % коней, 31 – буйной рагатай жывёлы, 37 – кароў, 11 – свіней і 22 % – авечак і коз, пасяўныя плошчы скараціліся на 43 % [1, с. 202].

Аднаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці ва ўсходніх абласцях БССР. Аднаўленне калгасаў, як і прамысловых прадпрыемстваў, пачалося з вызваленнем першых раёнаў Беларусі і аднаўленнем дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Ужо восенню 1943 г. у вызваленых раёнах Магілёўскай вобласці з 918 даваенных калгасаў адміністрацыйна было адноўлена 913 [5, с. 89]. Да лета 1944 г. практычна ўсе 954 калгасы Гомельскай вобласці таксама атрымалі ўласную адміністрацыю. Аднак гаспадарчыя работы былі арганізаваны толькі ў 593. У дадзены час калгасы гэтай вобласці мелі на ўзбраенні толькі адзін трактар на чатыры калгасы і 21 362 рабочых кані (па 2–3 кані на калгас) [6, арк. 7].

Як і прамысловасць, хутка пераадолець наступствы вайны і акупацыі беларуская сельская гаспадарка не магла з-за адсутнасці матэрыяльна-тэхнічных, фінансавых і людскіх рэсурсаў. У гэты перыяд істотнае значэнне для Беларусі мелі дапамога саюзнага цэнтра і іншых рэспублік. Ужо ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 21 жніўня 1943 г. «Аб неад к ладных мерах па аднаўленні гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі», дзеянне якой распаўсюджвалася і на тэрыторыю БССР па меры яе вызвалення, прадугледжвалася вяртанне ў вызваленыя раёны прадукцыйнай жывёлы, якая павінна была перадавацца «толькі калгасам – уласнікам жывёлы». Акрамя таго, калгасы на 1943–1945 гг. вызваляліся ад пастаўкі коней «на патрэбы абароны». Калгасныя двары, гаспадаркі рабочых і служачых на адзін год вызваляліся ад абавязковай здачы дзяржаве «ўсіх сельскагаспадарчых прадуктаў». Была прадугледжана магчымасць выданы калгасам насеннай ссуды з дзяржаўных рэзерваў, прадугледжвалася вяртанне аўтатрактарнай тэхнікі, іншага інвентару, які быў эвакуіраваны ў 1941 г. Для патрэб жыллёвага будаўніцтва адводзіліся лесасекі, а Ашчадны банк быў абавязаны «выдаваць крэдыты на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў сельскай мясцовасці па 10 тыс. рублёў на сям’ю тэрмінам на 7 гадоў». Згодна з пастановай ЦК УКП(б) і СНК СССР ад 1 студзеня 1944 г. «Аб бліжэйшых задачах Саўнаркама БССР і ЦК КП(б) Беларусі» і пастановай СНК СССР ад 26 лютага 1944 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленню жывёлагадоўлі калгасаў у раёнах Беларускай ССР, вызваленых ад нямецкіх захопнікаў», у БССР было вырашана завезці з іншых саюзных рэспублік: буйной рагатай жывёлы – 80 тыс. галоў, свіней – 50 тыс., коз і авечак – 130 тыс., коней – 131 тыс. галоў; вярнуць эвакуіраванай жывёлы: буйной рагатай – 6,4 тыс. галоў, коней – 0,6 тыс. галоў; накіраваць 165 заатэхнікаў і ветурачоў [7, арк. 120].

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное