Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

У Круглянскім раёне налічвалася 132 калгасы, якія аб’ядноўвалі 7763 сялянскіх двары (58 двароў на 1 калгас) і 26 826 сялян, з якіх толькі 10 450 чалавек былі працаздольнымі (79 працаздольных на 1 калгас). У гэтым раёне налічвалася 1528 коней, з якіх 976 былі хворымі на часотку, знясіленымі і моцна замардаванымі (11 коней на 1 калгас), трактароў не было. Для правядзення пасяўной кампаніі вясной 1945 г. было адабрана «780 кароў калгасаў і калгаснікаў». У 1944 г. калгасы раёна засеялі 7000 га зямлі (53 га на 1 калгас), а ў 1945 г. трэба было засеяць 13 135 га зямлі (прыкладна па 100 га на 1 калгас) [13, арк. 93]. Прыкладна такім жа цяжкім было становішча сельскай гаспадаркі ў Старобінскім, Мсціслаўскім, Петрыкаўскім і ў іншых раёнах усходніх абласцей Беларусі [13, арк. 18, 95, 119].

Становішча сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях БССР. У заходнім рэгіёне Беларусі – Баранавіцкай, Брэсцкай, Гродзенскай, Маладзечанскай,

Пінскай абласцях і заходніх раёнах Полацкай вобласці – аднаўленчыя работы ў сельскай гаспадарцы амаль не праводзіліся. Калі да вайны тут было арганізавана 1115 калгасаў, то на 1 снежня 1946 г. узнавілі сваю работу толькі 132 калгасы [14, арк. 13]. Амаль усе адноўленыя калгасы былі арганізаваны на базе былых нямецкіх дзяржаўных маёнткаў, з якіх акупанты не паспелі вывезці рабочую жывёлу і сельскагаспадарчае абсталяванне. Напрыклад, у Полацкай вобласці ў канцы вайны, па сведчанні начальніка Полацкага абласнога зямельнага аддзела Хорта, было адноўлена 28 калгасаў «У асноўным гэтыя калгасы, – адзначаў ён, – арганізаваны на базе маёнткаў, за выключэннем трох, якія арганізаваны ў вёсках у асноўным з былых батракоў». На кожны калгас у Полацкай вобласці прыпадала ў сярэднім прыкладна 20 сялянскіх гаспадарак [14, арк. 72].

Падобная сітуацыя назіралася і ў іншых абласцях заходнебеларускага рэгіёна. Так, калгас «1-е Мая» Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці быў арганізаваны з 32 гаспадарак батракоў былых нямецкіх дзяржаўных маёнткаў. У гэтых гаспадарках налічвалася 40 працаздольных сялян [14, арк. 82–83].

Адноўленыя калгасы функцыянавалі ў складаным палітычным становішчы. У сувязі з гэтым старшыня вышэйназванага калгаса «1-е Мая» Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці, напрыклад, адзначаў: на адлегласці 500 метраў ад праўлення калгаса жылі «былыя асаднікі, пілсудчыкі, былыя кулакі», якія шляхам прапаганды наносілі вялікую шкоду калгаснай і савецкай справе [14, арк. 82–83]. 12–18 лютага 1945 г. адбыўся VI Пленум ЦК КП(б)Б. У дакладзе першага сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнкі гаварылася, што нямецкія захопнікі «ліквідавалі дасягненні савецкага сялянства заходніх абласцей у зямельным пытанні. Яны вярнулі кулакам усю зямлю. Захопнікі арганізавалі 1192 нямецкія каланізатарскія гаспадаркі і беззямельных беднякоў і батракоў ператварылі ў рабоў нямецкіх памешчыкаў». У сувязі з гэтым перад органамі ўлады заходніх абласцей была пастаўлена задача па вяртанні батракам, беднякам і сярэднякам той зямлі, якая знаходзілася ва ўласнасці «нямецкіх ваенна-прыгонніцкіх гаспадарак». Адначасова Пленум прыняў рашэнне: «…там, дзе сяляне зразумелі перавагі калгаснага ладу і жадаюць аб’яднацца ў калгасы, аказаць ім у гэтым неабходную дапамогу» [15, с. 48–54].

Для арганізацыі калгасаў патрэбны былі немалыя рэсурсы: рабочая і прадукцыйная жывёла, птушка, насенне, сельскагаспадарчы інвентар, памяшканні, тэхніка, спецыялісты. Гэтых рэсурсаў у мясцовага насельніцтва амаль не было. Напрыклад, у пачатку 1945 г. у Гродзенскай вобласці налічвалася 55 тыс. сялянскіх гаспадарак, якія не мелі коней, у Брэсцкай вобласці – 45 тыс., а ўсяго на 1 верасня 1946 г. у заходніх абласцях налічвалася 270 тыс. сялянскіх гаспадарак, якія не мелі коней. [14, арк. 50, 55, 102]. Па сведчанні першага сакратара Гродзенскага абкама КП(б)Б А. П. Эльмана, вясной 1945 г. вобласць мела магчымасць дапамагчы бядняцкім гаспадаркам збожжавым насеннем толькі за кошт таго, што «ў былых нямецкіх маёнтках засталіся зернявыя фонды». Таму мясцовыя ўлады рэкамендавалі «весці арганізацыю калгасаў з беднаты і сярэднякоў у першую чаргу там, дзе ёсць сваё насенне, коні і г. д.» [14, арк. 32, 42].

Палітычная і гаспадарчая сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі ўскладнялася тым, што тут базіраваліся антысавецкія дыверсійна-тэрарыстычныя арганізацыі. Так, у Юрацішкаўскім раёне з 1 мая па 15 чэрвеня 1945 г. анты-савецкімі тэрарыстычна-дыверсійнымі фарміраваннямі былі забіты 16 чалавек (2 з іх былі раённымі работнікамі, а 14 – вясковым актывам), спалены два будынкі сельскіх Саветаў, адзін лесаўчастак, разрабавана вясковая крама [16, арк. 132]. У Астравецкім раёне ў снежні 1945 г. было здзейснена 11 тэрары-стычных актаў, у выніку чаго былі забіты і паранены 8 чалавек раённых і сельскіх кіраўнікоў [15, с. 104].

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное