Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

У 1944 г. галоўнае месца ў грузазвароце займалі ваенныя перавозкі, што ў пэўнай ступені было характэрна і для 1945 г. [4, с. 106]. 3 мэтай забеспячэння перавозак воінскіх грузаў і павышэння прапускной здольнасці ў сціслы тэрмін былі пабудаваны на ліміціруючых участках дадатковыя раз’езды. Для першачарговага пропуску цягнікоў ваеннага прызначэння чыгуначнікі імкнуліся выкарыстаць усе магчымасці. Акрамя агульнапрынятага дыспетчарскага рэгуліравання руху цягнікоў быў арганізаваны аднастаронні рух (пакетны графік руху) цягнікоў у абход вузлоў і пропуск аператыўных цягнікоў праз чыгуначныя вузлы без прыпынку. Выкарыстанне гэтых метадаў дало магчымасць забяспечыць у 1944 і 1945 гг. неабходныя перавозкі наступаючай Чырвонай Арміі [3, с. 310].

Разам з тым адбываўся рост перавозак важнейшых народнагаспадарчых грузаў. У 1945 г. было адпраўлена 9245 тыс. т такіх грузаў. Прыкладна трэцюю частку грузаў складалі лясныя і будаўнічыя матэрыялы. У нашу рэспубліку прыбывалі машыны, металы, прамысловыя і харчовыя тавары народнага спажывання [3, с. 310].

Грузазварот чыгуначнага транспарту ў Беларусі ўжо в 1945 г. дасягнуў, з улікам умоў яго развіцця, даволі высокага ўзроўню. Так, у тарыфных тона-кіламетрах у параўнанні з 1940 г. ён склаў на Заходняй дарозе 80,5 %, Беларускай – 51,1, Брэст-Літоўскай – 147,2, што ў эксплуатацыйных тона-кіламетрах складала 76, 65,9 і 99,5 % адпаведна [4, с. 108].

Адначасова з аднаўленнем чыгуначнага транспарту праводзілася работа па аднаўленні работы рачнога транспарту У перавозках леса, мясцовых будаўнічых матэрыялаў і сельскагаспадарчай прадукцыі значнае месца ў Беларусі належала менавіта гэтаму віду транспарту.

За 1944 г. па ўнутраных водных шляхах БССР было адпраўлена 176,3 тыс. т, а прыбыло ў рэспубліку 163,8 тыс. т грузаў [6, арк. 99].

Галоўнае месцы ў наменклатуры грузаабмену па ўнутраных водных шляхах БССР займалі лясныя грузы. Лясных грузаў было адпраўлена 81,3 тыс. т, а прыбыло ў рэспубліку – 66,2 тыс. т.

На другім месца ў грузаабмене па водным шляху знаходзіліся мінеральна-будаўнічыя матэрыялы: адпраўлена з рэспублікі – 32,3 тыс. т, а прыбыло -32,5 тыс. т.

Трэцяе месца ў структуры грузаабмену займалі хлебныя грузы: адпраўлена з рэспублікі – 10,9 тыс. т, а прыбыло – 10,2 тыс. т грузаў [6, арк. 99].

Паколькі асноўныя суднаходныя лініі знаходзіліся ў распараджэнні Наркамата рачнога флоту, то яму было даручана аднаўленне сваіх транспартных шляхоў, якія базіраваліся ў рэспубліцы, а таксама аднаўленне суднаходства. Сродкі для гэтых мэт вылучаліся з саюзнага бюджэту. Так, напрыклад, у 1944 г. на капітальныя работы было выдаткавана 22,6 млн руб. [4, с. 120].

Задача беларускіх органаў улады і партийных арганізацый заключалася ў тым, каб, з аднаго боку, усяляк садзейнічаць і аказваць дапамогу ўпраўленням Наркамата ў ажыццяўленні аднаўленчых работ, а з іншага боку, кантраляваць іх дзейнасць. Так, пасля вызвалення Гомеля ўжо ў 1943 г. шырока разгарнулася работа на суднарамонтным заводзе. Верхне-Дняпроўскае параходства і іншыя падраздзяленні Наркамата рачнога флоту пачалі аднаўленчыя работы па ўсёй сетцы рачных шляхоў і ўсіх вытворчых аб’ектах. Акрамя рачнікоў і мясцовага насельніцтва ў іх бралі ўдзел ваенна-аднаўленчыя атрады [4, с. 121].

У выніку прынятых урадам захадаў і самаадданай працы рачнікоў і ўсіх удзельнікаў аднаўленча-будаўнічых работ ужо ў 1944 г. выйшлі з рамонту на Гомельскім суднарамонтным заводзе каля 200 суднаў, было паднята з дна рэк і адноўлена 9 суднаў, падрыхтаваны да навігацыі ў 1945 г. Днепра-Бугскі канал, расчышчаны фарватары рэк, на асноўных рачных магістралях пачаліся перавозкі грузаў і пасажырскі рух. Рэгулярна судны курсавалі паміж Гомелем і Кіевам, Гомелем і Слаўгарадам, Бабруйскам і Барысавам і інш. Аднак было неабходна выканаць вялікі аб’ём работы па поўнай расчыстцы рэчышчаў рэк, будаўніцтву прычалаў, партовых збудаванняў, суднабудаўнічай і рамонтнай базы, уладкаванні водных шляхоў, жыллёваму і культурнаму будаўніцтву [4, с. 122].

У распараджэнні Наркамата рачнога флоту знаходзіліся толькі буйныя рачныя магістралі. Тым часам Беларусь валодала сеткай малых рэк працягласцю каля 12 тыс. км, якую можна было б выкарыстоўваць для мясцовых перавозак, аднак сетка выкарыстоўвалася толькі для сплаву лесу Таму ў адпаведнасці з рашэннямі VI Пленума ЦК КП(б)Б (1945 г.) было прызнана неабходным асваенне такіх рэк, і ў ліпені 1945 г. было створана Упраўленне па транспартным асваенні малых рэк пры СНК БССР, а таксама падпарадкаваныя яму І аблвыканкамам 12 абласных упраўленняў [4, с. 122].

На працягу 1945 г. у рэспубліцы праводзілася галоўным чынам падрыхтоўчая і арганізацыйная работа, рыхтаваліся адпаведныя карты. Аднак усё запланаванае не было рэалізавана, і з адпушчаных 1 млн руб. асвоілі толькі палову [4, с. 122].

Тым не менш ужо ў навігацыю 1945 г. рачнікам удалося ажыццявіць перавозкі грузаў і пасажыраў па некаторых кірунках.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное