Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Усяго па ўнутраных водных шляхах у 1945 г. грузаў было адпраўлена 461,9 тыс. т, прыбыло 396 тыс. т. Галоўнае месца ў наменклатуры грузаабмену па ўнутраных водных шляхах БССР займалі лясныя грузы. Лясных грузаў было адпраўлена 390,8 тыс. т, а прыбыло – 321,8 тыс. т. 3 гэтай колькасці было адпраўлена з рэспублікі водным шляхам 268,1 тыс. т круглага лесу, а прыбыло -225,4 тыс. т [7, арк. 110].

На другім месцы ў грузаабмене па водным шляху знаходзіліся хлебныя грузы: адпраўлена з рэспублікі – 15,6 тыс. т, а прыбыло – 14,9 тыс. т.

Трэцяе месца ў структуры грузаабмену займала садавіна і гародніна. Так, у 1945 г. было адпраўлена з рэспублікі 12,1 тыс. т, а прыбыло – 13,2 тыс. т садавіны і гародніны [7, арк. 110].

3 першых дзён вызвалення тэрыторыі Беларусі аднаўляліся і рамантаваліся аўтамабільныя дарогі, будаваліся часовыя масты [4, с. 311].

Аднак нямецка-фашысцкія акупанты нанеслі вялікі ўрон гаспадаркам сістэмы Наркамата аўтатранспарту БССР, які склаў 35 млн 443 тыс. рублёў. Шэраг гаспадарак былі цалкам знішчаныя: Гомельскі аўтарамонтны завод, Мінская аўтабаза, Мінская аўташкола, Гомельская аўтабаза, Крычаўская аўтабаза, Гомельскі аўтатэхнікум, Аршанская аўтабаза. Часткова былі пашкоджаны аўтабазы ў Віцебску, Вілейцы. У астатніх гаспадарках будынкі больш-менш захаваліся, але ўсе без выключэння патрабавалі рамонту і прывядзення іх у парадак. Большая частка аўтамашын і цалкам усё абсталяванне і інструменты былі вывезены акупантамі [8, с. 5].

Такім чынам, пры аднаўленні гаспадарак давялося пачынаць працу з самага пачатку.

На працягу 1944 г. (у асноўным за 4-ты квартал 1944 г.) гаспадаркамі сістэмы Наркамата была праведзена вялікая работа па ўпарадкаванні тэрыторыі і памяшканняў прадпрыемстваў, рамонце іх і падрыхтоўцы да зімы. Адначасова праводзілася работа па забеспячэнні аўтагаспадарак аўтамашынамі, без чаго аўтабазы не маглі разгарнуць сваю асноўную работу па эксплуатацыі. Паколькі атрыманне новых аўтамабіляў ускладнялася ўмовамі ваеннага часу, то галоўныя намаганні былі накіраваны на аднаўленне трафейных аўтамабіляў. Дадзеная праца, у сваю чаргу, запавольвалася адсутнасцю ў гаспадарках і рамонтных прадпрыемствах не толькі абсталявання, але і прасцейшых інструментаў Тым не менш, нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкасці, аўтагаспадаркамі і рамонтнымі прадпрыемствамі на працягу 1944 г. з ліку трафейных былі адноўлены 82 аўтамашыны, з якіх у сістэму Наркамата быў перададзены 41 аўтамабіль, а астатнія адноўленыя аўтамабілі былі перададзены ў народную гаспадарку У 1944 г. Наркаматам было атрымана 16 новых аўтамабіляў Такім чынам, па прычыне нязначнай колькасці паступіўшых у сістэму Наркамата аўтамабіляў у яго распараджэнні на 1 студзеня 1945 г. знаходзілася толькі 57 аўтамабіляў Пры гэтым большасць гаспадарак Наркамата мелі ў сваім распараджэнні 1–2 аўтамабілі [8, арк. 8].

У выніку ваенных дзеянняў быў цалкам разбураны Гомельскі аўтарамонтны завод, і аднаўленне яго на ранейшай пляцоўцы было немэтазгодным. Па стане на 1 студзеня 1945 г. у асноўным было завершана праектаванне аўтарэм-завода і праведзены падрыхтоўчыя мерапрыемствы да будаўніцтва завода, а менавіта – нарыхтоўка лесаматэрыялаў, размяшчэнне інтэрната ў ацалелай частцы корпуса шарыка-падшыпнікава завода для размяшчэння будаўнікоў

Крыху лепш ішлі справы на Мінскім аўтарэмзаводзе, на якім 1 студзеня 1945 г. працавалі 180 рабочых і служачых і было ўжо 14 станкоў, якія, аднак, патрабавалі ў асноўным капітальна-аднаўленчага рамонту.

На працягу 1944 г. рабочыя Мінскага аўтарамонтнага завода былі занятыя ў асноўным аднаўленнем цэхаў, рамонтам і мантажом станкоў і праводзілі пераборку трафейных аўтамабіляў з мэтай камплектавання машын для перадачы іх у экпсплуатацыю ў народную гаспадарку.

Да вайны ў сістэму Наркамата аўтатранспарта БССР уваходзіла 21 аўтаэксплуатацыйная база, якая мела ў сваім распараджэнні 990 аўтамашын і 3053 рабочых, а таксама рамонтныя майстэрні на 172 рамонтных месца і 191 адзінку механічнага абсталявання.

На 1 студзеня 1945 г. функцыянавалі 18 аўтаэксплуатацыйных баз, у распараджэнні якіх было 57 аўтамабіляў, у тым ліку 52 грузавых і 5 пасажырскіх [8, с. 4].

Аднаўленне працы аўтамабільнага транспарту рэспублікі пачалося з фарміравання органаў кіравання. Наркамат аўтамабільнага транспарту БССР, разам з іншымі наркаматамі рэспублікі, пачаў разгортваць работу па аднаўленні сваіх прадпрыемстваў па меры вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Першай у сістэме Наркамата аўтатранспарту БССР узнавіла сваю работу Рэчыцкая аўтабаза Гомельскай вобласці (пастанова СНК БССР ад 26.11.1943 г.) Адначасова ўзнавіла сваю дзейнасць Галоўнае ўпраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Наркамата [8, с. 6].

У студзені 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову аб аднаўленні работы Гомельскай і Мазырскай аўтабаз, Гомельскага аўтарамонтнага завода і Гомельскай аўташколы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное