Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Безумоўна, такога роду інфармацыю складана назваць поўнай і вычарпальнай з прычыны відавочнай немагчымасці праверкі дакладнасці сабранай ва ўмовах ваеннага ліхалецця статыстыкі. Тым не менш, нават аналіз такіх прыблізных, і, магчыма, не поўнасцю дакладных даных дае нам некаторае ўяўленне пра дынаміку тэмпаў вытворчасці, змену якасных акцэнтаў асноўнага кірунку працы і інш.

Так, напрыклад, мы можам назіраць бліжэй да заканчэння партызанскай вайны на тэрыторыі Беларусі зніжэнне тэмпаў выпуску новых аўтаматаў ППШ, якія да лютага 1944 г. выпускаліся надзвычай актыўна; у той жа час актывізуюцца тэмпы менавіта рамонтнай дзейнасці. Нават сам факт падачы ў табліцы асобнай інафармацыі па рамонту «наших», «фабричных» ППШ і асобна іх «дисок» (г. зн. дэталізацыя апісання структурных кампанентаў аднаго з аспектаў дзейнасці майстэрні) сведчыць пра ўзрастанне значнасці рамонта ўзбраення. Складана, не валодаючы інфармацыяй ад непасрэдных сведкаў тых падзей, як-небудзь інтэрпрэтаваць гэтыя тэндэнцыі. Як варыянт, можна прапанаваць некаторы спад «збройнага голаду», і тэты спад абумовіў адсутнасць практычнай неабходнасці ў падтрыманні выпуску самаробных ППШ у ранейшых аб’ёмах. Акрамя таго, цалкам імаверным здаецца меркаванне пра відавочна горшую якасць самаробных ППШ у параўнанні з фабрычнымі, што абумовіла рост запытаў на рамонт гэтых новых адзінак.

Разам з тым, у архіўных дакументах упамінаюцца і іншыя віды дзейнасці (не прыведзеныя ў нашай табліцы з-за немагчымасці забяспечыць параўнанне): так, у першы перыяд дзейнасці майстэрні, па ўсім відаць, важнае месца займаў рамонт пісталетаў, якіх было адрамантавана 35; у другі перыяд тэты пункт ужо не названы асобна. У цэлым жа ўмоўна вылучаны намі другі перыяд дзейнасці майстэрні характарызуецца павелічэннем аб’ёмаў і разнастайнейшым характарам выкананых работ, у прыватнасці, па рамонту менш прывычных для партызан узораў узбраення і іх дэталей.

Акрамя таго, узгадванне ў рукапіснай справаздачы камандзіра атрада Р. Іванова пра колькасць адрамантаваных ровараў (153 штукі) дазваляе зрабіць вывад, што па меры неабходнасці абсяг прадметаў, з якімі працавалі збройнікі, мог пашырацца і ахопліваць ужо не толькі ўзбраенне, але і сродкі транспарту, напрыклад, вазы [8, л. 113; 9, л. 342].

Зробім некаторыя высновы. Вывучэнне партызанскага руху сёння відавочна патрабуе новых падыходаў і інавацыйных ідэй. У гэтым сэнсе праца можа весціся не толькі ў кірунку пошуку новых праблем, раней абмінутых увагай даследчыкаў. Могуць быць вылучаныя і абгрунтаваныя новыя спосабы фарміравання самога апавядання пра партызанскі рух. Менавіта гэта з’яўляецца асноўнай мэтай артыкула. Прапанаваны намі разгляд вытворчасці саматужнай зброі, як уяўляецца, мае свае перавагі. У першую чаргу, ён дазваляе ўбачыць партызанскі рух непасрэдна на ўзроўні нізавай арганізацыі, паказаць чалавека мінуўшчыны, яго сацыяльнае дзеянне, камунікацыю і інш. Такі падыход можа істотна пашыраць гарызонты нават такіх, здавалася б, звычных тэм і праблем, як партызанскі рух.

Крыніцы і літаратура

1. Давиташвили, М. Тенгиз Шавгулидзе / М. Давиташвили. – Тбилиси, 1952.

2. Захаров, И. К. Война в краю озер / И. К. Захаров; лит. запись Ф. Моделя. 2-е изд. – Минск, 1973.

3. Фядотаў, У. М. Мёртвыя застаюцца жывымі / У. М. Фядотаў. – Мінск, 1967.

4. Лобанок, В. Уходили в поход партизаны / В. Лобанок // Техника и вооружение. – 1967. -№ 10.

5. Азясский, Н. Развитие тактики диверсионных действий партизанских формирований в Великой Отечественной войне / Н. Азясский // Военно-исторический журнал. – 1984. – № 11.

6. Ваулин, Н. Изобретатель партизанского оружия / Н. Ваулин // Военно-исторический журнал. – 1974. – № 1.

7. Кузьменко, В. И. Партизанские оружейники / В. И. Кузьменко; под ред. Э. Ф. Языкович. – Минск, 1990.

8. Национальный архив Республики Беларусь (далее – НАРБ). – Ф. 1406. – Оп. 1. – Д. 394. Организация оружейной мастерской в Партизанском отряде № 1 бриг. Чекист.

9. НАРБ. – Ф. 1450. – Оп. 4. – Д. 105. Описания истории и боевой деятельности Партизанского отряда № 1 т. Иванова бр. Чекист.

Некоторые аспекты восприятия партизанского движения периода Великой Отечественной войны в современном белорусском обществе

Е. Я. Павлова (Минск)


Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное