Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Тым не менш, нягледзячы на наяўнасць істотных напрацовак, савецкая гістарыяграфія пытання відавочна недастатковая. Праца У. Кузьменкі, напрыклад, ужо ўтрымлівае пэўныя спробы апісаць асабісты вопыт партызанскіх збройнікаў Аднак не выпадае прызнаць гэтыя спробы паспяхова ажыццёўленымі. У кнізе фактычна не раскрыты «рамесніцкі» вопыт збройнікаў Таксама ў рабоце недастатковая ўвага надаецца аналізу знешніх умоў арганізацыі вытворчасці самаробнай зброі. Нарэшце, у працы не хапае вывадаў і абагульненняў

Зараз прапануем звярнуцца да некаторых гістарычных крыніц. Гаворка пойдзе пра гісторыю вытворчасці самаробнай зброі ў атрадзе № 1 брыгады «Чэкіст». Да нашых дзён захаваўся ўнікальны гістарычны дакумент – частка дзённіка загінуўшага ў маі 1944 г. камісара гэтага атрада Пятра Ігнатавіча Счаслаўскага, азаглаўленая як «Организация оружейной мастерской в Партизанском отряде № 1 бриг. «Чекист» [8, л. 104–113]. Дадзены дакумент дае гісторыку магчымасць вывучаць вытворчасць самаробнай зброі ў рамках такіх даследчых парадыгм, як «гісторыя знізу» і мікрагісторыя. Акрамя дзённіка П. Счаслаўскага, пэўную інфармацыю пра дзейнасць разглядаемай майстэрні падаюць некаторыя іншыя дакументы, сярод якіх, у прыватнасці, невялікі тэкст пад назвай «История мастерской», які з’яўляецца складаючай часткай «Описания истории и боевой деятельности Партизанского отряда № 1 т. Иванова бр. Чекист» [9, л. 332–344]. Неабходна адразу адзначыць, што ў апошнім тэксце роля камісара П. Счаслаўскага паказана не такой істотнай, як у яго ўласным дзённіку.

Псторыя партызанскай збройнай майстэрні атрада № 1 пачалася ў чэрвені 1942 г., калі тагачасны камандзір брыгады «Чэкіст» Г. Кірпіч прыняў рашэнне пра стварэнне ў брыгадзе збройнай майстэрні, якая павінна была займацца рамонтам і аднаўленнем серыйнай заводскай зброі, а ў далейшым, з прычыны ўзнікшай неабходнасці і аб’ектыўнага ўдасканалення навыкаў партызанскіх збройнікаў – таксама і выпускам уласных узораў узбраення. Арганізацыяй майстэрні кіравалі Леанід Нікалаеў (назначаны начальнікам майстэрні) і камісар Пётр Счаслаўскі.

У верасні 1942 г. брыгада была вымушана пакінуць ранейшае месца дыслакацыі (Круглянскі раён) і перайсці ў Лепельскі раён Віцебскай вобласці, дзе і спынілася на зіму. Па загаду камандзіра брыгады атрады пачалі «изучать людей из местного населения» з мэтай папаўнення сваіх радоў. «Личный состав отряда рос с каждым днем, а оружия небыло»[10] – адзначае аўтар дзённіка.

Для папаўнення запасаў узбраення камандзір атрада вырашыў выкарыстаць інфармацыю, атрыманую ад мясцовых жыхароў: у раёне знаходзіўся аэрадром, спалены пры адступленні Чырвонай Арміі ў 1941 г. На аэрадроме, між іншым, партызанская разведка выявіла абгарэўшыя кулямёты, якія былі дастаўлены ў атрад (шэсць «авиопулеметов типа Максим»). У асноўным стан гэтай зброі рабіў не лепшае ўражанне: «Вообще вид этих авиопулеметов был безобразный и безнадежный. Все кто смотрел авиопулеметы из наших командиров говорили, что с них ничего не будет». Аднак П. Счаслаўскі, «ощущая большую потребность в оружии», не палічыў магчымым выкінуць кулямёты і са згоды камандзіра брыгады вырашыў іх адрамантаваць. 25 снежня 1942 г. камісар разам са слесарам 4-га разрада Мікалаем Ігнатавічам Ісадчанкам і яшчэ двума байцамі {«как вспомогательная раб сила») прыступілі да разборкі аднаго з кулямётау

Умовы працы былі не вельмі спрыяльныя, у прыватнасці, «инструментов почти никаких небыло». Некаторыя ўдалося адшукаць у суседняй вёсцы Валова-Гара (напільнікі, іржавая піла, ізбойнік, драўляны дрыль).

Асноўная праблема была ў тым, каб «сделать спусковой механизм и приспособить этот затыльник <…> так, чтобы его можно было использовать как станковый пулемет». У рэшце рэшт рашэнне было знойдзена: распрацавана рычажнае прыстасаванне пуску, зроблена новая пускавая цяга і інш. 3 студзеня 1943 г. камбрыг асабіста праверыў работу адрэстаўраванага кулямёта. Праверка была пройдзена паспяхова: «Комбриг меня [П. Счаслаўскага] поблагодарил пожал руку и пожелал дальнейших успехов».

Майстэрня была пашырана, у атрад прывезлі яшчэ 7 няспраўных кулямётау У канчатковым выніку, як адзначае аўтар дзённіка, з 13 кулямётаў удалося паставіць у строй 12.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное