Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Пановаму нам неабходна ацэньваць і баявыя дзеянні, якія адбыліся на Гомел ынчыне летам 1941 г. Выяўленне ў нямецкіх дакументах новых гістарычных фактаў прыводзіць да высновы, што пакуль застаюцца «белыя плямы» і ў вывучэнні абароны Жлобіна, Рагачова і Гомеля. Параўнанне выяўленых дакументальных звестак з ужо замацаванымі ў айчыннай гістарыяграфіі паказвае, што гісторыкам неабходна рашуча рухацца наперад у стварэнні цэласнай карціны гістарычных падзей з улікам як новых дакументальных крыніц, так і крытычнага аналізу традыцыйных падыходаў. У такой сітуацыі галоўным з’яўляцца не выстаўленне нейкіх ацэнак, а вызначэнне навуковай верагоднасці фактаў у традыцыйнай гістарыяграфіі, характарыстыка глыбіні выкарыстання дакументальных крыніц і паўнаты ўвядзення ў сучасную беларускую гістарычную навуку новых азначэнняў, ацэнак і высноў у дачыненні да летняй франтавой наступальнай аперацыі на Гомелынчыне часцямі Цэнтральнага фронту, зусім невыпадкова створанага пад такой назвай у канцы ліпеня 1941 г. Пры ўсім гэтым асабліва важна мець на ўвазе наступны гістарычных факт. Упартыя баявыя дзеянні савецкіх сіл у ходзе франтавых контрудараў, праведзеных на тэрыторыі Беларусі, у значнай меры сталі фактычна прычынай таго, што А. Птлер 30 ліпеня 1941 г. падпісаў дырэктыву № 34 [11, с. 204], якой ўпершыню аддаў загад аб пераходзе трупы армій «Цэнтр» да абароны. Што азначае нішто іншае, як пачатак фактычнага краху плана германскага «бліцкрыгу» на ўсходзе.

Адной з самых трагічных старонак лета 1941 г. у Беларусі з’яўляецца гісторыя савецкіх ваеннапалонных, якія праходзяць у найноўшай расійскай літаратуры як «беззваротныя страты». У гэтым плане больш дакладнае ўяўленне аб маштабах той трагедыі даюць нямецкія статыстычныя звесткі, адлюстраваныя з першых дзён вайны ў дакументах Вермахта. Паводле лічбаў статыстыкі, у тыле трупы армій «Цэнтр» да канца жніўня 1941 г. былі ўзяты ў палон 784 тыс. чырвонаармейцаў: у ходзе баявых дзеянняў (да 9 ліпеня) пад Беластокам і Мінскам – 323 тыс., у ходзе бітвы (канец ліпеня) пад Магілёвам – больш за 35 тыс., у час бітвы (сярэдзіна жніўня) пад Гомелем і Крычавам -78 тыс. чалавек. Атрымліваецца, што да канца лета на тэрыторыі Беларусі ў палон патрапілі 436 тыс. чырвонаармейцаў, або кожны другі воін Чырвонай Арміі з занесеных у лік афіцыйных «беззваротных страт» баявога ўліковага складу Заходняга фронту. Акрамя таго, неабходна ўлічваць, што лічба ваеннапалонных складае больш за трэць баявога складу войскаў фронту на момант пачатку баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. [11, с. 97, 242–243, 245, 247]. Трэба памятаць таксама і пра тое, што за гады германскай акупацыі на беларускай зямлі загінуў фактычна кожны трэці вайсковец, які быў узяты ў палон групай армій «Цэнтр», ці кожны пяты ваеннапалонны, хто ўвогуле загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны [11, с. 100]. Таму сярод актуальных задач сучаснай беларускай гістарыяграфіі застаецца даследаванне трагічнага лёсу савецкіх ваеннапалонных як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за яе межамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Такім чынам, нават агульнае знаёмства з нямецкімі дакументальнымі крыніцамі стварае новыя ўмовы для правядзення на аснове ўсяго ўведзенага на цяперашні час комплексу дакументаў і матэрыялаў спецыяльнага даследавання аб баявых дзеяннях Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г., а таксама ставіць перад айчыннымі гісторыкамі некалькі неадкладных задач. Папершае, сёння гісторыкі не маюць права глядзець на мінулае з іншых пазіцый, чым навуковыя; па-другое, мы не можам надалей замоўчваць гістарычныя факты, на цяперашні час пацверджаныя дакументальна; патрэцяе, гістарычная навука патрабуе не абыходзіць маўчаннем і не пакідаць без аналізу трагічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак адной з самых актуальных задач, на наш погляд, застаецца для айчынных даследчыкаў гісторыі вайны, асабліва баявых дзеянняў, выкарыстанне метаду гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі.

Крыніцы і літаратура

1. Алиев, Р. В. Брестская крепость. Воспоминания и документы / Р. В. Алиев. – М., 2010.

2. Беларусь в первые месяцы Великой Отечественной войны (22 июня – август 1941 г.): документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск, 2006.

3. Иринархов, В. С. Агония 1941: кровавые дороги отступления / Р. С. Иринархов. – М., 2011.

4. Дакументы і матэрыялы // Новікаў, С. Я. Беларусь улетку 1941 года: новыя падыходы ў даследаванні баявых дзеянняў / С. Я. Новікаў. – Мінск, 2014. – С. 104–272.

5. 1941 год: страна в огне: в 2 кн. – Кн. 2: Документы и материалы. – М., 2011.

6. 1941: в 2 т. – Т. 1: Документы и материалы к 70-летию начала Великой Отечественной войны / сост.: Ю. А. Никифоров [и др.]. – СПб., 2011.

7. 1941: в 2 т. – Т. 2: Документы и материалы к 70-летию начала Великой Отечественной войны / сост.: Ю. А. Никифоров [и др.]. – СПб., 2011.

8. Великая Отечественная война 1941–1945 годов: в 12 т. – Т. 2: Происхождение и начало войны. – М., 2012.

9. 1941 год: страна в огне: в 2 кн. – Кн. 1: Очерки. – М., 2011.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное