11. Баграмян, И. X. Так начиналась война / И. X. Баграмян. – М., 1971; Батов, П. И. В походах и боях / П. И. Батов. – М., 1974; Василевский, А. М. Дело всей жизни / А. М. Василевский. – М., 1973; Галицкий, К. Н. Годы суровых испытаний 1941–1944: записки командарма / К. Н. Галицкий. – М., 1973; Жуков, Г. К. Воспоминания и размышления / Г. К. Жуков. – М., 1971; Конев, И. С. Записки командующего фронтом. 1943–1944 / И. С. Конев. – М., 1972; Малиновский, Р. Я. Величие победы / Р. Я. Малиновский. – М., 1965; Мерецков, К. А. На службе народу: страницы воспоминаний / К. А. Мерецков. – М., 1968; Москаленко, К. С. На юго-западном направлении. Воспоминания командарма: в 2 кн. / К. С. Москаленко. – М., 1979; Рокоссовский, К. К. Солдатский долг / К. К. Рокоссовский. – М., 1968; Ротмистров, П. А. Стальная гвардия / П. А. Ротмистров. – М., 1984; Штеменко, С. М. Генеральный штаб в годы войны / С. М. Штеменко. – М., 1968 и др.
12. Анфилов, В. А. Бессмертный подвиг: исследование кануна и первого этапа Великой Отечественной войны / В. А. Анфилов. – М., 1971; 9 мая 1945 года / ред. А. М. Самсонов. – М., 1972; Колтунов, Г. А. Курская битва / Г. А. Колтунов, Б. Г. Соловьев. – М., 1970; Освобождение Белоруссии. 1944. – М., 1970; Самсонов, А. М. Крах фашистской агрессии 1939–1945: истор. очерк / А. М. Самсонов. – 2-е изд., испр. и доп. – М., 1980; Сталинградская эпопея, 1968 и др.
13. Великая Отечественная война, 1941–1945: энцикл. – М., 1985.
14. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыкл. / рэдкал.: I. П. Шамякін [і інш.]. -Мінск, 1990.
Новыя падыходы айчынных гісторыкаў да вывучэння баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
Становішча айчыннай гістарыяграфіі ў пачатку XXI ст. сведчыць аб важнасці даследавання гісторыі баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. на аснове не столькі значнага пашырэння базы дакументальных крыніц [1–7], у тым ліку нямецкіх, колькі неабходнасці ўсебаковага вывучэння ходу абарончых баёў Чырвонай Арміі ў першыя два месяцы вайны на аснове выкарыстання адэкватных метадаў гістарычнага даследавання [8-10].
У гэтым сэнсе не з’яўляецца выпадковым і зроблены акцэнт у назве нашага артыкула, у якім аўтар звяртае ўвагу навуковай грамадскасці на актуальнасць звароту менавіта да сучасных метадаў навуковага пошуку, якія б стваралі для гісторыкаў больш спрыяльныя ўмовы не толькі для паглыблення гістарычных ведаў аб ужо вядомых падзеях баявой гісторыі, колькі адкрывалі б перспектыву для прынцыпова новай характарыстыкі ходу баявых падзей на тэрыторыі Беларусі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. На наш погляд, адным з хрэстаматыйных момантаў такога падыходу з’яўляецца прыцягненне новых дакументальных матэрыялаў, якімі ў нашым выпадку з’яўляюцца нямецкія архіўныя крыніцы. Між тым, простае пашырэнне базы крыніц становіцца адметнай прыкметай шматлікіх гістарычных даследаванняў. Аднак такі падыход не заўсёды прыводзіць да якасных зменаў у традыцыйных поглядах, ацэнках і высновах. Як пераконвае вопыт, больш эфектыўна гэтаму садзейнічае выкарыстанне адпаведных сучаснаму ўзроўню развіцця метадаў даследавання, якім у нашым выпадку мы бачым
Аўтар артыкула зыходзіць з таго, што на цяперашні час для паспяховай навуковай дзейнасці нельга замыкацца ў коле традыцыйных даследчых практык. Імкненне ж асвоіць новыя прыёмы ў канчатковым выніку стане вырашальным у пашырэнні рамак магчымага даследавання і атрыманні ў ім новых навуковых вынікаў А без іх немагчыма ісці ў нагу з сусветнай гістарычнай навукай, дзе толькі ў апошнія два дзесяцігоддзі адбыліся якасныя змены ў даследаванні малавядомых старонак ваеннай гісторыі Беларусі.
Для замежных аўтараў з’яўляецца аксіёмай факт пастаяннага развіцця гістарычнай навукі шляхам пашырэння не толькі базы крыніц, але і выкарыстання адэкватнага метадычнага арсенала, перш за ўсё за кошт уключэння метадаў сумежных навук. Інтэграцыя гуманітарных навук у тэарэтычным І метадычным плане – тэта найбольш відавочны працэс, які істотна змяняе гістарычную навуку, фарміруе новыя яе напрамкі, больш адэкватныя галіны гістарычнага пазнання, прад’яўляючы пры гэтым новыя патрабаванні да самога суб’екта пазнання – гісторыка. Не сакрэт, што ўсё тэта накіравана на аб’ектывізацыю і павышэнне верагоднасці гістарычных уяўленняў і ведаў, на пошук малавядомай інфармацыі шляхам выкарыстання новых навуковых падыходаў Адзін з іх, правераны ў шматлікіх публікацыях аўтара, метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі пераканаўча сведчыць аб тым, наколькі строга неабходна падыходзіць да працэдуры збору, сістэматызацыі і аналізу гістарычных крыніц рознага паходжання, у нашым выпадку айчынных і замежных дакументаў і гістарыяграфічных фактаў