Новым у даследаванні баявых падзей на Віцебшчыне ў першыя тыдні вайны нам бачыцца шырокае выкарыстанне нямецкіх дакументальных крыніц для аб’ектыўнага паказу ходу баявых дзеянняў пад Сянно ў пачатку ліпеня 1941 г., якія апошнім часам атрымалі назву самай буйной танкавай бітвы Другой сусветнай вайны. Аналіз тых падзей метадам параўнання савецкіх (Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны РФ) і замежных дакументальных крыніц (Федэральнага ваеннага архіва Германіі) прыводзіць да высноў, якія ставяць пад сумненне факт маштабных танкавых баталій пад Сянно, для паказу якога не знайшлося месца ў фундаментальнай энцыклапедыі савецкага часу «Великая Отечественная война 1941–1945» (М., 1985) і найноўшай расійскай энцыклапедыі «Великая Отечественная война» (М., 2010)». Зварот да дакументаў камандавання 20-й армй Заходняга фронту паказвае, што з мэтай спынення наступления падраздзяленняў 3-й танкавай трупы на Полацк і Віцебск камандавание Заходняга фронту праводзіла сіламі двух механізаваных (5-га і 7-га) карпусоў Лепельскую аперацыю, вынікам якой стала не толькі страта 2/3 баявых адзінак танкавай тэхнікі на працягу 6-11 ліпеня, але і прарыў нямецкімі сіламі рубяжа абароны ў раёне Віцебска 9 ліпеня 1941 г. Адной з актуальных задач беларускай ваенна-гістарычнай навукі з’яўляецца правядзенне спецыяльнага даследавання аб гэтай аперацыі, у аснову якога неабходна пакласці прынцып супастаўлення дакументальных крыніц айчыннага і замежнага паходжання. Толькі так можна абнавіць рэальную карціну тых гістарычных падзей пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны [11, с. 55]. Карціну, якая рэальна склалася ўходзе правядзення «Лепельскай аперацыі», вынікам якой стала страта амаль 75 % танкавага парку 5-га і 7-га механізаваных карпусоў, прычым толькі трэць ад іх у ходзе танкавых баёў ці дзейнасці процітанкавай артылерыі праціўніка. Пры гэтым неабходна паказваць рэальны ход падзей, калі ў раёне Толпіна (пад Сянно) адзін матарызаваны і два танкавыя палкі вымушаны былі выконваць загад аб неадкладным уступлены ў бой, але рабілі тэта без артылерыйскай падрыхтоўкі, без узаемадзеяння паміж сабой, без належнай разведкі мясцовасці, без выкарыстання пяхоты, і да таго ж не ў поўным складзе, з парушэннем кіравання і не ў поўнай баявой гатоўнасці [11, с. 54], калі многія военачальнікі і камандзіры мелі схільнасць да дзеянняў метадам «лабавых удараў», «коннай лавай», «навалам», вядомых з часоў Грамадзянскай вайны.
Новым у айчыннай гістарыяграфіі пры даследаванні баявых падзей на Дняпроўскім рубяжы пад Магілёвам летам 1941 г. з’яўляюцца гістарычныя ацэнкі, якія вынікаюць з нямецкіх дакументальных крыніц, напрыклад: Магілёўская бітва! Бастыён на Дняпры! Крэпасць-Магілёў! Кожнае з іх мае дакументальнае пацверджанне і сведчыць пра тое, што пад Магілёвам войскі германскага Вермахта не здолелі адразу ўзяць умацаваны абарончы рубеж Чырвонай арміі, а вымушаны былі падцягваць новыя сілы, у тым ліку выкарыстоўваць палявыя падраздзяленні з рэзерву сухапутных войск Вермахта. Паводле нямецкіх дакументаў, размова ідзе не аб звычайнай абароне, а аб унікальнай абарончай аперацыі пад Магілёвам, фактычна першай удала арганізаванай без дырэктыў зверху і памайстэрску праведзенай у неверагодна складаных умовах абарончай бітве, якую высока ацаніла камандаванне 7-га армейскага пяхотнага корпуса. 3 нямецкіх дакументаў вынікае, што абарону Магілёўскага плацдарма вялі не толькі дзве штатныя дывізіі (110-я і 172-я), якія раней не былі задзейнічаны ў баявых дзеяннях, але і тры выматаныя, між тым баяздольныя дывізіі (148-я, 161-я і 210-я матарызаваныя), а таксама рэшткі 24-й, 50-й, 100-й стралковых і іншых дывізій. Дзякуючы звесткам з нямецкіх дакументаў удаецца ўпершыню ўнесці істотныя ўдакладненні ў колькасныя даныя аб савецкіх ваеннапалонных, лічба якіх пад Магілёвам пераўзыходзіла 35 тыс. чалавек [11, с. 83, 181]. Зразумела, што звесткі, выяўленыя ў нямецкіх дакументальных крыніцах, патрабуюць узважанага аналізу, крытычнага падыходу і грунтоўнага вывучэння.
У пераліку пытанняў, якія чакаюць айчынных гісторыкаў, адным з самых важных можна вылучыць гісторыю баявых дзеянняў абаронцаў магілёўскага плацдарма, якую забяспечвала 172-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра М. Ц. Раманава. Паводле новых дакументаў, загад на абарону Магілёва для трох стралковых палкоў, а таксама падраздзяленняў артылерый-скага забеспячэння і іншых падпарадкаваных яму часцей быў упершыню аддадзены ў 20.30 толькі 7 ліпеня 1941 г. [11, с. 127–129]. У гэтым плане неабходна прытрымлівацца і новых дакументальных даных, якія вынікаюць з нямецкіх дакументаў у дачыненні да баявых дзеянняў, якія мелі месца 12 ліпеня ў ходзе наступления ў складзе трох рот толькі аднаго нямецкага батальёна на рубяжы баявой абароны 388-га стралковага палка 172-й стралковай дывізіі на ўчастку ад в. Туманаўка да в. Буйнічы і інш.