Аднаўленне карціны баявых дзеянняў праз увядзенне ў шырокі зварот новага масіву малавядомых айчынных і замежных (нямецкіх) дакументаў пакуль дазволіла зрабіць толькі першы крок у напрамку да аб’ектыўнага вывучэння пачатковага перыяду вайны, аднак не прывяло да атрымання новых якасных ведаў і напісання цэласнай карціны баявых дзеянняў Чырвонай Арміі ў Беларусі ў пачатковы перыяд вайны. У сувязі з гэтым важна мець на ўвазе, што па цяперашні час застаюцца недастаткова вывучанымі, маладаследаванымі гістарычныя падзеі лета 1941 г., калі войскі Заходняга фронту вялі ўпартыя баі на тэрыторыі Беларусі, вынікам якіх стала не толькі спыненне разгортвання вераломнага ўдару трупы армій «Цэнтр», колькі яе пераходу фактычна ўпершыню да абароны на цэнтральным напрамку наступления на Маскву. Тэта азначае, што баявыя дзеянні Заходняга і Цэнтральнага (створанага 24 ліпеня 1941 г.) франтоў якраз у Беларусі зламалі рытм правядзення маланкавай вайны супраць СССР.
Такая выснова стала магчымай у выніку як шматгадовага збору, сістэматызацыі, аналізу і сінтэзу дакументальных матэрыялаў рознага паходжання, так і іх вывучэння з апорай на метад гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі. Без звароту да такога падыходу на цяперашнім этапе развіцця гістарычнай навукі немагчыма не толькі паглыбіць гістарычныя веды, але і падняць іх на новы якасны ўзровень ў дачыненні да аднаго з самым трагічных, супярэчлівых і дыскусійных перыядаў гісторыі Вялікай Айчынай вайны.
Спынімся толькі на асобных момантах гісторыі баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г., прапануючы чытачу пазнаёміцца з новымі дакументальнымі крыніцамі, тэхналогіяй аўтарскага пошуку ў ходзе навуковага даследавання на аснове выкарыстання метаду гістарыяграфічнай і крыніца-знаўчай кампаратывістыкі. Аўтар ужывае яго ў якасці асобнага метаду па причине таго, што ён значна пашырае творчыя магчымасці для працы гісторыка, таму не разглядаецца ў якасці адэкватнага гісторыка-параўнаўчаму метаду.
Новым пры даследаванні гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці летам 1941 г. неабходна лічыць увядзенне ў навуковы зварот масіву дакументальных крыніц нямецкага паходжання [1; 11], з апорай на якія неабходна праводзіць аналіз фактычных вынікаў двухбаковых баявых дзеянняў: з аднаго боку, васьмідзённага штурму савецкага ўмацаванага рубяжа 45-й нямецкай пяхотнай дывізіяй, а з другога – яго абароны сіламі 6-й і 42-й стралковых дывізій і іншых савецкіх падраздзяленняў Паводле нямецкага данясення аб ходзе баявых дзеянняў пры ўзяцці крэпасці Брэст-Літоўск [11, с. 109–117], арганізаваны штурм крэпасці завяршыўся ўзяццем апошняга ачага арганізаванай абароны – Усходня-га форту 29 чэрвеня 1941 г. Пры гэтым у нямецкім данясенні адзначаецца, што «падраздзяленні рускіх змагаліся выключна ўпарта і стойка, паказалі адметную падрыхтоўку пяхоты і шматлікімі прыкладамі даказалі высокі баявы дух». У тым жа данясенні пачала пісацца адна з самых трагічных старонак гісторыі вайны ў Беларусі, лёсу радавых, сяржантаў, камандзіраў і камісараў Чырвонай Арміі, хто ў першыя дні вайны апынуўся ў нямецкім палоне. Калі ў савецкай гістарыяграфіі пра тэта нельга было знайсці дакументальных звестак, дык нямецкае данясенне ўтрымлівае дакладныя лічбы: на канец штурму ў палоне апынуліся 7223 чырвонаармейцы, у тым ліку 101 афіцэр Чырвонай Арміі [11, с. 116–117].
Аднак ці знойдзем мы сёння на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» помнік тым, хто тут патрапіў у нямецкіх палон? Чаму ў некропалі згадваецца лічба ў 850 пахаваных, тады як насамрэч вядомы імёны толькі 224 байцоў? Але ці параўнальна тэта з лічбай тых, хто апынуўся ў нямецкім палоне? Ці маем мы права забываць імёны ўсіх, хто на момант пачатку нямецкага штурму складаў гарнізон абаронцаў крэпасці? Калі там з’явіцца помнік самай вялікай колькасці абаронцаў, пакуль не названых паіменна – савецкім ваеннапалонным? У сувязі з тым, што колькасныя падлікі палонных немцамі былі блізкімі да рэчаіснасці, адразу ж узнікае прынцыпова важнае пытанне аб агульнай колькасці ўдзельнікаў абароны крэпасці на момант яе штурму 22 чэрвеня 1941 г. Паколькі традыцыйная лічба ў 3,5 тыс. абаронцаў, якая з савецкіх часоў пануе ў айчыннай гістарыяграфіі, у гэтым выпадку ніякім чынам не адпавядае колькасці чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў нямецкім палоне ў канцы месяца. Не менш важным у святле новых дакументальных звестак з’яўляецца і факт рэальнай працягласці арганізаваных баявых дзеянняў, якія вялі, з аднаго боку, абаронцы крэпасці (калі мець на ўвазе загад № 1 ад 24 чэрвеня, у якім згадваецца думка аб «неадкладным выхадзе» з акружанай крэпасці), а з другой, паводле дакументаў немцы ў час штурму ўмацаванняў крэпасці не неслі страт у жывой сіле фактычна пачынаючы з 26 чэрвеня і г. д