Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

10. Украіна в Другій світовій війні: погляд з XXI ст. Істор. нариси: у 2 кн. – Кн. 1 / редкол.: В. А. Смолій (голова колегіі’) [і др.]. – Кн’ів, 2011.

11. Новікаў, С. Я. Беларусь улетку 1941 года: новыя падыходы ў даследаванні баявых дзеянняў / С. Я. Новікаў. – Мінск, 2014.

Архіўныя крыніцы па гісторыі збройнай майстэрні партызанскай брыгады «Чэкіст» Магілёўскай вобласці

А. М. Бахар, А. М. Лявіцкі, Р. Ю. Урбановіч (Мінск)


Агульнавядомае гістарычнае значэнне, якое меў партызанскі pyx у акупаванай БССР у 1941–1944 гг. Актыўная дзейнасць партызанскіх атрадаў стала важным фактарам у агульным поспеху Чырвонай Арміі. У пасляваенны час партызанскі pyx атрымаў новае вымярэнне – сімвалічнае – стаўшы важным складальнікам гістарычнай памяці беларусаў Яго актыўнае вывучэнне, якое пачалося ўжо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, працягваецца і сёння, што з’яўляецца не толькі данінай памяці і павагі, але і суадносіцца з актуальным! патрэбамі беларускай гістарыяграфіі.

У дадзеным артыкуле мы спынімся на канкрэтным пытанні – даследаванні гісторыі саматужнай вытворчасці зброі ў партызанскіх атрадах. Разгляд гэтай праблемы пачаўся ў савецкай літаратуры ў 1952 г., калі выйшла невялікая кніга М. Давіташвілі, прысвечаная вядомаму партызанскаму збройніку Тэнгізу Шаўгулідзэ [1]. Т. Шаўгулідзэ – адзін з найбольш дзейных партызанскіх збройнікаў, а яго вынаходніцтвы знайшлі шырокае распаўсюджванне. Таму нядзіўна, што ён адзін з першых трапіў у фокус увагі. У кнізе, якая з’яўляецца навукова-папулярным выданнем, паслядоўна выкладаецца біяграфія Т. Шаўгулідзэ, выкарыстоўваюцца неабходныя мастацкія сродкі[8].

У далейшым набыў даволі сістэматычны характар літаратурны запіс успамінаў асобных удзельнікаў партызанскага руху. Пры гэтым неабходна улічваць, што гэтыя выданні не мелі на мэце сур’ёзнае вывучэнне праблемы і ні ў якім разе не прэтэндавалі на навуковасць[9]. Часцей за ўсё ў іх маюцца толькі фрагментарныя звесткі, напрыклад, пра рацыяналізацыю мінна-падрыўной справы [2, с. 253–254]. Такія публікацыі маюць вялікую каштоўнасць, калі ўзнікае неабходнасць скласці агульнае ўяўленне пра кантэкст работы партызанскіх збройнікаў (кшталту наступных характэрных выказванняў: «поўная свабода творчасці» [2, с. 253]; «Лепш адчувалі сябе тыя, у каго была трафейная зброя. Ім зайздросцілі» [3, с. 25]).

Гістарыяграфічную каштоўнасць уяўляе таксама шэраг артыкулаў у навуковай перыёдыцы савецкага перыяду, прысвечаных ваенна-гістарычнай тэматыцы. У артыкуле былога камандзіра Лепельскай партызанскай брыгады імя I. В. Сталіна У. Лабанка «Ішлі ў паход партызаны» падрабязна разгледжаны такія аспекты, як прымяненне ў дыверсійнай дзейнасці самаробных мін і прылад, прызначаных для падрыву чыгуначных рэек, а таксама некаторыя моманты працэсу рамонту выйшаўшага са строю серыйнага ўзбраення ў партызанскіх майстэрнях [4, с. 44–45].

Артыкул М. Азяскага «Развіццё тактыкі дыверсійных дзеянняў партызанскіх фарміраванняў у Вялікай Айчыннай вайне» закранае тэматыку вырабу і баявога прымянення партызанскай зброі ў рамках агульнага агляду дыверсійных дзеянняў, ажыццёўленых партызанамі на акупіраванай тэрыторыі. Асаблівы акцэнт робіцца на прымяненні самаробных мін, а таксама «вожыкаў», шыпоў і іншых простых прыстасаванняў для ўскладнення перамяшчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка па тэрыторыі [5, с. 29–35].

Дзейнасць майстэрні вышэйпамянёнага Т. Шаўгулідзэ разгледжана ў артыкуле М. Вауліна «Вынаходнік партызанскай зброі» [6, с. 60 – 63]. Варта адзначыць, што ў адрозненне ад работы М. Давіташвілі яна мае строга навуковы характар і ўтрымлівае некаторую тэхнічную інфармацыю пра канкрэтныя мадэлі самаробнага ўзбраення і прыстасаванняў для ажыццяўлення дыверсійнай дзейнасці на чыгуначных шляхах.

Найбольш грунтоўнай працай, якая мае ў адносінах да разглядаемай тэмы абагульняючы характар, з’яўляецца даследаванне У. Кузьменкі «Партызанскія збройнікі», выдадзенае ў 1990 г. [7]. У ім прадстаўлены як ўсебаковы агляд агульных пытанняў (напрыклад, даецца характарыстыка матэрыялаў для вырабу самаробнай зброі, тэндэнцыі ў вырабе мадэляў і тыпаў узбраення для рэплікацыі і г. д.), так і канкрэтыка разглядаемай праблемы (апісана спецыфіка і кірункі дзейнасці найболып значных збройных майстэрань некаторых партызанскіх брыгад і атрадаў, унёсак і дасягненні выбітных майстроў: Шаўгулідзэ, Менкіна, Цемякова і інш.) Акрамя таго, асобную вартасць кнізе надае дстаткова грунтоўны навуковы апарат і выкарыстанне архіўных крыніц.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное