Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Немцы спрабавалі спыніць дзейнасць «лесного оружейного завода», якая значна павышала баяздольнасць партызанскіх атрадаў у рэгіёне. Не аднойчы сілы нямецкай паліцыі спрабавалі блакіраваць месца дыслакацыі майстэрні. Час ад часу абставіны патрабавалі здымацца з месца для перадыслакацьй. У такіх сітуацыях абсталяванне майстэрні пераязджала разам з атрадам. Паводле даных дзённіка П. Счаслаўскага, чатыры разы партызанскія збройнікі былі вымушаны падчас нечаканых атак праціўніка закопваць абсталяванне ў зямлю і адступаць з-пад удару ворага. Дзякуючы гэтаму майстэрня перажыла ўсе нямецкія атакі і працягвала сваю работу да самога вызвалення Беларусі [7, с. 16].

Яшчэ адзін цікавы і варты ўвагі момант: дзённік сведчыць, якім чынам партизанская майстэрня прымала ўдзел у палітычных мерапрыемствах брыгады. Напрыклад, да святкавання 26-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі майстры ўзялі на сябе самаабавязацельства («самообязательство»: неабходна адзначыць гэтае словаўжыванне) выпусціць 10 аўтаматаў. У выніку да святкавання план быў перавыкананы на 1 аўтамат, пасля чаго лепшым майстрам была аб’яўлена падзяка ад штаба брыгады.

Пра высокі ўзровень культуры вытворчасці ў партызанскай майстэрні сведчыць апісанне працэсу яе арганізацыі. Уся сукупнасць неабходных аперацый была падзелена і кожнае з дзеянняў было замацавана за канкрэтным майстрам, тэта значыць, меў месца факт вытворчасці і рамонту ўзбраення ва ўмовах партызанскай вайны практычна фабрычнымі метадамі. Акрамя таго, для вырабу кожнай дэталі былі зроблены мадэлі і шаблоны, гатовая прадукцыя праходзіла тэхнічны кантроль (праверка ўсіх дэталей на якасць паасобку і прыстрэлка зброі), пасля чаго на аўтамаце ставіўся год выпуску і ну мар [8, л. 112].

Партызанамі для забеспячэння работы майстэрні былі сабраны і дастаўлены збройнікам кулямётныя ствалы, метал, ціскі, кавадла, кувалды, напільнікі і вялізная колькасць іншых інструментаў. У спецыяльна прыстасаванай зямлянцы ўстанавілі варштат, горан і свідравальны станок з ручным прыводам [7, с. 15]. Некаторыя інструменты здабываліся ў парадку рэквізіцыі ці экспрапрыяцыі трафеяў, некаторыя выкупаліся ў мясцовага насельніцтва, частку інструментаў выраблялі самі збройнікі. Асобныя інструменты даводзілася нават купляць у немцаў, зразумела, праз партызанскіх сувязных [8, л. 111].

Фіксуюцца таксама факты прыцягнення мясцовага насельніцтва да выканання некаторых работ па рамонту і аднаўленню асобных узораў узбраення.

У красавіку 1944 г. брыгадай быў атрыманы загад аб пераходзе ў Шклоўскі раён. Майстры-збройнікі не пакінулі майстэрню, яны пранеслі абсталяванне на сабе больш за 300 км. Менавіта на Шклоўшчыне майстры і сустрэлі вызваленне Беларусь

Для таго, каб больш даведацца пра людзей, чыя гераічная праца дазволіла партызанскай збройнай майстэрні існаваць, звернемся да вышэйпамянёнай «Истории мастерской». У гэтым дакуменце лепш раскрыта роля і значэнне ў арганізацыі і функцыяніраванні майстэрні майстра Л. Нікалаева. Ён рамантаваў зброю яшчэ да выхаду на кантакт з партызанамі, хаваючыся ў лесніка каля в. Пасырава пас л я ўцёкаў з лагера для ваеннапа лонных вясной 1942 г. 7 мая 1942 г. трупа Л. Нікалаева (да таго часу ён здолеў згуртаваць вакол сябе калектыў з 12 аднадумцаў і памочнікаў) далучылася да партызанскага атрада Г. Кірпіча, які пазней увайшоў у брыгаду «Чэкіст». У чэрвені Л. Нікалаеў быў назначаны начальнікам створанай партызанскай збройнай майстэрні [9, л. 341]. На жаль, нам пакуль не ўдалося знайсці поўную інфармацыю пра ўсіх майстроў, якія працавалі над самаробнай зброяй разам з Л. Нікалаевым, але імёны некаторых захаваў для нас дзённік П. Счаслаўскага:

1. Азаренок Александр Семенович;

2. Азаренок Александр Прокопович;

3. Жерносека Антон Станиславович;

4. Годунов Михаил Дмитриевич;

5. Демко Иван Григорьевич [8, л. 111].

Апісанне ўласна рамонту і вырабу зброі партызанамі было б няпоўным без аналізу лічбавай інфармацыі. Пэўныя колькасныя даныя аб аб’ёме і характары работ, выкананых партызанскімі збройнікамі атрада № 1 брыгады «Чэкіст» у перыяд Вялікай Айчыннай вайны даюць архіўныя крыніцы, у прыватнасці памянёныя намі дзённік П. Счаслаўскага і напісаная Р. Івановым, які узначальваў атрад пасля Г. Кірпіча, «Хроніка майстэрні». Згодна з апошнім дакументам, за перыяд з чэрвеня 1942 да ліпеня 1944 г. майстрамі было адрамантавана 1580 вінтовак, 152 кулямёты, 6 мінамётаў, 82 пісталеты, 3 супрацьтанкавых ружжа. Адноўлены таксама 18 пашкоджаных агнём кулямётаў і 6 гармат. Новых аўтаматаў у тэты перыяд было выраблена 122 адзінкі [9, л. 342].

Акрамя таго, асобныя даныя пра колькасць і характар выкананай работы з дзённіка П. Счаслаўскага дазваляюць правесці некаторы аналіз дынамікі прадукцыйнасці работы майстэрні. Прадстаўляем (у арыгінале) параўнальную табліцу выкананага аб’ёму работ па двух перыядах: са снежня 1942 г. да снежня 1943 г. і з лютага да мая 1944 г. [8, л. 111–113].



Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное