Між тым, «командиру отряда захотелось заиметь артиллерию».
Для гэтага трупа байцоў была накіравана ў Талячынскі раён, дзе знайшліся танкі {«за 150 км»; з тэксту няясна, што тэта былі за танкі), з якіх партызаны знялі дзве гарматы калібру 45 мм. Акрамя іх, трупа даставіла яшчэ два танкавыя кулямёты. Майстар Л. Нікалаеў[11] распрацаваў план рэканструкцыі дадзенага ўзбраення. Пасля правядзення гэтай работы (выраб лафета з труб, прыцэльнага прыстасавання з газавай трубы і г. д.) гарматы паступілі ў распараджэнне партызан і былі выкарыстаны пры наступленні на адзін з нямецкіх гарнізонаў. Пры гэтым здарыўся, як выказваецца аўтар дзённіка, «казус»; лафеты не вытрымалі і пагнуліся пасля трох стрэлаў. У далейшым тэты недахоп быў выпраўлены.Акрамя гармат таксама былі адноўленыя вышэйпамянёныя танкавыя кулямёты, якія ў далейшым «работали прекрасно».
Дзейнасць збройнай майстэрні знайшла пазітыўную ацэнку партызанскай супольнасці: «Моя оружейная мастерская завоевала большой авторитет как среди отрядов своей бригады так и среди соседних бригад».
Акрамя апісанай вышэй работы, майстэрня шмат увагі ўдзяляла аднаўленню вінтовак, кулямётаў, пісталетаў, гармат і аўтаматаў «Вообще не было такого вида оружия с которым не работал я или мои мастера».
Пры гэтым камісар П. Счаслаўскі праводзіў вялікую работу «по полит воспитанию личного состава»
[8, л. 104–107].Наступная частка дзённіка прысвечана гісторыі выпуску аўтамата тыпу ППШ, якая ў пэўным сэнсе знаменавала сабой пачатак якасна новага этапу ў дзейнасці партызанскай збройнай майстэрні. У сакавіку 1943 г. атрад атрымаў з «Вялікай зямлі» шмат патронаў для ППШ. У сувязі з гэтым П. Счаслаўскі прыйшоў да думкі аб неабходнасці самастойнага выпуску аўтаматаў дадзенага тыпу [9, л. 341]. Многія з ягоных таварышаў не ўспрынялі гэтую ідэю сур’ёзна, але майстры яе натхнёна падтрымалі: «во всех горело желание выпустить свой автомат».
Першы ўзор быў выраблены ім разам з майстрамі Л. Нікалаевым і М. Ісадчанка практычна адразу, на працягу некалькіх сутак з моманту прыняцця адпаведнага рашэння. Але вытворчасць пробнай верей самаробнага аўтамата заняла 4 дні, без уліку далейшых дапрацовак. Для вырабу ППШ былі выкарыстаны розныя падсобныя матэрыялы. Так, напрыклад, затвор майстры выкавалі, выкарыстоўваючы вось ад воза. Выкарыстоўваліся складаныя часткі няспраўнага ўзбраення і тэхнікі. У дзённіку можна знайсці таксама інфармацыю пра набор інструментаў, з дапамогай якога быў зроблены першы самаробны ППШ: «походное горло^), двое тисок, бормашина, ручное наждачное точило, 5 напильников, 5 сверл (ручных), и другой мелкий инструмент». Неўзабаве з аўтамата быў зроблены першы стрэл. Тэта выклікала вялікае задавальненне партизан {«от радости стали качать меня»). 5 красавца 1943 г. аўтамат ППШ быў закончаны поўнасцю [9, л. 108–109]. Як называл! яго самі майстры, «первый номер» зрабіў фурор еярод партызансам факт стварэння ў лясных умовах паўнацэннага, якаснага аўтамата здаваўся многім байцам нечым незвычайным. Майстры з іншых брыгад пачалі прыяз-джаць па канстультацьй. У штабе брыгады факт вытворчасці ўласнага ППШ быў высока ацэнены. Камандаванне атрада і брыгады, пераканаўшыся ў магчымасці стварэння новых адзінак узбраення ў партызанскіх умовах, прыняло меры для пашырэння вытворчасці: у сціслыя тэрміны былі сабраны ўсе майстры з атрадаў, што павялічыла штат супрацоўнікаў майстэрні да 18 чалавек; адразу ж быў складзены план выпуску некалькіх дзесяткаў новых ППШ [8, л. 110; 9, л. 342].Неўзабаве вытворчасць ППШ была перарваная – брыгада і майстэрня перадыслацыраваліся ў Магілёўскую вобласць. Тут майстэрня была арганізаваная на невялікім востраве ў лесе, які майстры паміж сабой называлі «остров Изобретения».
Наладжванню бесперапыннай працы на час перашкодзілі немцы, якія ў ліпені 1943 г. атакавалі атрад. Аднак майстэрня не пацярпела. Майстры па загаду штаба брыгады былі пераведзены ў 113-ы партызанскі полк К. М. Белавусава, дзе майстэрня аднавіла, нарэшце, працу: было выраблена 15 аўтаматаў.