Читаем Бэзавы попел полностью

З пачатку 70-х i ўзніклі тэлефонныя „спатканні”. Нейкай парою ён званіў часта, нейкай — гады ў рады. Заходзіў у выдавецтва. „Праводжу цябе да тралейбуса”. — „Чакай, я куплю піражок”. Ён гмыкаў, пасміхаючыся. I купляў на цэлы рубель тых піражкоў (ці не апошні рубель? Ён тады не рабіў афіцыйна, i грошы не вяліся ў яго). „Ведаеш, я буду цябе сустракаць, як з дзіцячага саду”. I мы доўга шпацыруем — з Паркавай магістралі (праспекта Машэрава) прысадамі, разлеглым яблыневым садам. „Ведаеш, Алеся (малодшая дачка, ад другога шлюбу) збіраецца ў секцыю тэнісу”. „Хто твой муж? Я ніколі не апушчуся да таго, каб пытацца ў некага”. „Вераніка [сярэдняя дачка, ад першага шлюбу], мая малодшая дарослая дачка, „піша”. „Здаецца: нешта ёсць”. Гэта пазней, ужо ўлісце, з Мазыра.

Згадваю ўсё гэта я зноў жа не дзеля рызыкі пазначыць — бачыце, як ставіўся да мяне Міхась Стральцоў, — а каб падаць штрышкі ягонага характару.

Ведала я яго, безумоўна, з лепшага боку. Нават i адтуль, з Ма­зыра, ён не пісаў, як яму там, што з ім, які яго побыт i небыт. Пра гэта згадвалася, можа, іншым адресатам? У лістах жа да мяне часам тое прарывалася агульнай раздражёнасцю ды хіба вось такімі радкаш: „Я сантыментальным яшчэ не стаў, але здагадваюся ўжо, што нешта падобнае чакае мяне паперадзе. Гэта, мусіць, ад адзіноты, уяві сабе многа-многа мужчын у адным месцы, да таго ж падобных адзін да аднаго, як шпакі. И все с болячками, с пупырышками — душев­ными, конечно, — бр-р!” Або: „Не забывай мазырскага палонніка”.

Агульны тон лістоў быў іранічна-лірычны, многія лісты былі з вершамі. Як згадваў ён сам: „...адбываю рату вершамі”. Часам ён так i пачынаў:

„Дзень добры, Ала!

Не сумую сягоння: навошта?

Mo цягнік пастараўся, а мо

Галубіная лёгкая пошта

Мне прынесла тваё пісьмо.

А чаму не паслаць было чаіц

Ад шумлівых тваХ берагоў,

Каб вясёласць маю прывячалі

Над маркотай асенніх лугоў?

Ix маркота хаця б з нагоды,

Што, зняверыўшыся ў журбе

Лістападаўскае прыроды,

Свет зняверыўся i ў сабе.

Што ўжо рэчкі, стагі i долы

I прадзьмуты вятрамі лес

У задумнасці невясёлай

Пакарыіліся восені спрэс,

Хоць ад замеці ліставея

Скразнякамі святло ў барах,

Хоць i ў сэрцы трыімціць падзея,

Як лісток на тугіх вятрах...

Гэта ўсё так табе знаёма!

Не надумаю я з тугой,

Што ты бліжай цяпер да дома,

Чыім я дома да дома свайго,

Проста гэту асеннюю замяць,

Гэты лес у асеннім агні

Пасыілаю табе на памяць:

Мне весною яго вярні! <...>„

Той ліст з „падарункам” я таксама атрымала яшчэ ў Дубултах. А перад тым быў вось такі.

„Дзень добры, Ала!

— А таечка мая, а слухай-ка ты сюды-ы, — як любіла выражоўвацца адна вясковая кабетка, — ляжу гэта я на казённым ложку, пя­тою збэрсаўшы казённае прасцірадла, вырачыўшы вочы i ўталопіўшы ix у столь (цьфу, — зноў слоўца бессмяротнага У.!), дык ляжу гэта я i думаю: а што было б, каб, скажам, Д. раней за X. стаў акадэмікам i што сказаў бы на гэта Саша Яскевіч? Га?

I тут мне прыносяць нешта падобнае да пісьма. Гм! Почырк, скажу я, востранькі такі, але i завітушачкі ёсць, — ну, не раўнуючы, — колючая ружа! Эге, — думаю i ўспамінаю, што казаў у такіх выпадках мой сусед — „Эх, Мяндоза, тут няйначай нейкая Мяндоза!” — Гэта ён некалі шэкспіраўскі спектакль па тэлевізары бачыў, i класіка яго праняла. Гляджу далей: Гвадалупа не Гваделупа, Ганалулу не Ганалулу, Ганалес не Ганалес — Паланга нейкая. А самае дзіўнае: там, дзе подпіс павінен быць, ці то вензель, ці то адмысловая пячатка. Падобная i да жука скарабея i да кітайскага ці японскага знаку. Ну, думаю, тут без М. Ф. Фядоранкі (ці Федарэнкі?) не разбярэш. Ці то хіба кавабату на дапамогу паклікаць.

Але ўсё-такі, таечка ты мая, сэнсу я даўмеўся, i дапяў, i дапаў, і насалоду, як Караткевіч ужо кажа, тым часам меў. Дзякуй.

Ну, дык вось. Хмаркі, дзякуй Богу, плывуць i тут, а куды i з якім намерам, нават на КПП (кантрольна-прапускны пункт) не ведаюць. А сосны тут таксама ёсць, i над імі музыка пад вечар да знямогі грае, запрашаючы праімчацца на аленях ранкам раннім, а бывае, што над безабаронным птаствам i сімфонія грыміць. Невядома навошта, так сабе. Хочаш вершык пра гэта?

Вось гэта музыка сама Сабе гучыць... ”

Далей ішоў цалкам верш. Ён ёсць у яго кнігах.

Перейти на страницу:

Похожие книги