Читаем Бэзавы попел полностью

Але вось гэта было канкрэтнай i агульнай рэаліяй для ўсіх: партрэт „бацькі ўсіх народаў” пыліўся ў інтэрнацкай шафе-кладоўцы. Рэаліяй, што давала, аднак, магчымасць думаць па-рознаму, успрымаць па-рознаму. Было такое ўяўленне пад час чытання Стральцова — у нечым гэта аб'ектыўная, a ў нечым суб'ектыўная рэальнасць. Таму што час, палітычныя абставіны Стральцоў пазначаў толькі штрышком. Яны прысутнічалі, i досыць відавочна — скажам, адзін лапаць, адзін чунь з яго аднайменнай аповесці: рэаліі i ваеннага, пасляваеннага часу. Але яны — толькі штуршок для аповеду. Ён экзістэнцыяльна ўспрымаў свет i падзеі — у яго ў цэнтры ўвагі асоба, чалавек. Астатняе фон: гістарычны, сацыяльны, падзейны. Абставіны рэчаіснасці. Якія ён умеў пазначыць кароценька i трапна. Не любіў сумна-сумленна расцягваць на безліч старонак. „Я — малафарматнік”, — гаварыў ён. Крыху пацвельваючыся.

Хлопец з вёскі Сычын меў прыроджаны тонкі, дыхтоўны густ. Адразу займеў арыентацыю на сучасны ўзровень мыслення i пісьма. Хаця любіў i ведаў i „гудлівыя строфы’ Эсхіла i Піндара, i „літургійна суладнае i прыгожае” сярэднявечча, i высілкі „нястрымнага розуму” новага часу. I, дарэчы, нейкую асаблівую зваблівасць мелі для яго паэты пушкінскай пары, i сам „абраннік сонечнага Феба”, i „усадебная культура” XIX стагодзя. З XX стагоддзем адносіны ў яго былі ўважліва-складаныя. Ён падоўгу трымаў кніжкі, што браў у мяне: Ж.П.Сартра („Экзістэнцыялізм — гэта гуманізм”, „Словы”, „П'есы”), Тэяра дэ Шардэна („Феномен чалавека”), Бертрана Расела („Гісторыя заходняй філасофіі”), Ражэ Гарадзі („Рэалізм без межаў”), Самарыя Вялікоўскага („Канты „няшчаснай свядомасці”).

Гэта, праўда, было ўжо ў 70-я, 80-я гады. А на тую маладую пару яго не абмінулі, здаецца, усеагульныя „ідалы”. Згадаем хаця б у „Дні ў шэсцьдзесят сутак” — „Сцеражыцеся рыбы-лоцмана!”. Назва раздзела „паўночнага дзённіка”, увесь гэты раздзельчык, „адступленне літаратурнае” — пра Хемінгуэя. Пра рыбаў-лоцманаў, што цікавалі i за Хемінгуэем, i за Чэхавым (Стральцоў прыгадвае тут яго). Мы, мабыць, можам дадаць — за самім Стрельцовым. I пра тое, што „літаратура была для яго, Хемінгуэя, адным з даступных чалавеку сродкаў сцвярджаць свою годнасць”, i пра тое, як яго „брала ў палон даведзеная да самай звычайнай рэальнасці ілюзія перададзенага словам жыцця”. I..., і... Стральцоў меў жыццёвыя i літаратурныя прыхільнасці свайго пака­лення: той яго часткі, для якой ён пісаў. Ці чытала яна яго? Пытанне не простае. I пра гэта крыху пазней. А тады, мабыць, i Стрельцова, як усіх нас, вабіла нязвычнасць, нязмушанасць, нетуральнасць герояў Хемінгуэя, інтрыгаваў стыль ix жыцця. Жалезная заслона толькі-толькі, скрогатна i цяжка, адчынялася. A героі Хемінгуэя сёння — у Парыжы, заўтра на боі быкоў у Памплоне, песлязаўтра — на сафары ў Афрыцы. I на вайну глядзелі інакш — не так просталінейна, як большасць нашых суайчыннікаў. I стаўленне да высноў жыцця ў ix было іншае. Ix светаўспрыманне было для нас навіной, адкрыццём.

Для пакаленняў старэйшых гэта сталася, так бы мовіць, магчыма, чарговай модай, паўторам трыццатых гадоў (шмат што друкавалася ў „Интернациональной литературе” — Хемінгуэй, Дос-Пасас). Для нас — не тое каб сталася найноўшым катэхізісам, аднак вельмі ж успрымальным ракурсам рэчаіснасці. Яны так выйгравалі ў параўнанні з пастулатамі сталінскага афіцыёзу. Мы ўзбройваліся скепсісам Генрыха Бёля i Эрыха Марыі Рэмарка: „... бліскуча замілаванае нішто, уталентаванае ў сваёй нікчэмнасці”; „Хто ні на што не спадзяецца, той не будзе расчараваны”; „Толькі не прымаць нічога блізка де сэрца. Тое, што прымеш, маеш намер утрымаць, a ўтрымаць нельга нічога”. Мы адпрэчвалі плакатна-пустазвоннае ўчора i сёння. Мы прагнулі адкаснуцца ад стэрэатыпаў рэжыму.

Вызваляліся ад пафасу бацькоў i дзядоў, ад ілжэідэалогіі, ад ілжэідэалаў: пагарджалі наменклатурнымі чыноўнікамі, іранічна-скептычна ставіліся да афіцыёза. Мы вышэй за ўсё лічылі звычайныя чалавечыя адносіны, шанавалі перавагу інтэлекту i таленту, але не перавагу пасады. Не мелі пашаны да маёмасці. Пра грошы гаварыць не было завядзёнкі. Спытаць — колькі зарабляеш? — было пачварна ганебным тонам.

Адкуль жа ўзяліся чыноўнікі? Што вы рабілі пад час застою — як пазначылі дваццацігоддзе ад сярэдзіны 60-х да сярэдзіны 80-х — такія пытанні давялося пачуць нам у друтой палове 80-х.

Перейти на страницу:

Похожие книги