Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— О, я ведаю, пра што Вы думаеце — няхай старая дасць нам святога спакою: але цi напраўду я патрабую шмат, просячы, каб вы ўбачылi маю збянтэжанасць i перадалi дзядулю, што я была б дужа ўсцешаная, калi б ён прыйшоў сюды паглядзець на ўсё? Фатаграфii ў газету ўжо зробленыя.

Яны павольна пайшлi ўслед за фраў Кронэр, па зялёным ходнiку, пасланым памiж накрытых зялёнымi абрусамi сталоў; спынiлiся, калi спынiлася гаспадыня кавярнi, а потым мiжвольна абступiлi з усiх бакоў вялiкi чатырохкутны стол, засланы палатном; пад палатном нейкi прадмет няправiльных памераў.

— Вельмi добра, — сказала фраў Кронэр, — што нас чацвёра; вазьмiце, калi ласка, кожны за рог палатна i, калi я скамандую «падымайма», акуратна падымайце яго ўгору.

Марыяна падпiхнула Рут да яшчэ не занятага левага рога палатна, кожны ўзяўся за свой рог, фраў Кронэр сказала: "Падымайма!", i яны паднялi палатно; абедзве дзяўчыны сышлiся, склалi свае рагi палатна, а фраў Кронэр беражлiва згарнула яго.

— О Божа! — ускрыкнула Марыяна. — Гэта ж дакладная копiя абацтва Святога Антонiя.

— Праўда? — спыталася фраў Кронэр. — Паглядзiце, нават пра мазаiку над галоўным уваходам мы не забылiся; a вось тут вiнаграднiкi.

Мадэль мела не толькi дакладныя прапорцыi абацтва, але i адпаведныя колеры: цёмны касцёл, светлы гаспадарчы будынак, чырвоны дах прытулку пiлiгрымаў, каляровыя вокны рэфекторыя.

— Усё гэта, — сказала фраў Кронэр, — зроблена не проста з цукру альбо з марцыпану, а з цеста: наш падарунак да дня нараджэння пана тайнага радцы; гэта самае лепшае пясочнае цеста. Як Вы мяркуеце, цi не змог бы Ваш дзядуля зайсцi сюды i агледзець гэты торт, перш чым мы завязём яго ў ягоны рабочы кабiнет?

— Напэўна, — адказаў Ёзэф, — ён зойдзе i агледзiць торт; дазвольце мне напачатку ад яго iмя падзякаваць Вам; павiнны быць сур'ёзныя прычыны, якiя змусiлi яго адмовiцца ад урачыстае вячэры, i Вы нас, канечне, зразумееце…

— Я добра разумею, што Вам пара iсцi… не, калi ласка, не трэба класцi палатно назад; тэлебачанне паведамiла, што прыедзе сюды.

— Я хацеў бы аднаго, — сказаў Ёзэф, калi яны iшлi па пляцы перад саборам Святога Севярына, — засмяяцца цi заплакаць, ды не здольны нi на тое, нi на тое.

— Я ведаю толькi, што хутчэй бы магла заплакаць, — сказала Рут, — але я гэта рабiць не буду. Што там за людзi? З якой нагоды ўвесь гэты вэрхал… што яны робяць там з паходнямi?

На вулiцы было шумна, плямкалi конскiя капыты, конi гiгаталi; галовы, прывычныя даваць каманды, заклiкалi да збору, музыканты духавога аркестра апошнi раз спраўджвалi свае iнструменты; i тут, сярод гэтага голасу пачуўся нягучны, сухi кароткi гук, зусiм не такi, як iншыя гукi.

— Божа мой, што гэта? — спалохана спыталася Марыяна.

— Нехта стрэлiў, - адказаў Ёзэф.

Прамiнуўшы гарадскую браму i выйшаўшы на Модэстгасэ, Леанора спалохалася: завулак быў пусты, не было нi навучэнцаў, нi манашак, нiдзе нiводнага грузавiка, нiякага вулiчнага руху; толькi белы хвартух фраў Грэц там за крамаю; ружовыя аголеныя рукi пхалi перад сабою швабру, гонячы мыльную пену; брама друкарнi была замкнёная наглуха, як быццам у ёй ужо не збiралiся друкаваць будаўнiчых тэкстаў на белай паперы; дзiк з ранай у баку; каля раны запяклася кроў; дзiк ляжаў, адкiнуўшы капыты, на сходах; яго якраз паволi пачалi зацягваць унутр крамы; па ўчырванелым Грэцавым твары было вiдаць, якая цяжкая была гэтая жывёлiна; толькi на адзiн з яе тэлефонных званкоў адказалi: не ў доме нумар сем i не ў доме нумар восем — толькi ў Кронэравай кавярнi:

— Тэрмiнова доктара Фэмеля?.. Яго тут няма. Святочная вячэра не адбудзецца. Вы фройляйн Леанора? Вас чакаюць у гатэлi "Прынц Генрых".

Лiстаносец, рэзка нацiснуўшы гузiк, пазванiў ёй у дзверы, калi яна сядзела ў ванне; гэты рэзкi званок не абяцаў нiчога добрага; яна хуценька вылезла з ванны, накiнула на сябе купальны халат, абкруцiла мокрую галаву ручнiком, падышла да дзвярэй i атрымала з рук лiстаносца экспрэс-пiсьмо: Шрыт напiсаў адрас сваiм жоўтым алоўкам, на канверце крыж-накрыж былi дзве чырвоныя паласы; вiдавочна, яго васемнаццацiгадовая дачка мусiла гнаць на ровары ў паштовае аддзяленне; пiльная справа…

"Дарагая фройляйн Леанора! Паспрабуйце, калi ласка, неадкладна звязацца з панам Фэмелем; усе статыстычныя разлiкi аб'екта будоўлi Х-5 няправiльныя; у дадатак да гэтага пан Кандэрс, з якiм я толькi што размаўляў па тэлефоне, пераслаў дакументацыю — з усiмi памылкамi — непасрэдна заказчыку, насуперак звычаям нашай фiрмы; справа настолькi пiльная, што я збiраюся сёння выехаць да Вас хуткiм цягнiком, у выпадку калi да 20.00 не атрымаю ад Вас звестак наконт таго, якiя захады зробленыя, каб выправiць гэтую прыкрую памылку; вядома, няма патрэбы нагадваць Вам, якi буйны i важны аб'ект Х-5. З сардэчнымi прывiтаннямi — Ваш Шрыт".

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги