Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

Ужо два разы яна праходзiла сюды-туды перад гатэлем "Прынц Генрых": вярталася амаль аж да Грэцавай крамы на Модэстгасэ i зноў прыходзiла пад вокны гатэля; яна баялася скандалу, якi неўзабаве павiнен выбухнуць; субота была для яго свяшчэнны дзень; ён яшчэ мог сцярпець, калi ў суботу яго патурбуюць па прыватнай справе, але не па службовай, якая б яна нi была; у яе ўвушшу яшчэ гучалi яго словы: "Проста няведама што"; яшчэ не надышла сёмая, i некалькi хвiлiн Шрыта можна было яшчэ заспець па тэлефоне; добра, што стары вырашыў адмовiцца ад урачыстае вячэры; бачыць, як Роберт Фэмель есць i п'е, было б для яе гвалтам над святыняю; са страхам яна думала пра аб'ект Х-5; гэта не быў прыватны аб'ект; якi-небудзь там "дом выдаўца на ўскрайку лесу" цi "дом настаўнiка каля ракi"; яна нават не наважвалася думаць пра гэты аб'ект: такая была вакол яго таямнiца, паперы ляжалi ў самай глыбiнi сейфа; ёй займала дыханне; хiба ж пан доктар не размаўляў пра гэты аб'ект з Кандэрсам цэлую чвэрць гадзiны? Ёй было вельмi боязна.

Грэц усё яшчэ цягнуў свайго дзiка па сходах: гэта ён рабiў рыўкамi, бо жывёлiна была агромнiстая: хлопец-пасыльны з вялiзным кашом кветак пазванiў каля брамы друкарнi, паявiўся прыдзвернiк, забраў кош i зноў зачынiў брамку; хлопец расчаравана глянуў на тую дробязь "на чай", што паклаў у яго далонь прыдзвернiк; "Я скажу яму, — падумала Леанора, — гэтаму ветламу старому, што прыдзвернiк не выконвае ягонага загаду даваць кожнаму пасыльнаму хлопцу па дзве маркi на чай; срэбра, вiдавочна, не паблiсквала ў яго далонi, то былi цьмяныя медзякi".

Будзь адважнаю, Леанора! Будзь адважнаю, сцiснi зубы, пераадолей свой сполах ды iдзi ў гатэль. Яна яшчэ раз адышлася за рог вулiцы; тым часам дзяўчына з кошыкам далiкатэсаў зайшла ў брамку друкарнi; праз хвiлю яна таксама без радасцi паглядала на сваю далонь; "якi нягоднiк гэты прыдзвернiк, — падумала Леанора, — абавязкова скажу пра ўсё пану Фэмелю".

Яшчэ дзесяць хвiлiн, перш чым праб'е сёмая; яе запрасiлi ў Кронэраву кавярню, а потым загадалi прыйсцi ў "Прынц Генрых", а яна заявiцца туды i пачне гаварыць пра справы фiрмы, якiх па святых суботах ён не можа цярпець; можа, зважаючы на выключнасць аб'екту Х-5, ён зрэагуе сёння iначай? Яна страсянула галавой i з роспачнай адвагай нарэшце штурхнула дзверы ды тут са страхам адчула, што знутры iх нехта трымаў.

Дзiця, дзiця, i ў дачыненнi да цябе я дазволю сабе зрабiць прыватную заўвагу; падыдзi сюды блiжэй; спадзяючыся, што прычыну тваёй сарамлiвасцi не варта шукаць у мэце твайго прыходу сюды, а толькi ў iм самiм; мне давялося ўжо бачыць шмат дзяўчат, што ўваходзiлi ў гэтыя дзверы, але гэткай, як ты, мне яшчэ бачыць не выпадала; у гэтай хвiлi тут ёсць толькi адзiн-адзiны клiент, да якога я пусцiў бы цябе, не выказваючы прыватных заўваг, — гэта Фэмель; я мог бы быць табе дзядулем, i ты не зазлуеш на мяне за маю прыватную заўвагу; чаго ты шукаеш у гэтай зладзейскай пячоры? Рассыпай за сабою хлебныя крошкi, каб знайсцi адсюль дарогу назад; дзiця, ты заблукала; той, хто прыходзiць сюды па справе, выглядае не гэтак, як ты; а ў каго тут ёсць прыватныя справы — i пагатоў; але ж падыдзi блiжэй.

— Да доктара Фэмеля? Ага, сакратарка. Па неадкладнай справе? Пачакайце, фройляйн, я папрашу, каб яго паклiкалi да тэлефона… Спадзяюся, што вулiчны шум Вам не будзе замiнаць.

— Леанора? Я рады, што мой бацька запрасiў Вас на святочную вячэру, i прабачце мне, калi ласка, за тыя словы, што я сказаў сёння ўраннi. Добра, Леанора? Бацька чакае Вас у дзвесце дванаццатым нумары. Лiст ад пана Шрыта? Уся дакументацыя да аб'екта Х-5 няправiльна разлiчана? Добра, я разбяруся i затэлефаную Шрыту. Так цi iнакш, дзякуй, Леанора, i — да хуткай сустрэчы.

Яна паклала слухаўку, падышла да парцье, хацела была ўжо разявiць рот, каб спытацца, як прайсцi ў Фэмелеў нумар, — але тут яе напалохаў моцны, сухаваты, рэзкi гук.

— Божа мой, — ускрыкнула яна, — што гэта?

— Гэта стрэлiлi з пiсталета, маё дзiця, — адказаў Ёхэн.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги