Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— Hе, — адказаў Шрэла, — ты б усё адно нiчога не зразумеў i ўспрыняў бы гэта як камплiмент. Я пагражаў аднаму галандскаму палiтыку, якi абвясцiў, што трэба павынiшчыць усiх немцаў; гэта быў дужа папулярны палiтык; потым, калi немцы акупавалi Галандыю, яны вызвалiлi мяне, мяркуючы, што я нейкiм чынам пакутаваў за нямецкую справу; але пасля яны знайшлi маё iмя ў спiсе шуканых асоб, i мне давялося ўцякаць ад iх любовi ў Англiю; там я пагражаў пэўнаму ангельскаму палiтыку, якi сказаў, што трэба павынiшчыць ўсiх немцаў, уратаваўшы адно створаныя iмi шэдэўры мастацтва; гэта быў надта папулярны палiтык; але неўзабаве я атрымаў ад iх амнiстыю, бо яны меркавалi, што трэба шанаваць мае пачуццi — пачуццi, якiх у мяне зусiм не было, калi я пагражаў гэтаму палiтыку; гэтак вось людзей спачатку памылкова кiдаюць у астрог, а пасля гэтаксама памылкова адпускаюць на волю.

Нэтлiнгер засмяяўся:

— Калi ты ўжо збiраеш карцiны, я магу дазволiць дадаць да тваёй калекцыi яшчэ адну. Як табе, напрыклад, падабаецца гэткая карцiна: непрымiральная палiтычная варожасць памiж двума школьнымi таварышамi; праследаваннi, допыты, уцёкi, смяртэльная нянавiсць — але праз дваццаць два гады той самы праследавальнiк, гэты жахлiвы тып, вызваляе з турмы ўцекача, якi акурат вяртаецца дадому? Цi гэта не карцiна, вартая таго, каб папоўнiць тваю калекцыю?

— Гэта не карцiна, — адказаў Шрэла, — а толькi гiсторыя, у якой ёсць адна хiба: яна, апроч усяго, яшчэ i праўдзiвая; але калi я перакладу гэтую гiсторыю на вобразна-абстрактную мову i адпаведна яе табе растлумачу — дык яна не будзе надта пахвальнаю для цябе.

— Гэта напраўду дзiўна, — сказаў няголасна Нэтлiнгер i выцягнуў цыгару з рота, — калi я тут прашу зразумець мяне; але павер мне, калi я ўбачыў тваё прозвiшча ў спiсе шуканых асоб, прачытаў рапарт i даведаўся, што яны сапраўды затрымалi цябе на мяжы, — я без усялякiх ваганняў пачаў рабiць усе захады, каб цябе вызвалiць.

— Мне было б вельмi шкада, — сказаў Шрэла, — калi б ты падумаў, што я сумняваюся ў шчырасцi тваiх матываў i пачуццяў. Нават тваё раскаянне не будзiць ува мне сумненняў, але ў кожнай карцiне — а ты ж прасiў мяне ўзяць тую гiсторыю як карцiну ў маю калекцыю, — у кожнай карцiне ёсць пэўная абстракцыя, а менавiта — роля, якую ты выконваў тады i надалей выконваеш сёння; ролi, даруй мне, усё тыя ж самыя; бо тады, каб абясшкодзiць мяне, трэба было пасадзiць мяне за краты, а сёння, каб зрабiць мяне бясшкодным, трэба выпусцiць мяне з турмы; баюся, што Роберту, якi мае куды болей абстрактнае мысленне, чым я, якраз з тае прычыны не карцiць сустракацца з табою. Я спадзяюся, ты мяне разумееш: i тады таксама я анi не сумняваўся ў шчырасцi тваiх матываў i пачуццяў, ты мяне не можаш зразумець i нават не спрабуй рабiць гэтага, бо ты выконваў свае ролi несвядома, — iначай ты быў бы цынiк альбо злачынец; але ж ты не зрабiўся нi тым, нi другiм.

— Цяпер я напраўду не ведаю, камплiмент гэта цi нешта зусiм адваротнае.

— I аднаго, i другога патроху.

— Магчыма, табе невядома, што я зрабiў для тваёй сястры?

— Ты абараняў Эдыт?

— Ага. Вакера хацеў арыштаваць яе i кожны раз заносiў яе iмя ў спiсы, а я штораз выкрэслiваў.

— Вашыя дабрадзействы, — цiха прамовiў Шрэла, — яшчэ цi не страшнейшыя за вашыя злачынствы.

— А вы яшчэ больш бязлiтасныя за самога Госпада Бога, якi даруе грахi тым, хто пакаяўся.

— Мы — гэта не Госпад Бог i не прыпiсваем сабе нi ягонай усяведнасцi, нi ягонай лiтасцiвасцi.

Нэтлiнгер адхiнуўся, страсянуўшы галавою; Шрэла выцягнуў з кiшэнi цыгарэту, засунуў яе ў рот i зноў спалохаўся, калi Нэтлiнгер нечакана пыхнуў запальнiчкай у яго пад носам; чысты, светла-блакiтны дым мала што не апалiў яму павекi. "А твая цяперашняя ветлiвасць, — думаў ён, — горшая за тваю тагачасную няветлiвасць. Твая апантанасць засталася такою, як i была: гэтаксама як ты тады шпурляў мне мячык у твар, цяпер ты назойлiва даеш мне прыпалiць".

— Калi я змагу знайсцi Роберта? — спытаў ён.

— Вiдаць, не раней як у панядзелак; я так i не здолеў высветлiць, куды ён з'ехаў на выхадныя; няма таксама нi яго бацькi, нi дачкi; можа, заспееш яго дома сёння ўвечары альбо заўтра а палове дзесятай у гатэлi "Прынц Генрых"; ён ад паловы дзесятай да адзiнаццатай гуляе там у бiльярд. Спадзяюся, у турме з табой не абыходзiлiся груба?

— Hе, — адказаў Шрэла, — усё было прыстойна.

— Калi табе спатрэбяцца грошы, скажы мне. З тымi, што ў цябе ёсць, не надта разгонiшся.

— Мяркую, што да панядзелка хопiць, а пасля грошы ў мяне будуць.

Чым блiжэй яны пад'язджалi да вакзала, тым даўжэйшы i шырэйшы рабiўся ланцуг машын. Шрэла паспрабаваў быў адчынiць акно, але не разабраўся з ручкамi; Нэтлiнгер перахiлiўся цераз яго i апусцiў шыбiну.

— Баюся, — сказаў ён, — што на вулiцы паветра не лепшае ад таго, што тут, у машыне.

— Дзякуй, — сказаў Шрэла.

Ён паглядзеў на Нэтлiнгера, пералажыў цыгарэту з правай рукi ў левую.

— Слухай, — сказаў ён пасля, — той мячык, якi тады забiў Роберт… цi знайшоўся ён? Памятаеш?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги