Читаем Бiльярд а палове дзесятай полностью

— Натуральна, памятаю, — адказаў Нэтлiнгер, — я добра памятаю, бо потым столькi пра гэта гаварылася: яны так нiколi i не знайшлi мячыка; шукалi яго таго вечара аж да цемнаты, шукалi нават i назаўтра, хоць гэта была нядзеля; той мячык не даваў iм спакою; сёй-той пачаў пазней казаць, што гэта была ўсяго толькi Робертава штучка: ён, маўляў зусiм не ўдарыў па мячыку, а толькi iмiтаваў гук удару, a мячык схаваў.

— Але ж яны ўсе бачылi мячык — як ён ляцеў. Хiба не?

— Вядома, нiхто той пагалосцы не паверыў; iншыя казалi, што мячык заляцеў у двор пiваварнi i трапiў на павозку; мажлiва, ты памятаеш, што неўзабаве адтуль выехала павозка.

— Гэта было раней, задоўга перад тым, як Роберт ударыў, - сказаў Шрэла.

— Здаецца мне, што ты памыляешся…

— Hе, не, — настойваў на сваiм Шрэла, — я ж стаяў там, чакаючы, i ўважлiва глядзеў; павозка выехала, перш чым Роберт ударыў.

— Ну, хай сабе, — сказаў Нэтлiнгер, — так цi iначай, a мячыка знайсцi не змаглi. А вось i вакзал… ты i праўда не хочаш, каб я табе чым-небудзь дапамог?

— Hе, дзякуй, мне нiчога не трэба.

— Ну, хоць папалуднаваць разам… магу цябе запрасiць?

— Добра, — адказаў Шрэла, — пойдзем палуднаваць.

Шафёр, адчынiўшы, прытрымаў дзверку машыны; Шрэла вылез першы i, засунуўшы рукi ў кiшэнi, чакаў Нэтлiнгера, якi, узяўшы з сядзення сваю папку, зашпiлiў плашч i сказаў шафёру:

— Калi ласка, прыедзьце па мяне каля паловы шостай да гатэля "Прынц Генрых".

Шафёр прыклаў руку да шапкi, потым залез назад у машыну, сеў за руль.

Шрэлавы акуляры, адвiслыя плечы, рот з дзiўнаватай усмешкаю, бялявыя валасы — без прабору, а толькi з лёгкiм проблiскам сiвiзны, усё яшчэ зачасаныя назад; жэст рукi, якiм ён абцёр пот i схаваў насоўку ў кiшэнь, здавалася, што ён зусiм не памяняўся, толькi зрабiўся на некалькi год старэйшы.

— Навошта ты вярнуўся? — цiха спытаўся Нэтлiнгер.

Шрэла паглядзеў на яго, прыжмурваючыся — як гэта ён заўсёды рабiў, - i, закусiўшы нiжнюю губу (у правай руцэ цыгарэта, у левай — капялюш), доўга глядзеў на Нэтлiнгера i чакаў, усё яшчэ дарэмна чакаў таго, па чым сумаваў ужо больш як дваццаць гадоў, - нянавiсцi, звычайнай нянавiсцi, якой ён заўсёды прагнуў: каб можна было даць каму-небудзь па мордзе альбо кухталя пад зад i крыкнуць: "Свiння! Паскудная свiння!" Ён заўсёды зайздросцiў людзям, здольным да гэткiх простых пачуццяў, але ён не мог зараз стукнуць у гэты круглы, са збянтэжанай усмешкаю твар, не мог даць кухталя пад гэты зад; на школьнай лесвiцы Нэтлiнгер падставiў яму падножку, i ён грымнуўся вобзем, дужка акуляраў улезла яму ў мочку вуха; па дарозе дадому яго пераймалi, зацягвалi ў пад'езды дамоў i збiвалi; бiлi пугаю з калючага дроту, Нэтлiнгер бiў яго i Роберта; вёў допыты; ён быў вiнаваты, што загiнуў Фэрдзi, але пашкадаваў Эдыт i даў уцячы Роберту.

Шрэла перавёў позiрк з Нэтлiнгера на прывакзальны пляц, дзе было надзвычай тлумна; сонечны выхадны, таксi, што чакаюць клiентаў, марожаншчыкi; гатэльныя служкi ў фiялетавых лiўрэях валачылi ўслед за гасцямi валiзы; шэры велiчны фасад Святога Севярына, гатэль "Прынц Генрых", кавярня Кронэра; ён спалохаўся, калi Нэтлiнгер раптоўна сарваўся з месца, кiнуўся ў натоўп, махаючы рукамi i крычучы: "Алё, фройляйн Рут!.."; праз хвiлю ён вярнуўся, пахiтваючы галавою.

— Цi бачыў ты дзяўчыну, — спытаўся ён, — тую, у зялёнай шапачцы i ружовым швэдары? Вельмi гожая, проста загледзiшся — Робертава дачка. Я так яе i не дагнаў; яна магла падказаць нам, дзе яго знайсцi. Шкада… Ты не бачыў яе?

— Hе, — цiха адказаў Шрэла, — дачка Эдыт…

— Вядома ж, — сказаў Нэтлiнгер, — твая пляменнiца. Ах, д'ябал… Ну, хадзем — з'ямо чаго-небудзь.

Ён перайшоў цераз вакзальную плошчу, перасек вулiцу; Шрэла iшоў следам за iм да гатэля "Прынц Генрых"; служка ў фiялетавай лiўрэi адчынiў перад iмi дзверы, якiя крутанулiся, прапусцiўшы iх, i неўзабаве сталi на месца, у абабiтыя лямцам пазы.

— Столiк ля акна? — спытаў Ёхэн. — Калi ласка. Hе занадта сонечна? Значыць, на ўсходнiм баку. Гуга, прасачы, каб панам быў столiк каля акна з усходняга боку. Няма за што…..Грошы на чай мы заўсёды бярэм ахвотна. Марка — гэта сумленная круглая манетка, а грошы "на чай" — гэта душа прафесii; а я ўсё-ткi перамог, мой даражэнькi: ты яго так i не змог убачыць… Што Вас цiкавiць, цi пан доктар Фэмель па нядзелях таксама гуляе тут у бiльярд? Шрэла? Мiлы Божа! Тут можна нават i не заглядаць у чырвоную картку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Антон Райзер
Антон Райзер

Карл Филипп Мориц (1756–1793) – один из ключевых авторов немецкого Просвещения, зачинатель психологии как точной науки. «Он словно младший брат мой,» – с любовью писал о нем Гёте, взгляды которого на природу творчества подверглись существенному влиянию со стороны его младшего современника. «Антон Райзер» (закончен в 1790 году) – первый психологический роман в европейской литературе, несомненно, принадлежит к ее золотому фонду. Вымышленный герой повествования по сути – лишь маска автора, с редкой проницательностью описавшего экзистенциальные муки собственного взросления и поиски своего места во враждебном и равнодушном мире.Изданием этой книги восполняется досадный пробел, существовавший в представлении русского читателя о классической немецкой литературе XVIII века.

Карл Филипп Мориц

Проза / Классическая проза / Классическая проза XVII-XVIII веков / Европейская старинная литература / Древние книги