Читаем Чорная панна Нясьвіжа полностью

Мнішак.Каралева сказала, што бачыла свой сон у ноч перад нядзеляй. Самай занюханай знахарцы вядома, што гэтыя сны спраўджваюцца толькі да апоўдня, у тую ж нядзелю, перад якой быў сон. Калі ён спраўдзіўся, дык беднай дзяўчынцы нічым не дапаможаш — хай яна будзе свае апошнія паўгода шчаслівай. Калі да апоўдня маю бутэлечку ніхто не чапаў, дык сон каралевы быў пустым і нічога нікому не пагражае. I ў тым выпадку, і ў тым няма сэнсу шукаць гэтую бутэлечку. Гары яна гарам! Але ж каралева запатрабавала, каб я яе абавязкова прывёз. Дык што з таго? На гэтай зямлі столькі атруты, столькі гадасці, знайду я што-небудзь і для каралевы. Тады чаго ж я сюды прыязджаў? Нясвіж! Палац Радзівілаў. Файныя мясцівы... Чаму б не прыехаць?

Кракаў. Кафедральны сабор.

Жыгімонт і Барбара у каранацыйных уборах.

Жыгімонт.

Прымі нас, Уселітасцівы Божа...

Барбара.

Прымі як непадзельнае — Адво...

Жыгімонт.

Прымі як непадзельнае — Адно...

Барбара.

Прымі нас, Уселітасцівы Божа...

Жыгімонт.

Адна Душа, адно Жыццё і Кроў...

Барбара.

Бог ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў...

Жыгімонт.

Бог ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў...

Барбара.

Адна Душа, адно Жыццё і Кроў...

Няхай Твой грозны гнеў нікога не кране,

Даруй усім, і ўжо апошняй мне.

Жыгімонт.

Барбара, што з табой?

Барбара.

Бывай, мой любы...

Жыгімонт.

Чаму бывай?

Барбара.

Я — грэшніца...

Жыгімонт.

Ніхто...

Няма нікога без граху на свеце,

Каханне наша ўсё нам даравала.

Барбара.

Я злу паверыла і грэшнай болей стала,

I не зямны, нябёсаў строгі суд

Абвесціць справядлівы свой прысуд...

Мой любы, ты даруй мне...

Жыгімонт.

Я кахаю...

I не аддам!

Барбара.

I мне не трэба раю...

Ніколі ад цябе не адыду.

Нават тады, калі ў нябыт сыду...


ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ. ВЕЧНАСЦЬ

Нясвіж. Лета 1551 года. Парк перад палацам Радзівілаў.

Ноч. Мнішак і Радзвілы.

Мнішак.

А каралю з Нясвіжа трэба з'ехаць.

I тэрмінова.

Радзівіл Чорны.

А чаму?

Мнішак.

Чаму?

Мы трошкі загуляліся з чарцямі,

I пратапталі сцежку на той свет.

Яна па гэтай сцежцы і прыходзіць,

I па Нясвіжы ходзіць, ходзіць, ходзіць...

Радзівіл Руды.

Ды хто яна?

Мнішак.

Сястра ваша! Барбара!

Я тыдзень па начах ужо не сплю

I Бога, хоць не веру, а малю,

Каб заступіўся. Чуеце? Ізноў

Рыданні, стогны, плач у вашым парку.

Радзівіл Руды.

Ды гэта вецер...

Мнішак.

Гэтак галасіць

Не можа вецер! Гэта здань Барбары...

Яе кароль так клікаў апантана.

Яна і прыляцела... нечакана...

Радзівіл Чорны.

А мо дзіця якое ў парку плача?..

Мнішак.

Квязь, не і не! Я сёння сам убачыў!

Радзівіл Руды.

Каго?

Мнішак.

Каго-каго! Каго ж яшчэ? Барбару...

У тым баку... Вунь там. Паміж трох ліп.

Радзівіл Руды.

То, можа, гэта Бжэнка?

Мнішак.

Не, не Бжэнка!

Яна была са мной... каля мяне...

А тая... калыхалася ў паветры!

Ў адзенні чорным і... плыла між дрэў!

Калі дзяўчо ад жаху закрычала,

Дык тая ўсхліпнула вось так во... і прапала.

Па мне й цяпер цячэ халодны пот,

I сэрца закацілася ў жывот.

Радзівіл Чорны.

Дзе ўсе было?

Мнішак.

Вунь там вунь.

Радзівіл Руды.

Пакажыце.

Выходзяць. З'яўляецца Жыгімонт.

Жыгімонт.

Заснуць бы так, каб не прачнуцца зноў,

Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў...

Сысці ў нябыт, як бы прыйсці дамоў,

Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў...

I ў спёку холадна, аж стыне ў сэрцы кроў,

Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў...

Пакута вечная, як кара ўсіх багоў,

Бог ёсць Любоў... Бог ёсць Любоў...

З'яўляецца Бжэнка.

Бжэнка.Ваша вялікасць! Я прашу вас: адпусціце мяне! Мне страшна... Лепей ужо ў манастыр! Лепей куды заўгодна... толькі не тут... Я... Я не магу... Я баюся! Яна мяне задушыць, а за што? Хіба я вінаватая, што падобная на яе?.. Я ёй нічога дрэннага не зрабіла... Мне страшна... Мне страшна, калі вы гледзіце на мяне... Мне страшна, калі вы датыкаецеся да мяне... Мне страшна, калі вы цалуеце мяне... Мне здаецца, што мяне цалуе... нябожчык... Мярцвяк!

Уваходзіць Радзівіл Руды.

Радзівіл Руды.

Ваша вялікасць! Мнішак утапіўся!

Ён нешта страшнае заўважыў

Сярод дрэў

I бегчы кінуўся...

Там сажалка... Ён скочыў!

I каменем на дно. Ўсё, не дастаць.

Выходзіць.

Бжэнка.

Я жыць хачу!!! Не саграшу ніколі!

Маліцца буду вечна за яе!

Я выйду замуж, калі нехта возьме!

За што?! За што? За што ёй помсціць мне?

Я перад ёй ні ў чым не вінавата! Я не сама...

Мяне сюды прывезлі! I загадалі, каб любіла вас...

Замест яе... Не давядзі Гасподзь! Любіць вас...

Лепей брыдкая пачвара,

Любы страшыдла, чымсьці вы, кароль!

Адпусціце мяне...

Жыгімонт.Супакойся, дзяўчынка... Заўтра цябе адвязуць да бацькі ў Кракаў...

Бжэнка.Не! Я пайду сёння... Пешкі пайду... Гэта дурное месца! Гэта Нясвіж! Калі я застануся тут хоць яшчэ на адну ноч... Яна мяне задушыць... Адпусціце... Я прашу вас, адпусціце мяне... зараз...

Жыгімонт.Як хочаш... Я загадаю, каб табе далі грошай...

Бжэнка.Не трэба!

Жыгімонт.Як хочаш. Бывай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.
Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.

Эта книга посвящена интереснейшему периоду нашей истории – первой войне коалиции государств, возглавляемых Российской империей против Наполеона.Олег Валерьевич Соколов – крупнейший специалист по истории наполеоновской эпохи, кавалер ордена Почетного легиона, основатель движения военно-исторической реконструкции в России – исследует военную и политическую историю Европы наполеоновской эпохи, используя обширнейшие материалы: французские и русские архивы, свидетельства участников событий, работы военных историков прошлого и современности.Какова была причина этого огромного конфликта, слабо изученного в российской историографии? Каким образом политические факторы влияли на ход войны? Как разворачивались боевые действия в Германии и Италии? Как проходила подготовка к главному сражению, каков был истинный план Наполеона и почему союзные армии проиграли, несмотря на численное превосходство?Многочисленные карты и схемы боев, представленные в книге, раскрывают тактические приемы и стратегические принципы великих полководцев той эпохи и делают облик сражений ярким и наглядным.

Дмитрий Юрьевич Пучков , Олег Валерьевич Соколов

Приключения / Исторические приключения / Проза / Проза о войне / Прочая документальная литература
Король и император
Король и император

Побеждая в сражениях на суше и на море, исполняя волю богов, что являются в пророческих видениях, человек, поднявшийся из самых низов, становится единым королем северных народов. Шеф, мастер боевых и мирных ремесел, совершил поистине невозможное, заставив вчерашних заклятых врагов прекратить взаимное истребление. Но теперь ему бросает вызов возрожденная Священная Римская империя, которая заключила временный союз с могущественной Византией, чтобы расправиться с загадочным англо-норманнским монархом и расцветающими под его защитой странами.Понимая, что драккары викингов не могут противостоять мечущим греческий огонь галерам, Шеф в поисках равноценного оружия отправляется в новый поход — на Восток, к сокровищнице знаний мусульманской цивилизации.

Гарри Гаррисон , Том Шиппи

Исторические приключения