Читаем Да ўсходу сонца полностью

Непадалёку ад той вёскі, куды ішлі дзяўчаты, стаяў хутар, добра абгароджаны дзе высокім каменем, а дзе пілёнымі плашкамі. Учора дзяўчаты прайшлі паўз гэты хутар не спыняючыся, а сёння спыніліся, бо ўбачылі на брамцы нейкую аб’яву. Не паспелі яны прачытаць і першага радка, як з двара выйшаў пажылы кіслагубы чалавек і, зняўшы кепку, прывітаўся з Зінай:

— Добры вечар, пані.

— Я не пані, — рэзка адказала дзяўчына.

— Дык гэта я..., — чалавек лагодна засмяяўся і кіслагубасць яго адразу знікла. —У нас, ведаеце, так было нядаўна, а можа яно так i бу­дзе. Дык я гэта, ведаеце, па старой звычцы.

— Так ужо не будзе! — рашуча сказала Зіна і ў гэты-ж момант падумала, што дарэмна ўступіла з гэтым чалавекам у спрэчку. Хто ведае, што гэта за чалавек. Ёй трэба было зусім не паказваць тут сябе, але інстынкт пратэсту міжвольна ўзяў верх. Зіна раптам адчула, што вось за­раз яна яшчэ больш нагаворыць гэтаму шляхцюку, калі толькі ён пачне даказваць еваё. Але чалавек не палез глыбей у спрэчкі i нават не пакрыўдзіўся на дзяўчыну за яе грозны тон.

— Усё ад бога, усё ад бога, пані, — дробна i абыякава загаварыў ён. — Можа так яно будзе, а можа іначай, — святы ведае. А мы пажывем, убачым. Я не пра гэта хачу ў вас епытаць. Можа вы, часам, прадаеце што ці мяняеце? Учора я таксама бачыў, праходзілі вы тут з клуначкам.

— Нічога ў нас няма, — недаверліва азвалася Зіна і ступіла крок ад брамкі.

— Ну, калі няма, дык няма, — адразу згадзіўся чалавек. — Я толькі думаў папытаць. Чым несці вам што-небудзь у вёску, то ці не лепш пакінуць тут. У мяне, дзякуй богу, ёсць i хлеб i да хлеба. Магу даць пляцёнку цыбулі або вясельца сушаных грыбоў. А ў вёсцы сёння неспакойна, лічу сваім абавязкам вам сказаць. Зранку найшло туды многа немцаў.

Зіна глядзела чалавеку ў твар i не ведала, што яму сказаць. Твар гэты быў непрыгожы, аброслы чорна-сівым шчаціннем, аднак у ім не відно было прыхаванай хітрасці ці яшчэ чаго-небудзь пагрозлівага. Ча­лавек проста хацеў выменяць што-небудзь i больш нічога. Мабыць, не першы раз ён пераймаў тут бежанцаў.

На брамцы, за яго бронзавай ад загару шыі, бялела аб’ява. Зіна перавяла на яе вочы, але чалавек стаў бліжэй да брамкі і закрыў аб’яву спіной. «Няўжо ён наўмысля? — падумала Зіна. — Што-ж там такое напісана?» Але чалавек раптам адышоў ад брамкі, нібы гаворачы: «Чытай сабе, калі хочаш». Зіна паспрабавала прачытаць, не падыходзячы блізка, але было ўжо демнавата, цяжка было разабраць не надта выразны рукапіс.

— Дык згаворымся? —спытаў чалавек і паказаў рукою на зінін клуначак.

— Ёсць у мяне дзве пары ануч, — нібы толькі для таго, каб адчапіцца, сказала Зіна, — хочаце, магу вам іх аддаць за хлеб.

— Дык мне вельмі трэба анучы! — задаволена прамовіў чалавек, — давайце зойдзем у хату. У гаспадарцы, ведаеце, усё патрэбна. Зойдзем, пасядзіце, адпачнеце. Скажу старой, то малака па шклянцы налье, як­раз карову падаіла. Малая, нябось, сасмагла. Гэта дачка ваша?

Зіна моўчкі кіўнула галавой.

У хаце было ўжо амаль зусім цёмна. Пахла сапраўды свежым малаком, хоць гаспадыня, дарэчы, зусім яшчэ маладая, дзябёлая жанчына, відаць, ужо даўно ўладкавалася з сырадоем, а цяпер толькі паласкала гарачай вадой дайніцу. За сталом сядзелі і аблізваліся, як сытыя кацяняты, двое малых дзяцей: хлопчык і дзяўчынка, гадоў па тры, па чатыры кожнаму. У абоіх у руках былі бязвухія жасцяныя кубкі, відаць ужо зусім пустыя. Дзеці ўставіліся на незнаёмых круглымі, як у сыча, вачамі, і мурзатыя тварыкі іх застылі ў нейкім чаканні.

— Брысь на печ! — зыкнуў на іх бацька, падышоўшы да стала.

Дзеці спалохана пакідалі на стол кубкі, а дно за адным шмыганулі з-за стала і ў той-жа момант апынуліся каля запечку. Дзяўчынка, як большая, трохі лягчэй узабралася на даволі высокую, з роўнымі кантамі, ;печ, а хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок з пашнёю, што стаяў на лаўцы ля печы, і павіс жывоцікам на гэтым мяшку. Нейкі час ён узбіраўся далей, старанна махаў пульхнымі ножкамі, а потым выбіўся з сілы і пачаў плакаць. Дзяўчынка падпаўзла на край печы і падала яму рукі.

Гаспадар выйшаў у сенцы, чутно было, як ён там заляскаў цяжкай завалай, потым шчыльна прычыніў за сабою хатнія дзверы і замкнуў іх на ўнутраны замок. Паклаўшы доўгі, як шворан, ключ у кішэню, сеў ля стала.

— Сядайце! — кінуў ён дзяўчатам і, зірнуўшы на дзверы, дадаў: — Гэта я для большай нэўнасці. Ходзяць тут усякія...

Зіна, не падаючы выгляду, што ў яе з’яўляецца падазронасць, села на лаўку каля мыцельніка i прыцягнула за руку да сябе Святлану. Дзяўчынка ўстрывожана глянула Зіне ў вочы, але, убачыўшы там спакой, падсела на лаўку ўпэўнена i вольна, нібы дома. Клуначак з рук Зіны яна паклала сабе на калені.

— Дык паглядзім, што там у вас, — пачаў гаспадар i на твары яго ўжо не з’яўлялася ніякай усмешкі, а кіслагубасць набывала прыкметы варожасці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.
Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.

Эта книга посвящена интереснейшему периоду нашей истории – первой войне коалиции государств, возглавляемых Российской империей против Наполеона.Олег Валерьевич Соколов – крупнейший специалист по истории наполеоновской эпохи, кавалер ордена Почетного легиона, основатель движения военно-исторической реконструкции в России – исследует военную и политическую историю Европы наполеоновской эпохи, используя обширнейшие материалы: французские и русские архивы, свидетельства участников событий, работы военных историков прошлого и современности.Какова была причина этого огромного конфликта, слабо изученного в российской историографии? Каким образом политические факторы влияли на ход войны? Как разворачивались боевые действия в Германии и Италии? Как проходила подготовка к главному сражению, каков был истинный план Наполеона и почему союзные армии проиграли, несмотря на численное превосходство?Многочисленные карты и схемы боев, представленные в книге, раскрывают тактические приемы и стратегические принципы великих полководцев той эпохи и делают облик сражений ярким и наглядным.

Дмитрий Юрьевич Пучков , Олег Валерьевич Соколов

Приключения / Исторические приключения / Проза / Проза о войне / Прочая документальная литература