Што далей, то ўсё больш i больш лагер прымаў абжыты выгляд. Даволі ўтулыіымі станавіліся нізкія, добра замаскіраваныя буданчыкі, мякчэлі ў іх пасцелі для раненых. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Быў нават выкапаны свой калодзеж. Але-ж, калі непадалёку з’явілася i свежая магілка, то некаторым пачало здавацца, што ўсе буданчыкі падобны на яе. Потым буданчыкаў станавілася ўсё менш, а магілак больш. Іх цяжка было абысці тым, хто нёс пэўную службу і выходзіў, скажам, па грыбы або па ягады. Адкуль-бы ён ні падыходзіў, усё роўна нейкая сіла натыкала яго спачатку на магілкі, а потым на буданы. Яшчэ цяжэй было ляжаць тут людзям нерухомым, тым, якія яшчэ не ведалі, вылезуць яны калі-небудзь з будана самі ці можа іх вынесуць адтуль. Калі-ж вынесуць, то ўжо вядома куды. Гэтыя людзі не бачылі магілак, але нібы адчувал! іх побач з сабою i па начах снілі або бачылі ў трызненнях тых сваіх сяброў, якія яшчэ зусім нядаўна ляжалі побач з імі.
Спалох смерці вітаў над лагерам, аднак жыццё брала сваё. Як ні цяжка было часам да ўсходу сонца, а першы летні прамень весяліў вочы нават тых, якія мала глядзелі на свет, рассейваў пакутлівыя сны, праганяў галаўны боль у Святланы. I людзі папраўляліся. Магутны арганізм беларуса, зінінага земляка, хутка пераадольваў вялікую знямогу ад ран. Ногі яго паступова выпростваліся, набывалі пруткасць. Грыцко ужо даўно зрабіў яму кастылі, але яны ляжалі пакуль што ля боку хлопца i чакалі свае пары.
— Ты, Міхал, лішне не залежвайся,— часта гаварыў байцу Грыцко.— Ты не думай аб тым, як ты дзе ляжаў і колькі ляжаў, а ўспамінай, як ты на вечарынках аджарваў гапака. Скакаў ты гапака?
— Яшчэ як, — усміхаўся Міхал.
Мабыць ва ўсякім жыцці, нават у самым цяжкім, бываюць свае прасвятленні, свае радасці. Для лагера было сапраўды незабыўнай радасцю тое, што Міхал нарэшце моцна абхапіў рукамі грыцковы кастылі, устаў і хоць з вялікай цяжкасцю, але ступіў некалькі крокаў па траве.
— Лявоніху! —у захапленні скамандаваў Грыцко і, усхапіўшыся, палез у кішэню свайго кавалерыйскага галіфэ па расчоску. Ён зайграў йешта дробнае, нястрымнае і так завіляў сваімі кароткімі, трохі выгнутым! з сярэдзіны нагамі, што нават нежывы не мог-бы ўстаяць.
Міхал скалануў пажаўцелай ад доўгага ляжання ў цяньку галавой, затрос гтлячамі і паваліўся, як толькі падняў нагу, але смяяўся і лежачы, бо адчуваў, што будзе танец калі не сёння, дык заўтра. Смяяліся і ўсе астатыія.
Шафёр ужо даўнавата перастаў скакаць на адной назе, бо пачала даставаць зямлю і другая. Машкін зняў з шыі павязку,— рука яго ўжо сама магла апускацца і падымацца. Ачуняла i яшчэ некалькі хлопцаў. У лагерным жыцці не было ўжо тых асабліва цяжкіх гадзін, кал i Грыцко, Машкін і шафёр ішлі куды-небудзь па харчы, а Зіна са Святланай заставался адны. Усе тут былі кволыя, бездапаможныя. Каб наткнуўся на лагер хоць які-небудзь прыблудны немец, дык і нічога з ім не зрабілі-б, бо ні сілы амаль што ніякай не было, ні зброі. Цяпер хоць нават некалькі байцоў і выходзіла на разведку ці на пошукі харчавання, зброі, усё роўна ў лагеры не было боязна: хлопцы ўжо самі неслі службу, маглі, калі-б на гэта была патрзба, і пастаяць за сябе. З’явілася цвёрдая надзея. А гэта было якраз тое, чаго іншы раз не хапала лагернікам. Набліжаўся канец шпітальнаму жыццю, набліжаўся паход, магчыма цяжкі, самаахвярны, але непазбежны. Набліжалася самая рашучая і бязлітасная барацьба. Усе былі прасякнуты гэтай думкай, гэтай рашучасцю. Падрыхтоўка вялася i днём i ноччу, бо работы было многа. Трэба было любымі намаганнямі стварыць хоць невялікі запас харчавання, вады хаця на першы пераход, а галоўнае — найлепш узброіцца, мець дастаткова боепрыпасаў. Гэтым быў заняты кожны баец, і ўсім прыемна было ад таго, што маленькі лясны ніпіталёк, без уірача, без спадзяванняў на папраўку паступова ператвараўся ў баявую адзінку.
Перад самым выхадам Зіна са Святланай пайшлі на досвітку ў далёкую дзённую разведку. 1м трэба было выканаць цяпер складаную задачу ўжо зусім вайсковага характару. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы i дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага хаця-б у наступную ноч. Уся група чакала
— Не трэба было пускаць дзяўчынку,— нібы сам сабе выказаў думку Грыцко.
— А яна — галоўная разведчыца, калі хочаш ведаць,— не згадзіўся Машкін.— Без яе Зіна ўсяго не выведае ды i засыпацца можа хутчэй. Малое пралезе ўсюды.