— Як-жа не бачыў,— ахвотна пачаў расказваць Грыцко.— Разам быль Ты толькі добра трымайся, а то тут ужо няроўна пад нагамі: жыта скончылася. Бярыся за маю руку, калі хочаш. Разам мы был! з камандзірам узвода, i абодвух нас адным махам аглушыла. I абодвум нам павязло, трэба сказаць. Мне хлопцы памаглі выбрацца, а Бандарэнку — «Люты». Калі загарэліся канюшні,— гэта мне байцы потым расказаль— «Люты» сарваўся з прывязі і з дзікім гігатам пачаў насіцца па гарадку, шукаць свайго гаспадара. Байцы злавілі яго, падвялі да параненага Бандарэнкі. «Люты» ўбачыў ляжачага камандзіра, ніха заржаў і апусціўся перад ім на пярэднія калені. Памаглі камандзіру сесці, і «Люты» ўстаў, раздзьмуў ноздры, выцягнуўся і плаўна, але віхрам памчаў на выхад, хоць там рваліся бомбы і ўсё было зацягнута дымам. Вынес камандзіра з агшо, а там наша санітарная машына падабрала яго. Машына пайшла па шашы, а «Люты» з усёй сілы пусціўся за ёю. Памчаў так, што толькі і бачылі яго. Так што ты не бойся i за Бандарэнку.
Святлана ішла моўчкі, стараючыся больш глядзець пад ногі, каб не спатыкацца i не штурхаць насілак. Твару яе не відно было, таму Грыцко не мог вызначыць, паверыла яна яго словам ці не. Яму вельмі хацелася, каб яна паверыла, хоць i цяжка было гаварыць дзяўчынцы няпраўду i шкада было яе за тое, што яна так уважліва слухае і ўся дрыжыць ад хвалявання.
— Дзе-ж цяпер «Люты»?—нібы спытала, нібы так сабе сказала Святлана.
— «Люты»?..— Грыцко быццам не адразу расслухаў пытанне.— Гэты конь не прападзе. Вярнуўся, пэўна, у часць, ваюе цяпер. Такіх коней мала.
Падышлі да балотца, паклалі насілкі на зямлю, таму што Зіне і Святлане трэба было скінуць абутак. Адпачылі хвілінку і пайшлі далей. Шлёпаў Грыцко мокрымі ботамі па балоту і ўсё думаў: добра ён зрабіў, што расказаў Святлане нешта падобнае на байку, ці нядобра? Сам ён быў упэўнены, што і камандзір палка і Бандарэнка загінулі.
***
Больш за месяц жылі байцы непадалёку ад дарогі. Спачатку ў тым хмызнячку, куды перабраліся ў першую ноч, а потым знайшлі яшчэ больш зручнае месца. Па дарозе сунулася, плыла фашысцкая зграя. Сунулася яна да таго самаўпэўнена, што амаль не азіралася па баках. Удзень з-за той жытнёвай горкі, што аддзяляла хмызнячок ад дарогі, можна было наглядаць клубы пылу, калі машыны і ўсялякая іншая тэхніка кранала шынамі абочыну. У лясок далятаў лязгат гусеніц і гул матораў. А начамі амаль заўсёды было ціха і быццам-бы нават спакойна. Спакой тэты непакоіў і хваляваў хлопцаў горш, як недалёкія стрэлы, як узрывы бомбаў. Людзі, адарваныя ад усяго свету, ледзь не пазбаўленыя слыху, зроку, руху, палохаліся гэтай цішыні. Нахлыналі цяжкія думкі, з’яўляліся жудасныя здагадкі. Калі ўсюды гэтак ціха, то можа няма i супраціўлення ворагу, можа ўсе нашы байцы ляжаць вось так у розных месцах, хто паранены, а хто забіты, можа ўся наша тэхніка ляжыць вось гэтак-жа на дарогах, як тая машына, на якой яны не так даўно ехалі. Дзе-ж цяпер фронт, куды зайшоў вораг?
У гэтыя зманлівыя па сваёй цішыні ночы, а часам і ўдзень Зіна i Святлана выходзілі з лагера. Зіна завязвала тады чорную хустку, падарунак адной бабулі, каб на людзях выглядаць старзйшай, каб Святлану маглі прызнаваць за яе дачку. Хадзілі яны ў бліжэйшыя вёскі, а іншы раз наведваліся і ў далёкія. Перад некаторымі людзьмі яны былі проста бежанцамі, а перад некаторымі — самі сабой. Толькі яны маглі здабыць для раненых кавалак хлеба і сёе-тое да хлеба, толькі яны маглі знайсці такіх людзей, да якіх можна было потым наведацца Грыцку, Машкіну або шафёру. Праз гэтых людзей іншы раз удавалася ўлавіць якую-небудзь вестку з фронта. Цяжка было верыць ёй, аднак-жа, калі гэта была прыемная вестка, то не трэба было ў той дзень для раненых лепшага лякарства.
У вялікай трывозе і напружанасці праходзілі дні. Тыя, што трымаліся на нагах, і тыя, што павінны былі хутка стаць на ногі, трывожыліся за сяброў, раны якіх не гаіліся. Такога доктара, як машыністка Зіна, мала было для гэтых хворых. Трывога i боль за блізкіх сяброў зліваліся з трывогай i болем за сяброў далёкіх, за родныя хаты, за бацькоў i матуль, за ўсю Радзіму. А становішча ў лагеры ўсё горшала i горшала. Мала таго, што кожную гадзіну трэба "было думаць, як хавацца, як здабываць харчы i самыя неабходныя медыкаменты, дык неўзабаве дайшло да таго, што трэба было і хараніць сваіх сяброў. А хто на свеце быў бліжэй за тых, з кім было пражыта хоць некалькі такіх суровых дзён?
Калі памёр чарнявы баец, ранены ў галаву, Святлана так прыняла гэта да сэрца, што за яе самую станавілася страшна. Спачатку дзяўчынка плакала, а потым стала скардзіцца на боль у галаве. Ёй не толькі шкада было хлопца, якога яна больш за ўсіх даглядала, як магла i чым магла, лячыла,— у яе знікла надзея на тое, што загоіцца свая рана, што не пакіне яна ніякага следу на галаве або нават і ў галаве. Колькі гора было Зіне ад гэтага; колькі гадзін адарваў ад неабходнага сну Грыцко, каб суцешыць дзяўчынку, каб вярнуць ёй хоць трохі спакою.