Читаем Да ўсходу сонца полностью

— Я вас вельмі прашу,—-ледзь не з крыўдай пачаў гаварыць баец.— Да мацеры цяпер ужо мне не даехаць, хоць і білет у кішэні і дакументы, што адслужыў свой тэрмін. Мне хочацца зрабіць вам гэты падарунак, усё роўна, як сваей мацеры.

Зіна пакуль што нічога не адказвала. Ёй здалося, што ўсе байцы ‘слухаюць іхнюю гэтую, магчыма, залішне інтымную размову, а каму гэ­та трэба — да аднаго адносіцца лепш, як да ўсіх астатніх. Цяпер трэба было любіць і паважаць ycix аднолькава, быць для ўсіх шчырым таварышам, сястрой. Аднак калі Зіна прыслухалася, то заўважыла, што ўсе байцы, у тым ліку i цяжка хворыя, спяць. Ціхая летняя ноч, напоўненая пахам малочнага жыта, зняла з іх сэрцаў хваляванні і трывогі, зняла на­ват боль з ран.

— А вам далёка трэба было ехаць?— спытала Зіна, калі ўпэўнілася, што шхто лішні іх не слухае.— Адкуль вы родам?

— Ды яно i недалёка, калі ехаць,— з радасцю, што ўзнавілася размова, адказаў баец.— А калі ісці, то наўрад ці хопіць ног. 3 нашага Палесся я, з вёскі Забалоцце. Можа чулі пра такую?

— Не чула,— з павагай да шчырасці байца адказала Зіна,— але ра­да, што вы адтуль.

— Чаму?— у голасе байца адчулася здзіўленне.

— Зямляк мой,— задаволена сказала Зіна,— гэта па-першае, а падругое — блізка вам да родных мясцін. Усё-ж-такі гэта прыемна.

— Дык i вы адтуль?— баец ужо не толькі здзівіўся, a і ўзрадаваўся.

— Я не адтуль,— нібы з жалем, што сапраўды не адтуль, сказала Зіна,— але-ж і ў такіх выпадках байцы завуць адзін аднаго землякамі. Я з-пад Брэста.

— Дык вядома землякі! —ледзь не ўскрыкнуў баец. — 3 адной рэспублікі, значыць і землякі.

Ён памаўчаў з хвіліну, а потым яшчэ больш шчыра і па-сяброўску папрасіў:

— Дык вазьміце маю вязанку, зямлячка.

Вяірнуліся хлопцы з свае першае разведкі. Грыцко сказаў Зіне, што тут непадалёку за жытам знайшлі хмызнячок. Расце там ядловец, маладая алешына, крушыннік. Ёсць месцамі мох. Збоку ад дарогі — балотца, і ідзе яно далей, аж на той бок хмызнячку. Да ўсходу сонца трэба туды перабрацца.

Невялічкі лагерок адразу прачнуўся. Сталі вызначаць, каго несці на насілках, каму дапамагчы рухацца сваім ходам, а хто можа хоць як-небудзь і колькі-небудзь прапаўзці.

Апошнім неслі чарнявага байца, параненага ў галаву. Недзе каля сярэдзіны дарогі ён раптам падняўся на насілках, закрычаў, замахаў рукамі. Святлана спужалася яго крыку і ледзь не кінула кончык насілак, за які трымалася, ідучы побач з Грыцком. Трымалася яна, каб дапамагаць Грыцку, а Грыцко прымаў яе дапамогу толькі для таго, каб дзяўчынка не згубілася ў цемры. Чарнявы баец раптам змоўк, адкінуў на насілкі забінтаваную галаву і пачаў часта, роспачна ўздыхаць.

— Куды вы мяне нясеце, браткі?— жалліва спытаў ён.

Зіна, ідучы з Машкіным наперадзе, прыпыніла крок, аглянулася. Яна ўпершыню пачула гаворку гэтага байца і ўзрадавалася, што, магчыма, яму стала лепш. Яна паімкнулася загаварыць з хворым, але Грыцко апярэдзіў яе.

— У шпіталь едзем, — сказаў ён спакойным голасам, — у шпіталь, браце.

— Не трэба мяне нікуды несці,— стаў прасіць хлапец,— не трэба мучыцца. Усё роўна ўжо...

I пасля гэтага ён зноў прыціх. Зіна чакала, што баец скажа яшчз што-небудзь, але ён пачаў стагнаць цяжэй, як раней.

— Мабыць не ачуньваюць людзі, калі іх параніла ў галаву?— задумліва прамовіла Святлана.

Грыцко адразу адказаў:

— Самая цяжкая рана — гэта ў жывот, а ў галаву нічога. Галава ў чалавека моцная.

— Калі i выжыве,— працягвала Святлана,— то можа калекам застацца: уздурнее або яшчэ што...

— Хто?

— Ну вось ён.

— Нічога кепскага з ім не будзе,— упэўнена сказаў Грыцко.— Быва­ла мы на скачках колькі разоў пераляталі цераз галовы коней i чорт нас не браў: цэлымі заставаліся і мазгі варылі.

— Дык то на скачках,— не згаджалася дзяўчынка.

— А што на скачках?—пачынаў ужо ісці на спрэчку Грыцко.— Ты яшчэ не ведаеш, што часам бывае на скачках. Бывае там горш, як на фронце. Аднаго разу наш камандзір узвода Бандарэнка так грымнуўся разам з канём, што думалі — канец. А паляжаў крыху ў санчасці і ўстаў. Каня больш лячылі, чым яго.

— «Лютага»? — нясмела спытала дзяўчына.

— Не, тады ён быў на другім кані. «Люты», ого! «Люты» не спаткнецца. У яго ногі, як у чорта. Хату пераскочыць i не пачуеш, седзячы на ім. Ты, нябось, часта ўспамінаеш «Лютага», га?

Святлана маўчала, Грыцко адчуў, як пры яго пальцах задрыжала яе рука.

— Чаму ты нічога не кажаш?

Дзяўчынка ўздыхнула i прызналася, што Зіна просіць не распытваць пра вайсковы гарадок.

— Гэта яна баіцца, — сказаў Грыцко.—-А чаго тут баяцца? Я вось таксама ўсё не мог з табой пагаварыць, хоць адчуваю, што ты чакаеш гэ­тага. Гарадка ўжо няма, вядома, а людзі ёсць. Людзей нашых не так лёгка знішчыць. Твой бацька, напрыклад, жыў і здароў. Сам бачыў, як ён лётаў на кані між казармаў і аддаваў распараджэнні. Бачыў, пакуль разанула мне па вачах, а потым чуў яго голас. Ты надта не бойся за свайго бацьку. Чалавек ён смелы, адважиы, а смелых і кулі не бяруць. Помніш Чапаева?

— А Бандарэнка як?—ціха спытала дзяўчынка.— Ці не бачылі вы Бандарэнкі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.
Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.

Эта книга посвящена интереснейшему периоду нашей истории – первой войне коалиции государств, возглавляемых Российской империей против Наполеона.Олег Валерьевич Соколов – крупнейший специалист по истории наполеоновской эпохи, кавалер ордена Почетного легиона, основатель движения военно-исторической реконструкции в России – исследует военную и политическую историю Европы наполеоновской эпохи, используя обширнейшие материалы: французские и русские архивы, свидетельства участников событий, работы военных историков прошлого и современности.Какова была причина этого огромного конфликта, слабо изученного в российской историографии? Каким образом политические факторы влияли на ход войны? Как разворачивались боевые действия в Германии и Италии? Как проходила подготовка к главному сражению, каков был истинный план Наполеона и почему союзные армии проиграли, несмотря на численное превосходство?Многочисленные карты и схемы боев, представленные в книге, раскрывают тактические приемы и стратегические принципы великих полководцев той эпохи и делают облик сражений ярким и наглядным.

Дмитрий Юрьевич Пучков , Олег Валерьевич Соколов

Приключения / Исторические приключения / Проза / Проза о войне / Прочая документальная литература