Читаем Да ўсходу сонца полностью

Зіна пачала зразаць каліўе ножыкам, і выходзіла ў яе нейкае цудоўнае і зусім незвычайнае жніво. Ціхі шоргат гэтага жніва радаваў душу, падаваў, здавалася, яшчэ больш прыемны пах. Хоць i шкада было зялё­нага жыта, але хацелася зжаць яго больш. Гэта, мабыць, для таго, каб падмякчыць пасцель не толькі вось гэтаму байцу, які сам праявіў чуласць і размаўляе так ласкава, a і ўсім астатнім. Вядома, для гэтага. Але-ж было тут і нешта іншае. Каму не па сэрцу ў цяжкую гадзіну хоць на момант забыцца аб усім тым, што бачыш навакол, што гняце тваю душу? Жніво для Зіны — гэта ледзь не самае светлае, што засталося ў яе памяці з дзіцячых год, ледзь не самае чароўнае. Жніво для яе — гэта нават была i не работа, а толькі асалода, не той занятак, ад якога баліць і ные спіна, а суцэльнае хараство і ўцеха. Дзяўчынцы мала даводзілася і нагінацца, калі яна вучылася жаць. Нават і на той неўрадлівай палосцы, якую меў тады зінін бацька, жыта расло вышэй за яе. Яна жала заўсёды побач з матуляй. Бацька прыходзіў к поўдню, зносіў снапы і састаўляў іх у бабкі або ў мэндлікі і ішоў на іншую работу. Зіна ведала, што ішоў ён не на сваю работу, а на панскую, бо са сваёй палоскі нельга было пракарміцца. Ведала, што польскія паны маглі пакрыўдзіць тату, маглі замучыць яго на рабоце, і таму заўсёды з трывогай і ўцешнай надзеяй чакала вечара, каль бацька зноў прыйдзе на поле і зноў пачне насіць снапы. Любіла Зіна глядзець, як бацька зносіў снапы. Сама яна, калі i падыме. бывала, адзін сноп, дык ледзь цягне яго перад сабою, — кал асы абіваюцца аб іржышча. А бацька адной рукой ускідае снапы на плечы так лёгка, нібы гэта якія лялькі, а не снапы, абкладзецца гузырамі, што i сам не відзён. Крочыць тады бацька, падобны на жытнюю капу, і здаецца Зіне, што няма на свеце чалавека больш дужага, больш здатнага да працы.

Калі-б толькі не прыходзіў бацька на поле, заўсёды дзяўчынцы рабЬ лася надзвычай весела. Радасць брала, калі ён хоць на хвіліну садзіўся на сноп, закурваў або палуднаваў разам з імі: еў спелыя вішні з хле­бам. I гэтак усюды, i гэтак кожны раз было з бацькам весела i радасна. Цяпер Зіне часта ўспамінаюцца тыя часы дзяцінства, i амаль заўсёды здаецца, што яно было напоўнена чаканнем бацькі. Спачатку яна яго ча­кала на полі, дома з работы, з адыходных заработкаў, а потым з польскай дэфензівы і з турмы, куды забіралі яго пілсудчыкі за падпольную рэволюцыйную дзейнасць. Раз прычакала, другі раз прычакала, нават i трэці раз прычакала. А чацвёртым разам як узялі, дык гады прайшлі ў чаканні, маці згорбілася і пасівела, дачка за гэты час вырасла, а бацькі ўсё не было. Потым прыйшла па пошце цыдулька, што арыштант Іван Пруднікаў памёр у турме.

Змрочным тады стала ўсё навакол: нямілай была свая хата, чужой i непатрэбнай выглядала палоска, якая да таго часу ўжо амаль зусім перастала радзіць. Узялі тады дачка і маці вялікія кіі ў рукі, павесілі на плечы торбы з сякімі-такімі пажыткамі і пайшлі ў свет. Служылі потым у горадзе ў розных людзей, не цураліся самай чорнай работы. Зіна трохі вучылася прьі людзях. Пасля вялікага ўз'еднання яна скончыла курсы машыністак і неўзабаве паступіла на службу ў штаб кавалерыйскага палка.

Незвычайнае начное жніво ўзбудзіла ў зінінай душы вось гэтыя ўспаміны. Чаму-б не паўспамінадь у такую дішыню? Ці доўга яна будзе, ці не парушыць яе што-небудзь нават ужо ў наступную хвіліну?..

Раптам дзяўчыне здалося, што жне яна занадта смела, што складаны ножык, хоць ён і не серп, а рэжа неяк гучна, са скрыгатам. I Зіна спалохалася гэтага скрыгату: а што, калі пачуюць на дарозе, калі пачнуць сюды страляць?

— Хопіць вам ужо,— ціха сказаў ранены баец.

I тады дзяўчына зразумела, што сапраўды пара канчаць жніво. Выцерла палоскай марлі ножык, аддала яго байцу, а сама стала падбіраць сарваныя і зжатыя каліўі. Ці вялікі выйшаў-бы сноп, калі-б усё гэта звязаць?

Баец падклаў пад сябе трохі жыта, а з астатняга зрабіў нешта падобнае на пасцель для Зіны.

— Ляжце адпачніце, пакуль хлопцы прыйдуць, — спагадліва сказаў ён.— Ды вось мой рукзачок. Вазьміце яго пад галаву.

Калі Зіна прымасцілася зноў каля Святланы, баец, уздыхаючы, доўга паглядваў на яе, а потым стаў паспешліва і ўсхвалявана гаварыць, нібы баючыся, што дзяўчына хутка засне і не пачуе яго слоў.

— Там у мяне ў рукзаку — вязанка мяккая... 3 шоўку, мабыць, з аднаго ці можа трохі шэрсць прымешана. Я збіраўся ўжо ехаць дадому, дык купіў мацеры. Вазьміце, калі ласка, гэтую кофту ды адзеньце.

— Ну, што вы?—здзівілася Зіна.— Гэта-ж падарунак, вы яго абавязкова завязіце сваёй мацеры.

— Дык вам-жа холадна,—з добрай ласкавасцю ў голасе працягваў баец,— От ужо цяпер усё расою прыпадае, а пад дзень можа і зусім прыстудзіць. Вы тады змерзнеце ў такой адзежы, як у вас. А ці адна цяпер такая ноч наперадзе?

— Нічога, не змерзну.— Зіна цясней прытулілася да Святланы.— Вось мы ўдваіх вашым шынялём накрыемся, а там я што-небудзь дастану ў вёсках: свет не без добрых людзей.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.
Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.

Эта книга посвящена интереснейшему периоду нашей истории – первой войне коалиции государств, возглавляемых Российской империей против Наполеона.Олег Валерьевич Соколов – крупнейший специалист по истории наполеоновской эпохи, кавалер ордена Почетного легиона, основатель движения военно-исторической реконструкции в России – исследует военную и политическую историю Европы наполеоновской эпохи, используя обширнейшие материалы: французские и русские архивы, свидетельства участников событий, работы военных историков прошлого и современности.Какова была причина этого огромного конфликта, слабо изученного в российской историографии? Каким образом политические факторы влияли на ход войны? Как разворачивались боевые действия в Германии и Италии? Как проходила подготовка к главному сражению, каков был истинный план Наполеона и почему союзные армии проиграли, несмотря на численное превосходство?Многочисленные карты и схемы боев, представленные в книге, раскрывают тактические приемы и стратегические принципы великих полководцев той эпохи и делают облик сражений ярким и наглядным.

Дмитрий Юрьевич Пучков , Олег Валерьевич Соколов

Приключения / Исторические приключения / Проза / Проза о войне / Прочая документальная литература