Читаем Да ўсходу сонца полностью

3 усходу, нібы наўмысля для таго, каб заглянуць хлопцам у твары, каб потым асвятляць ім дарогу, выплыў амаль яшчэ зусім поўны месяц. Забялелі вяршынкі ядлоўцу пад яго святлом, у хлопцаў заблішчалі рулі вінтовак і карабінаў за плячамі, рукаяткі гранат на паясах. А буданчыкі, — тыя буданчыкі, у якіх, як здавалася ўсім, пражыта самая важная частка жыцця, — выглядалі пад месяцам адзінока і сіратліва. Уваходы ў іх былі адкрытымі, адтуль віднелася свежае сена і, напэўна, пахла прывабна і зазыўна. «Пераначуйце яшчэ хоць ночку»,— быццам-бы гаварылі буданы. Зіна, стоячы збоку і трымаючы за руку Святлану, з жалем глядзела на свой нізенькі, надзіва прыгожы і ўтульны буданчык. Колькі мазалёў нагнаў Грыцко, пакуль зрабіў гэты буданчык! Не давядзецца больш у ім начаваць i можа ніколі ўжо не ўбачыш яго, як не ўбачыш свае роднае хаты, свае роднае с-ямЧ. Такія думкі мільгнулі ў дзяўчыны, але адразу і зніклі, бо стала думацца аб тым, што калі-б нават і праз дзесятак год давялося пабываць у гэтых мясцінах, то ўсё роўна ў першую чаргу пацягнула-б да гэтых незабыўных буданчыкаў.

— Развітаемся, сябры, са сваім лагерам,— сказаў Машкін з вайсковай халаднаватасцю, нібы ён не адчуваў у гэты момант таго, што адчу-

вала Зіна i, бадай, усе хлопцы. — Развітаемся таксама з тымі, хто застаўся тут.

Дасюль глядзелі на буданчыкі, на ўсё тое блізкае, дамашняе, што з’явілася за гэты час у лагеры, а цяпер перад зрокам кожнага паўсталі магілы, хоць ix i не відно было адсюль.

— Шагам марш! — скамандаваў Машкін i сам пайшоў наперадзе.

Байцы строем падышлі да могілкаў. На некаторых магілах пачала прабівацца трава, на ёй блішчалі скупыя кроплі расы, а большасць насыпаў яшчэ жаўцела зверху глыбінным жвірам. Байцы знялі пілоткі, за­стыл! ў жалобным страі. Машкін стаў з аднаго боку магілак, Зіна і Святлана — з другога.

Машкін адчуваў, што трэба нешта сказаць, ды не знаходзіў слоў. Адчуваў ён таксама, што не трэба тут доўга стаяць, бо толькі разжалобіш байцоў, аднак не ведаў, колькі часу адвесці на гэта. Стаяў моўчкі, як і ўсе.

Прайшла хвіліна, другая. Цішыня i спакой у ляску, цішыня і поўная нерухомасць у страі. Яшчэ праз хвіліну нехта з байцоў паварушыўся, у яго пад нагою трэснуў сучок. Машкіна гэта падштурхнула падаць каманду, а Зіна гатова была нават падысці да яго ды папрасіць, каб не спяшаўся. Ёй хацелася яшчэ хоць поўхвілінкі пабыць тут. Кожнага, хто тут ляжыць, яна лячыла, кожнага даглядала. Колькі прайшло цяжкіх, пакутлівых дзён, колькі бяссонных начэй. Дзіцячыя слёзы Святланы ліліся над галовамі гэтых байцоў. Ныла сэрца ад таго, што каб было ўсё патрэбнае для лячэння, калі-б была Зіна сапраўдным урачом, то, маг­чыма, многія з гэтых нежывых стаялі-б цяпер побач.

— Пайшлі, — раптам зусім ціха і зусім не па-вайсковаму сказаў Машкін.

Байцы самі павярнуліся і сталі адзін за адным. Зіна са Святланай выйшлі наперад. Машкін надзеў пілотку, прапусціў паўз сябе маўклівую калону і з сумам падумаў: «Малая ў мяне каманда, вельмі малая. Боль­шасць людзей засталася тут».

***

Ішлі байцы доўга і прайшлі, здавалася, нямала, а лініі фронта ўсё яшчэ не адчувалася і ніхто пэўна не ведаў, дзе яна была, гэтая лінія. Ішлі ў большасці выпадкаў начамі, да ўсходу сонца, а ўдзень адпачывалі ў жыце або ў лесе. Хада, такім чынам, была не вельмі спорнай, і выходзіла, мабыць, так, што фронт ішоў хутчэй.

Зіне са Святланай было цяжэй у гэтым паходзе, як усім астатнім. Пасля начных маршаў па лясах, па балотах (добра, калі дарога ляжала праз жыта) дзяўчатам трэба было ўдзень праведваць дарогу на наступную ноч. Яны-ж увесь час выручалі групу і ў самым галоўным, у харчаванні. Маладая бульба-скараспелка ўжо сям-там пракідалася на полі, але-ж не заўсёды лёгка было яе напячы, ды і не працягнеш доўга на адной такой бульбе. Зіна нейкім інстынктам адчувала, да каго трэба зайсці, каб распытаць дарогу, у каго папрасіць чаго-небудзь з харчоў або з адзення. Вясковыя людзі амаль заўсёды даверліва сустракалі яе і дапамагалі, чым маглі. У Святланы была цяпер свая шэрая хустка i нават світка. Праўда, усё гэта хатняга гатунку, але-ж Святлане цяпер i зручней было ьыглядаць тутэйшай дзяўчынкай.

Аднаго разу (гэта было ўжо больш як праз месяц пасля выхаду трупы са свайго шпіталя) байцы спыніліся на адным грудку сярод балота i рашылі дні два адпачыць, агледзецца. На другі дзень пад вечар дзяўчаты пайшлі ў бліжэйшую вёску мяняць на прадукты сякія-такія салдацкія рэчы. Разведчыцы ўжо адзін раз наведваліся ў гэтую вёску, немцаў там не было, дык яны ішлі без асаблівай перасцярогі. Што там за рэчы ў іх былі! Вядома, не каштоўнасці якія-небудзь, а тое, што байцы з апошняга маглі адарваць ад сябе: некалькі пар ануч, некалькі ўціральнікаў. 3 пустымі рукамі цяжэй было хадзіць сярод бел ага дня, ды i выпрошваць у людзей не надта лёгка. Лепш ужо, вядома, прапанаваць мяну якую-небудзь, тым больш, што шлях групы ішоў праз заходнія вобласці Беларусі, а людзі тут былі ўсякія.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.
Битва трех императоров. Наполеон, Россия и Европа. 1799 – 1805 гг.

Эта книга посвящена интереснейшему периоду нашей истории – первой войне коалиции государств, возглавляемых Российской империей против Наполеона.Олег Валерьевич Соколов – крупнейший специалист по истории наполеоновской эпохи, кавалер ордена Почетного легиона, основатель движения военно-исторической реконструкции в России – исследует военную и политическую историю Европы наполеоновской эпохи, используя обширнейшие материалы: французские и русские архивы, свидетельства участников событий, работы военных историков прошлого и современности.Какова была причина этого огромного конфликта, слабо изученного в российской историографии? Каким образом политические факторы влияли на ход войны? Как разворачивались боевые действия в Германии и Италии? Как проходила подготовка к главному сражению, каков был истинный план Наполеона и почему союзные армии проиграли, несмотря на численное превосходство?Многочисленные карты и схемы боев, представленные в книге, раскрывают тактические приемы и стратегические принципы великих полководцев той эпохи и делают облик сражений ярким и наглядным.

Дмитрий Юрьевич Пучков , Олег Валерьевич Соколов

Приключения / Исторические приключения / Проза / Проза о войне / Прочая документальная литература