Вынаходнiкава жанчына ўзнялася з фатэля i скiнула нiжнюю палову бiкiнi.
- Пачнём?!
Каханка, расставiўшы ногi, упiралася рукамi ў свае круглыя каленi.
Вынаходнiк акуратна расклаў шорты на фатэлi i сказаў:
- Мы пачнём з французскага спосабу.
- Толькi французы называюць яго iтальянскiм, - удакладнiла жанчына, калi мужчынскiя рукi леглi на яе талiю.
Па ўсiм Вынаходнiк iзноў разлiў брэндзi па крышталёвых келiхах.
- Цiкава, беларусы маюць уласны спосаб наталяць эратычную прагу? спыталася аголеная жанчына, калi надзявала акуляры.
- Не ведаю, - Вынаходнiк глытнуў моцнага напою i раптам узрушана дадаў: - Мы павiнны вынайсцi беларускi варыянт сексуальнай гульнi. Я адчуваю ў сабе здатнасць на такое адкрыццё...
З-за далёкай азёрнай выспы лёгка выплыў трохкутны ветразь. Жанчына павярнулася да Вынаходнiка, пэўна, яна хацела загаварыць з iм пра яхту i ветразь, але ён пацалаваў яе ў вусны, падняў i панёс у дом, каб на льняной прасцiне вынайсцi беларускi варыянт эратычнай гульнi.
L. МАЛЯВАЛЬШЧЫК
Па майстэрнi гулялi скразнякi. Малявальшчык унурыўшыся сядзеў на табурэтцы. Насупраць на старой канапе ляжала Экслiбрыстка.
- Я - генiй, - выказаўся п'яны Малявальшчык.
- Каб монстры мелi сiлы на палюбоўнiц, абавязкова легла б пад якога з iх, - Экслiбрыстка паправiла сукенку на вострых каленях.
- Фармат фармуе форму. Таму маляваць трэба дзвюма рукамi, правай форму, левай - фармат. Генiяльна. Здзейснiцца мара iдыёта. Адбудзецца фармаванне формы ў фармаце.
- Толькi стары Вэ-Вэ спрабаваў заляцацца. Запрасiў, нiбыта збiраўся пiсаць партрэт. I нават накiды рабiў вугалем. А потым выцер рукi аб халат i давай выцягваць свае старыя палотны. I на ўсiх, не паверыш, цяжарныя цёткi. На круглых жыватах тырчаць пупы, як абуджаныя музкi на цыцках. I замест жанчын бачыш толькi тры цыцкi: дзве маленькiя i адну велiзарную. Вэ-Вэ панастаўляў iх па ўсёй майстэрнi. А потым апушчаным голасам папрасiў мяне распрануцца. А я маўчала, як зачараваная глядзела на цыцачны фэст, i ўзнiкла такое адчуванне, што i мой жывот пачаў надзiмацца, расцi, поўнiцца нейкай д'ябальскай арганiкай... Вэ-Вэ схапiў мяне за грудзi. Я, пэўна, страцiла б прытомнасць, каб не смурод. У Вэ-Вэ хворы страўнiк. Мусiць, так смярдзелi трохгаловыя цмокi. Давялося вырывацца i ўцякаць.
- Форму фармуе фармат, - Малявальшчык замацаваў на мальберце цнатлiва-белы планшэт.
Экслiбрыстка скiнула праз галаву сiнюю сукенку. Яна засталася адно ў лiмонных паўпразрыстых калготках.
- Фармуе форму фармат, - Малявальшчык узяў два алоўкi, адзiн у левую, другi ў правую руку. З агрэсiўным напалам ён пачаў крэмзаць. З-пад левага вымалявалася нейкая рваная амёба, а з-пад правага - крывы торс без рук, без ног i без галавы.
- Фэ, фэ, фэ! - выгукнуў Малявальшчык, схапiў нож i выразаў папяровую амёбу. Ён шпурнуў малюнак на падлогу, скочыў на яго i разадраў напалам абцасамi.
- Я - бяздарны, - Малявальшчык сеў на канапу i па-п'яному апусцiў галаву на грудзi.
Экслiбрыстка ласкава пагладзiла апушчаную галаву.
Праз iмгненне лiмонныя калготкi ляжалi на табурэце, а спружыны старой канапы рыпелi так, што, здаецца, увесь свет чуў, чым займаюцца Малявальшчык з Экслiбрысткаю.
- Глыбей! - прасiла яна.
- Фэ, фэ, фэ! - вылятала з яго.
LI. ПРЫБIРАЛЬНIК