Читаем Даўняе, незабыўнае... полностью

Вячаслаў АДАМЧЫК

ДАЎНЯЕ, НЕЗАБЫЎНАЕ…

Апавяданне

Навагрудчына — зацішны куток майго маленства. Тут я гадаваўся і рос. Тут наша Бярозаўка, невялікая вёсачка за густым сасняком і рэдкім бярэзнікам. Адсюль я выходзіў у свет і сюды-ж не раз вяртаўся з далёкіх дарог. Сам я з польскай сям’і. Бацька мой, родам недзе з-пад Ломжы, зрушаны з месца яшчэ ў часы імперыялістычнай вайны, знайшоў сабе прытулак у Бярозаўцы, прыстаўшы ў прымы да бяздзетнае ўдавы. З ім разам у няродную хату сваім яшчэ няпэўным дзіцячым крокам прытупаў і я. Даглядаць мяне не было каму. Маці чужая, а бацька — чалавек пануры, скупы на літасць і ласку. І рос я сам па сабе, як гарох пры дарозе, — хто не ідзе, той і ўшчыпне.

Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга; аднаго году на прадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж.

Бацька, страціўшы на суды немалыя сродкі, нічога не дасягнуў — невялікі, у тры гектары, клін поля ўсё-ж такі адсудзілі крэўныя мачыхі. Па законах таго часу мы не мелі права на спадчыну. За гэтымі судамі бацька абнядужаў, да яго, ужо нездаровага, прыкінуліся сухоты і ён памёр.

Я застаўся адзін. Мне ішоў дзевятнаццаты год. І вось у тыя маладыя гады мне палюбілася Зоня, палюбілася шчыра і моцна.

Я ўпадабаў яе з першай стрэчы. Гэтая стрэча мне помніцца добра, на ўсё жыццё.

Пад вечар увайшоў я ў сыраватую і цвілую кухню Сідара Сіўтука згоджвацца на малацьбу. Іншага шляху, акрамя заработкаў па суседзях, тады, пасля смерці бацькі, я прыдумаць не мог. Яшчэ з-за парогу я кінуў у хату «добры вечар», толькі на мой голас ніхто не азваўся. Мне здалося, што дома нікога няма, і я памкнуўся выйсці назад. Але на печы заварушыўся кажух, з-за коміна высунулася лысая галава Сідара, багатага і скупога гаспадара ў нашым сяле.

— Гэта ты, Уладак? То праходзь далей ды садзіся. Я-ж такі чую сабе, што нехта рыпнуў дзвярмі.

Крэкчучы і стогнучы, шчуплы Сіўтук злез з печы, усунуў ногі ў старыя боты, падцягнуў вышэй кужэльныя порткі (у хаце ён, відаць, аціраўся ў сподніх) і загаварыў зноў:

— Кажаш, пахаваў бацьку.

— Ага…

— Ды яно так на свеце. Голад у вайну ды вось гэтыя суды нябось падарвалі здароўе. А што, многа чалавеку трэба… І мачыха, вечны пакой…

Я маўчаў, не адгаварваўся. Разглядаў запылены абраз у цёмным покуце і думаў аб сваім: думаў аб неспадзяванай смерці бацькі, думаў аб тым, што давядзецца хадзіць па свеце, бадзяцца па людзях.

На двары сшарэла, у кухні зрабілася цёмна. Сіўтук змоўк, цяжка соп. Было чуваць яшчэ, як недзе за печчу шамацелі прусакі. Каля печы хадзіў памаўзлівы кот. У прыцемках вочы яго блішчэлі. Ён палез у памялешнік, нешта адтуль выцягнуў і, мармычучы, пачаў есці.

— Ых, каб ты здох, няма на цябе смерці. Гэта-ж жуе нешта.

Сіўтук схапіў з акна мокрую анучу і папусціў у ката. Той з кухні шмыгануў на хату, a Сідар, супакоіўшыся, зноў пасунуўся на печ. Пасля гэтага на кухні зрабілася невыносна ціха. За парогам у сенцах нехта лёгка затупаў, але замарудзіў, шукаючы клямку. Дзверы скрыпнулі, і дзявочы голас пачуўся са смехам:

— Скажы, і клямкі не знайшла…

Дзяўчына засмяялася ад душы, лагодна, наспех атрэсла з хусткі мокры снег, дастала з коміна карабок запалак, запаліла лямпу і, ужо выціраючы шкло, упікнула старога:

— Чаму-ж без агню сядзіш?

— Яшчэ відно, нашто лішне газу псаваць, — агрызнуўся з печы Сідар.

«Скупы які, — падумаў я сам сабе, — з ім не ўжывеш».

Вешаючы над сталом лямпу, дзяўчына заўважыла мяне.

— А хто-ж гэта яшчэ?.. — Але пазнала: — Уладак! Прытаіўся, а я і не бачу.

Яна пайшла на хату, скінула жакет, зняла з галавы белую вязаную хустку і вярнулася ў кухню, расчырванелая пасля марозу.

Гаварылі, што сіўтукова дачка Зоня ўся ўдалася ў нябожчыцу маці, некалі самую прыгожую дзяўчыну на сяле. Цяпер, седзячы ў іх хаце, я прыпомніў і гутарку на вёсцы, і разам з тым свая нейкая цікавасць прымусіла мяне прыгледзецца да гэтае дзяўчыны.

Цьмяны агеньчык лямпы скупа асвятляў яе постаць. І сапраўды Зоня была прыгожая: чарнявая, не так высокая, але стройная і пад свой тонкі стан здавалася рослай. Яе вочы з дзіцячай неразважнасцю і неяк ужо з дарослай строгасцю глядзелі на мяне.

З кухні на хату Зоня перанесла лямпу, і хатняя шырыня ўвабрала яе скупое святло. У далёкіх кутках густа асеў змрок. На беляную столь, на сцены, на шэрую нефарбаваную падлогу легла скупая відната.

На сцяне, у фанернай скрыначцы, цікаў гадзіннік. Быў ён куплены дзеля фасону. Стары заўсёды спадзяваўся на пеўня — клаўся позна спаць, а ўставаў рана і заўсёды ўпару.

Мы селі з Зоняй на шырокай лаве, дзе пазней ужо сядзелі разам, як блізкія, і вельмі блізка. Мы разгаварыліся, ды нас перабіў Сіўтук, высунуўшы з кухні даўгаваты, пануры твар:

— От сядзіш, паслала-б хлопцу.

Яна не адгаварвалася. У валёнках на босую нагу і, здаецца, не датыкаючыся імі да падлогі, лёгка выбегла з хаты.

— Мо ляжаш? — Сіўтук прытупаў да мяне. — Зранку малаціць-жа…

Я не ведаў, што сказаць яму: ці адмаўляцца, ці згадзіцца. «Тут не адпачнеш, успора яшчэ да свету», — падумаў сабе, але сказаў інакш.

— Ды буду спаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Солнце
Солнце

Диана – певица, покорившая своим голосом миллионы людей. Она красива, талантлива и популярна. В нее влюблены Дастин – известный актер, за красивым лицом которого скрываются надменность и холодность, и Кристиан – незаконнорожденный сын богатого человека, привыкший получать все, что хочет. Но никто не знает, что голос Дианы – это Санни, талантливая студентка музыкальной школы искусств. И пока на сцене одна, за сценой поет другая.Что заставило Санни продать свой голос? Сколько стоит чужой талант? Кто будет достоин любви, а кто останется ни с чем? И что победит: истинный талант или деньги?

Анна Джейн , Артём Сергеевич Гилязитдинов , Екатерина Бурмистрова , Игорь Станиславович Сауть , Катя Нева , Луис Кеннеди

Фантастика / Проза / Классическая проза / Контркультура / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы
Общежитие
Общежитие

"Хроника времён неразумного социализма" – так автор обозначил жанр двух книг "Муравейник Russia". В книгах рассказывается о жизни провинциальной России. Даже московские главы прежде всего о лимитчиках, так и не прижившихся в Москве. Общежитие, барак, движущийся железнодорожный вагон, забегаловка – не только фон, место действия, но и смыслообразующие метафоры неразумно устроенной жизни. В книгах десятки, если не сотни персонажей, и каждый имеет свой характер, своё лицо. Две части хроник – "Общежитие" и "Парус" – два смысловых центра: обывательское болото и движение жизни вопреки всему.Содержит нецензурную брань.

Владимир Макарович Шапко , Владимир Петрович Фролов , Владимир Яковлевич Зазубрин

Драматургия / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Советская классическая проза / Самиздат, сетевая литература / Роман