Читаем Даўняе, незабыўнае... полностью

Ён засмяяўся, задаволены і, мусіць, рады сваім смехам, заварушыў шчуплымі плячмі.

— Гэтак-жа.

Памаўчаў трохі і запытаў потым:

— Куды-ж ад мяне падавацца думаеш? Яно каб была свая зямля, дык, пэўна, калупаўся-б пры доме.

Што я, не ведаючы пра свой лёс, мог адказаць Сіўтуку?

— А хто яго ведае… — і толькі.

— То я скажу, — забубніў ён, — як сабе хочаш, справа твая, ад самога залежыць. Я чалавек такі, калі што якое, то з платаю не пакрыўджу. Ды што гаварыць, некалі спамянеш. Вось, пакуль што да чаго, папрацаваў-бы ў мяне з годзік, а там яно відаць будзе. Ведаеш, занядужаў я, не тыя рукі да работы, цяжка, а зямлі яно належны выраб дай. А ўдвох, нябось, управіліся-б…

Выйсця другога для мяне не было, і я мусіў падацца на не вельмі салодкі батрацкі хлеб.

Зоня прынесла куль свежае жытняе саломы, дастала са свайго куфра здатную дзяругу-перабіранку ў трыццаць два пруты з прыгожым узорам, можа яшчэ памятку рупнага дзявоцтва свае маці, і мякка выслала мне на падлозе.

Мы клаліся спаць. Патушыўшы лямпу, гаспадар пасунуўся на гарачую печ. Там ён шчыра адгаварваў нанач штодзённую малітву: «Крыжам пасцялюся, крыжам апрануся, з панам Язусам спаць кладуся». Дробным гарохам сыпаліся на хату яго набожныя словы.

У вокнах сінела зімовая ноч, патрэскваў на двары частакол ад марозу, а тут, у хаце, усё так-жа мерна і зычна цікаў гадзіннік. Даўно ўжо выказаў горкі жаль і вымаліў збавенне і апеку ў літасцівага бога і пасвістваў носам стары Сіўтук. Уклалася на ложку Зоня. А я ўсё варочаўся з боку на бок і ніяк не мог заснуць. Можа гэта ад таго, што трапіў на новае месца, у чужую хату, і з непрывычкі адчуваў сарамлівасць і няёмкасць, а можа ад таго, што на падлозе было не так цёпла і я не адагрэўся: праз дзяругу мяне даймаў холад. Але не, тут было нешта другое, нешта такое зусім іншае. Калі я паварушыўся, нацягваючы да самага падбародка дзяругу, відаць, вельмі зашамацела салома, бо мяне аклікнула Зоня.

— Уладак, ты не спіш?

— Ага, не спіцца.

Ды гутаркі не было. Мы змоўклі. Мы, відаць, не ведалі, аб чым гаварыць, мы больш думалі, думалі, напэўна, адно аб адным, аб першай такой стрэчы, аб першай такой блізкасці…

Гэта было на пачатку нашага знаёмства.

Зімою я з Сідарам малаціў, вясною мы аралі і сеялі. Незаўважна для мяне пабег час. Надыйшло лета, і набліжалася касьба. А за работаю не ўбачыш, як прабяжыць дзень. Касілі мы з Сіўтуком удваіх: ён — цягавіты і ўвішны ў рабоце — не наймаў нікога, спадзяваўся на сябе, на мой спрыт і на маю сілу. Уставаў прыцемкам, яшчэ да ўсходу сонца, і мы кляпалі, даганялі косы. А калі на бадзёрыя ад ранішняга халадку альховыя кусты, на самотныя вербы, на крушыну пырскалі і рассыпаліся па чыстых слязах шчодрай расы першыя ласкавыя промні, — мы ўжо ішлі па другому або трэцяму доўгаму пракосу.

Я зачынаў першым, а за мною, беручы вужэй і падразаючы мне пяты, у адной сподняй бялізне, злёгку чэпаў стары. Я браў на поўную сілу і на добры размах касы. Сіўтук потым асядаў, ён усё выменьчваў касу і, наровячы мне, кожны раз гукаў далёка ззаду:

— Ого, у цябе аж брые. Чуеш, мусіць ты дабраў вострую касу.

— Залежыць і ад касы, дзядзька, але і рукамі пацягнуць трэба.

— Яно так. Бывала, ого… Ды што раўняць. Некалі я гэта з Петруком нашым хадзілі ў двор, пану касіць. Аб нішчымніцы, але да полудня звалім люба глянуць! А сёння яно не тое.

Ды ён толькі гаварыў, а каб прымеў, здаецца зубамі траву грыз-бы. І мы касілі, калі не было расы, калі ў сухой траве было цяжка і нават немагчыма пацягнуць касу.

Управіўшыся дома, крыху пазней, разбіваць і сушыць сена прыходзіла Зоня. У полудзень яна прыносіла нам есці і, абцягнуўшы падол на поўныя загарэлыя ногі, садзілася воддаль на порыстым пракосе. Перабірала рукамі мятліцу і падсмейвалася з мяне.

Аднаго разу ў невялікім збаночку яна прынесла шчаўе з леташнімі буракамі. У гэты дзень я, напрацаваўшыся ўволю, еў вельмі спешна і ўсё неяк недалікатна: мая ёмкая лыжка брынчэла ў збанку і ў руках крышылася луста хлеба. Да збанка падсеў Сідар. Мне вельмі хацелася есці, але я прыгледзеўся да яго. Не вельмі пераборлівы да яды, Сіўтук, седзячы на кукішках, бурчэў ля збанка, неяк нудна сёрбаючы і цмокаючы губамі.

— Эге, што смачна, то смачна. Еж, чаго ты, — стары аблізнуўся. — Гэтакі смак. Тут ясі і аж язык…

— Ды вы ўжо, дзядзька, адзін… Мне досыць.

— От табе і маеш…

Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель, як-бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. Я не хацеў парушаць яе заклапочанасці, але там яна, як мне здалося, нешта вельмі цікавае бачыць, і ў мяне самога з’явілася цікавасць. Я падыйшоў да яе.

— Што там?

Яна не аглянулася.

— Гэта-ж хаджу тут і не бачу. Глянь, як хораша цвітуць плавукі.

— Я сарву.

— Ой, нашто, Уладак!

— Я сарву табе.

— Ах, божа мой, ці ты не бачыш — у іх жоўты колер.

Ды я не паслухаў. Я, здаецца, не падкасваючыся, боўтнуўся ў цёплую лугавую ваду: ля берага забулькала, зашыпела бросня, праламалася адпаліраваная бязветраным сухім днём роўная паверхня сажалкі — і загойдаліся шырокія зялёныя лісты плавукоў і доўгія стаўбункі іх кветак.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Солнце
Солнце

Диана – певица, покорившая своим голосом миллионы людей. Она красива, талантлива и популярна. В нее влюблены Дастин – известный актер, за красивым лицом которого скрываются надменность и холодность, и Кристиан – незаконнорожденный сын богатого человека, привыкший получать все, что хочет. Но никто не знает, что голос Дианы – это Санни, талантливая студентка музыкальной школы искусств. И пока на сцене одна, за сценой поет другая.Что заставило Санни продать свой голос? Сколько стоит чужой талант? Кто будет достоин любви, а кто останется ни с чем? И что победит: истинный талант или деньги?

Анна Джейн , Артём Сергеевич Гилязитдинов , Екатерина Бурмистрова , Игорь Станиславович Сауть , Катя Нева , Луис Кеннеди

Фантастика / Проза / Классическая проза / Контркультура / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы
Общежитие
Общежитие

"Хроника времён неразумного социализма" – так автор обозначил жанр двух книг "Муравейник Russia". В книгах рассказывается о жизни провинциальной России. Даже московские главы прежде всего о лимитчиках, так и не прижившихся в Москве. Общежитие, барак, движущийся железнодорожный вагон, забегаловка – не только фон, место действия, но и смыслообразующие метафоры неразумно устроенной жизни. В книгах десятки, если не сотни персонажей, и каждый имеет свой характер, своё лицо. Две части хроник – "Общежитие" и "Парус" – два смысловых центра: обывательское болото и движение жизни вопреки всему.Содержит нецензурную брань.

Владимир Макарович Шапко , Владимир Петрович Фролов , Владимир Яковлевич Зазубрин

Драматургия / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Советская классическая проза / Самиздат, сетевая литература / Роман