Читаем Эльдарада просіць дапамогі полностью

— Вярзеш абы-што, — з папрокам прамовіла Іра. — Гэта ж музыка-чарадзей.

Так, цяпер і мы здагадаліся, што гэты незвычайны хлопец — казачны музыка-чарадзей, які па свеце ходзіць, добрых людзей весяліць, а ліхім панам без нажа сэрца рэжа.

Заўважыў нас музыка-чарадзей, устаў, павітаўся:

— Дзень добры. Хто вы і адкуль, дазвольце пацікавіцца?

- Ідзем мы з-за зялёных лясоў, — неяк па-казачнаму пачала Аня. — Бабу Ягу шукаем. Хочам правучыць яе, каб зла добрым людзям не рабіла.

— Тваімі вуснамі толькі мёд піць, — сказаў музыка-чарадзей.

Як зарагоча Сяргей Мазоль:

— Ха-ха-ха… Мёд піць… Ха-ха-ха… Яе вуснамі мёд піць…

Дзіма Клімовіч Сяргею кулаком у бок:

— Сціхні. А Сяргей:

— Ха-ха-ха… Дзіўна ён гаворыць… Ха-ха-ха…

— Перакладчык табе патрэбен? — прашаптаў са злосцю Андрэй Налівайка. — Спадабалася яму, што мы Бабу Ягу шукаем. Вось і гаворыць.

— Спадабалася, што Бабу Ягу шукаем… Ха-ха-ха…

Яшчэ болей рассмяшыў Сяргея. Ажно прысеў ён, рагочучы.

— Сціхні. Каму кажу? Вось як дам нагою, дык на хвойку заскочыш, — прагаварыў Дзіма.

Нарэшце дайшло да Сяргея. Адразу перастаў смяяцца. Як вады ў рот набраў.

Падышоў да яго музыка-чарадзей, пацікавіўся:

— Чаму ты так звонка смяяўся?

— Ён радаваўся, што цябе, музыку-чарадзея, сустрэў, — апярэдзіў Сяргея Андрэй Налівайка.

— У небяспечную дарогу вы выправіліся, — прагаварыў музыка-чарадзей. — Трэба і мне з вамі пайсці. Магчыма, мая дапамога спатрэбіцца.

А Сяргея як хто за язык пацягнуў:

— Што ты са сваёю скрыпкаю зробіш?

— Паказаць? — пытаецца музыка-чарадзей.

— Пакажы.

Узняў музыка-чарадзей скрыпку і рэзнуў полечку. Я адчуў, што мае ногі быццам самі сабою заскакалі. Схапіўся за калені, каб стрымаць, а яны ўсё роўна скачуць. «Дзе маё ні прападала», — думаю. І давай нагамі перабіраць. А затым і спяваць пачаў:

Танцуй, Мацей,Не шкадуй лапцей.

Думаеце, што так толькі са мною сталася? Я хоць адзін танцаваў. А вось Сяргей дык Іру падхапіў і давай каленцы выкідваць. Дый частушку завёў, нават цікавейшую, чым я:

Патанцуем, паспяваем,Бабу Ягу адшукаем.Дзверы ў хатцы падапрэм,А ката дык забярэм.

А побач Андрэй Аню круціць, спявае:

Эх, Баба Яга,Касцяная нага,У чужое просаНе сунь свайго носа.

Дзіму, як і мне, не дасталася пары. Дык ён адзін упрысядкі пусціўся.

Іграе музыка-чарадзей, а мы танцуем, як ашалелыя. Каб хто гэта на відэамагнітафон запісаў і ў школе паказаў, то ўся школа ад смеху покатам качалася б.

Нарэшце зжаліўся над намі музыка-чарадзей, скончыў іграць. Мы, вядома, адразу танцаваць пакінулі. Сорамна нам стала! Так сорамна, што хоць скрозь зямлю праваліся.

— Бачылі, што можа мая скрыпачка? — смяецца музыка-чарадзей.

Дзіма таўхануў Сяргея локцем у бок:

— Усё з-за цябе.

Маўчыць Сяргей. Як язык праглынуў.

— Вы хоць у школе пра гэтыя танцы не расказвайце, — шэпча Андрэй Налівайка. — Згарым ад сораму.

А Іра, відаць, знарок, каб пазлавалі:

— Я скажу, каб вас у танцавальны гурток запісалі.

— Хадзем, — буркнуў Дзіма. — Не на танцпляцоўку прыйшлі.

Апусціўшы вочы, мы пацягнуліся па сцяжынцы.

<p>ГУЛЬНЯ Ў ХОВАНКІ</p></span><span>

Прайшлі сто метраў, не болей — насустрач дзядок тупае. Тоўсценькі, кругленькі, як мячык. На галаве ў яго залатая карона, а на кароне каштоўныя камяні гараць, пераліваюцца. Пад пахаю вялізную кнігу трымае.

- І цар-чараўнік тут! — усклікнуў музыка-чарадзей. — Зараз прапануе вам у хованкі пагуляць.

— Гэты цар з казкі «Сіняя світа налева пашыта»? — пытаюся.

— Адтуль. Перахітрыў дзяцюк Сіняя світа цара-чараўніка. Памятаеце? Птушка Нагай яму дапамагала. Перакінула яго ў пярынку, узяла пад крыло, занесла ў царскі палац і палажыла соннаму цару за пазуху. І сам цар шукаў Сінюю світу, і ягоныя слугі шукалі, ды не знайшлі.

- І тады цар адпісаў яму сваю палавіну царства?

— Спачатку адпісаў, а пасля адабраў. Вы лепей не звязвайцеся з ім.

Падбег цар-чараўнік да нас і адразу:

— Давайце ў хованкі гуляць.

— Некалі нам, — прагаварыў Дзіма.

А цар яму паперку пад нос суне.

— Распішыся.

— Я зусім пісаць не ўмею, — схлусіў Дзіма.

— А ты крыжык пастаў. Калі схаваецеся ад мяне — паўцарства вам, а не — галава з плеч. Пастаў крыжык.

— Не патрэбна нам вашае паўцарства, — азвалася Аня. — Ідзіце сваёю дарогаю.

Цар-чараўнік ажно плячамі перацепнуў.

— Няўжо не патрэбна?

— Не па-трэб-на! — крыкнулі разам.

Думалі, што цяпер адчэпіцца ад нас, што, як казала Аня, пойдзе сваёю дарогаю. Ды памыліліся.

Цар-чараўнік нечакана заплакаў. Вялікія, як боб, слёзы каціліся па яго шчоках, мачылі бараду.

— Не шкадуеце вы мяне. Старога чалавека не шкадуеце, пакрыўдзілі. Вы кепскія. Вельмі кепскія.

«Вырашыў слязьмі праняць, — здагадаўся я. — Не скокам, так бокам. Хітры гэты дзядок, ой хітры! З ім трэба востра вуха трымаць». Хацеў я папярэдзіць сяброў, каб не паддаваліся на яго хітрыкі, ды Аня ні ў пяць ні ў дзесяць:

— Давайце пагуляем. Толькі не плачце.

У цара-чараўніка адразу слёзы высахлі, твар ажно засвяціўся ад шчасця.

Дастаў з кішэні гусінае пяро:

— Распішыся.

Перейти на страницу:

Похожие книги