Не падабаецца, не —Гэты іх танец мне.Скончыцца лепш няхай!
Эўфарыён і хор карагодзяць, танцуючы і спяваючы.
Хор
Ручкай рухаваю,Плаўнай і гнуткай,Ножкаю жваваю,Спрытнай і хуткай,Вабячы вока намСтанам дзіцячым,Пасмаю-локанам,Рухам гарачым,ЗачаравалаГэта дзіця.Сэрца ўспалалаАд пачуцця!
Паўза.
Эўфарыён
Вы ўсе, дзяўчаты,Як тыя лані,Хутчэй пад шаты,А я за вамі.Я — паляўнічы,Дзічына — вы!
Хор
У скокі-ловыПачнём гуляць мы,Усе гатовыЦябе абняць мы.Бяжым, красунчык,На паплавы!
Эўфарыён
Ляцім, лунаемНад лугам, гаем.Рахманай мілайЯ не лаўлю,—Узяўшы сілай,Мацней люблю.
Алена і Фаўст
Шал які! Які тут вэрхал! —Ні канца і ні супыну.Праз лугі, праз гоні рэхамТрубны год ляціць над долам!Гоман, грукат, віск і крык!
Хор
(хутка ўваходзячы па адной)Ганарысты жартаўнік ён —Не спыніўся перад колам,Усярэдзіну пранік ён,Падхапіў дзяўчо — і знік!
Эўфарыён
(несучы маладую дзяўчыну)На забаву я красуПравам дужага нясу.Грудзі пругкія я ўпешчу,Губкі пухлыя я ўлешчу,Моц сваю, запал і волюПерамогай задаволю.
Дзяўчына
Адпусці! У гэтай плоціВольны дух і сіла ёсць,І тваёй юрні, ахвоцеНе аддасца прыгажосць.Замахнулася замногаСамаўпэўненасць твая,Ой, глядзі, з цябе, дурнога,Пасмяюся ўволю я.