(Абдымае Фаўста, цялеснае знікае, а плацце і пакрывала застаюцца ў яго ў руках.)
Фаркіяда
(Фаўсту)Адну сукеначку ад шчасця маеш!Не выпускай яе, мацней трымай,Бо дэманы раптоўна вырвуць з рукІ панясуць у царства небыцця;Няма тваёй багіні, не шукай!Але хавай заўжды яе адзенне —Царыцын дар цябе ўзнясе ў эфірІ над зямным узвысіць, там лунай —Мы там пазней сустрэнемся з табой.Адзенне Алены расплываецца ў воблака, акружае Фаўста, падымае яго і адплывае разам з ім. Фаркіяда падымае мантыю і ліру Эўфарыёна, і, патрасаючы імі, ідзе на авансцэну і гаворыць.
Нішто знаходачка для нас!Святы агонь даўно пагас —Не буду мучыцца са светам,Пакіну вопратку паэтам,Каб не звялася іх забаваІ лірных песень гуд і слава.Хай талентаў іх не ўваскрэшу,Дык хоць пазычу ім адзежу.(Садзіцца на авансцэне каля калоны.)
Панталіда
Спяшайцеся, дзяўчаты! Чары ўпалі з нас,Закляцце знята фесалійскай злосніцы,Гучанне знікла сказаў, хітра сплеценых,Што розум зацямнялі й слых бянтэжылі.Чакае нас Аід! Мы за царыцаюТаропка паляцім; няхай ПрыгожуюСлужанак хор суправаджае, верны ёй,Ля трона Недаступнай з ёй сустрэнемся.Хор
Усюды царыцам прыстанішча ёсць:Нават у змрочным АідзеРоўныя з роўнымі сыдуцца тамІ з Персефонай кампанію водзяць.Нам жа бавіць свой часНа палях асфадэльных{237},Між таполяў пасохлых.Як кажаны, як сляпыя,Будзем шаптацца мы безнадзейна.Панталіда
Хто не здабыў сабе імя шаноўнага,Хто не імкнецца да высакароднага —Той раб стыхіі! Знікніце ж цяпер усе!Мяне мой лёс заве з царыцай разам быць,—З усіх заслуг найболей вернасць узвялічвае.(Выходзіць.)
Першая частка хору
Шалахценнем дрэў галлістых, шумам і павевам ветруГаласы свае прыглушым; і з зямлі карэннем сокіЖыццядайныя пагонім у раскошную лістоту.Пругкім калівам узыдзем, кветкамі цвісці пачнём.А плады нальюцца сокам,— адусюль збяруцца людзі,Каб спажыць зямны ласунак, каб сабраць багаты плён.Перад намі, як багамі, кожны схіліцца тады.Другая частка хору
Мы прытулімся лагодна да паверхні скал адвесныхІ пачуем шчэбет птушак, шум далёкі чаратовыІ жахлівы покліч Пана. І на ўсё мы ўраз адкажам:На цурчанне вод цурчаннем, на грымоты грозным громам,З сілай новаю, падвойнай, з сілай тройчы больш магутнайМы абрынемся адразу, заглушаючы грымоты.Трэцяя частка хору
Мы, імклівыя сястрычкі, ручаямі пабяжым,Бо чаруюць нас і вабяць далячыні і пагоркі,Паплывём да долаў дольных, арашаючы палеткі,Пашы, градкі, і загоны, і сады вакол сядзіб.Кіпарысы, ясакары нашы рэчышчы абступяць,Уздымаючыся ў неба роўным строем паабапал.Чацвёртая частка хору