Читаем Фаўст полностью

Зрабіўся я зняверлівым, панурым,Боль чалавецтва ува мне,Вось тут яна, за гэтым мокрым мурам,Адна ў бядзе, хоць не злачынка, не!Баішся ты акоў?Баішся ты яе пабачыць зноў?Смялей! Бо смерць ёй дзверы адамкне!

(Бярэцца за замок.)

З сярэдзіны чуецца спеў.

Шлюха маці мая,{124}Мардавала мяне!А мой бацька — лайдак,З’еў жывую мяне!За чужую вінуМаё цела сястраПалажыла ў труну.А я ў свет палячу,Я на волю хачу!

Фаўст (адмыкаючы)

Каханага не бачыць. А тым часам ёнСаломы шолах чуе і ланцужны звон.

(Уваходзіць.)

Маргарыта (хаваючыся ў салому)

О гора! Ўжо ідуць. Там смерць ідзе.

Фаўст(ціха)

Цішэй! Цішэй! Я вызвалю з турмы.

Маргарыта(кідаючыся яму да ног)

Калі ты чалавек, паспачувай бядзе!

Фаўст

Цішэй! Прачнецца варта, згінем мы!

(Бярэ кайданы, каб адамкнуць іх.)

Маргарыта (на каленях)

Хто ўладу даў табе, злы кат,Над беднай сіратою?Чаму спраўляеш ноччу свой абрад?Няўжо ты раніцоюНе можаш па мяне прыйсці?Не падыходзь! Я жыць хачу! Пусці!

(Устае.)

Я маладая, нібы квет,Пакінуць мушу гэты свет?Была прыгожая — і ў тым мая віна,Са мной быў мілы друг, цяпер адна.Вянок сарваны, кветка адцвіла.Што цягнеш гвалтам ты, кацюга люты.Будзь літасцівы,Я ніколі злаНікому не рабіла. За мае пакутыМне стала выракам пракляцце.

Фаўст

Бяды такой не выцерпіць душа!

Маргарыта

Цяпер я ўся ў тваёй уладзе.Дазволь дзіцятка накарміць спярша.Яго ўсю ноч да сэрца я туліла.Дзіця ўзялі. Мяне за краты.І кажуць, я дзіця забіла.Ах, больш не дам сабе я рады.Не засмяюся ўжо шчаслівым смехам.«Паехаў мілы ў свет за рэхам» —Спяваюць пра дзяўчыну людзі!А хто тлумачыць песню будзе?

Фаўст (кідаецца на калені)

Ён тут, ля ног тваіх, каханы.Прыйшоў, каб разарваць твае кайданы.

Маргарыта(падае побач з ім на калені)

Папросім заступніцтва ў бога!Вось тут ля парога —Чортава логва,Пекла віруе,Злыдзень кіруе,Лютуе звяруга.

Фаўст (уголас)

Грэтхен! Грэтхен!

Маргарыта (прыслухоўваеца)

                           Гэта голас друга!

(Ускоквае.)

Кайданы спадаюць.

Так ён заве! Я чую голас мілы!Я вольная! Няма турмы, няма магілы!Я палячу да мілага на волю,Я адпачну, забуду злую долю.Зваў «Грэтхен» мяне ён з-за гэтай сцяны.Праз лямант геены, выццё сатаны,Праз рогат і пошчак, праз вусцішны грукПачула салодкі і мілы мне гук.

Фаўст

Я тут!

Маргарыта

Ты тут! Яшчэ скажы мне раз.

(Абдымае яго.)

Ён тут! Ён тут! Агонь пякельны згас!Дзе страх перад турмой! Дзе ланцугі!Прыйшоў забраць мяне, мой дарагі!Вярнуўся зноў шчаслівы час!Вось той сабор каля завулка,І наша першая прагулка,І сад, дзе я, адрокшыся ўсяго,Чакала з Мартай любага свайго.

Фаўст (хоча яе вывесці)

Хадзем! Хадзем!

Маргарыта

                         Хвілінку хоць!Мне добра там, дзе ты!
Перейти на страницу:

Похожие книги