Читаем Фаўст полностью

(Туліцца да яго.)

Фаўст

                                   Выходзь!       Калі цямніцу не пакінем,Абое разам тут загінем.

Маргарыта

Няўжо не ўмееш цалаваць, мой любы?Жылі ў разлуцы мы, здаецца, мала,А ўжо твае зусім не тыя губы.Чаму з табой мне сёння страшна стала?Раней пяшчотаў прагнула тваіх,Здавалася, як быццам я ў раі,І на грудзях тваіх адпачывала.Дык пацалуй мяне.Не, я цябе.

(Абдымае яго.)

О божа! Халодныя губы —Чаго?Былога каханняНізвання…Хто выкраў яго?..

(Адварочваецца.)

Фаўст

Хадзем, каханая! Хадзем з няволі!Люблю цябе, як не любіў ніколі.Прашу адно — ідзі за мной.

Маргарыта(павярнуўшыся да яго)

Дык гэта ты! О… ты… каханы мой?..

Фаўст

Я, я! Хадзем!

Маргарыта

                    Там на свабодзеЖыць будзем у любові мы і ў згодзе,Няўжо табе не страшна быць пры мне,Няўжо не бачыш ты, што я ў турме?

Фаўст

Хадзем! Зарою неба запалала!

Маргарыта

Сваю я маму змардавала,Сваё ўтапіла я дзіця,Маё дзіця, тваё дзіця.Тваё! Ах, божа, гэта ж ён!..Падай руку!.. Не сон, не сон…Вільготная рука твая…Здаецца мне, што бачу яГустую кроў…Каго ты закалоў?Чыю ты загубіў душу?Схавай свой страшны нож, прашу!

Фаўст

Мінулае ў мінулым застанецца!Не муч мяне, не крой мне сэрца.

Маргарыта

Застанься, мілы.Я раскажу пра тры магілы,Што заўтра будзеш ты капаць.Матуля ў першай будзе спаць,А побач ляжа родны брат,А я наўзбоч ад іх, не ў рад,Але не надта каб далёка,Каб не было мне адзінока,І на грудзях я прыгарнуМаё дзіця і з ім засну,Бо дзе ж яшчэ яму ляжаць?О, як хачу я зноў абняцьЦябе, мой любы, як бывала,Ды ўсё мінула, ўсё прапала:Сілком тулюся, ты ж не рад,Чамусьці хілішся назад.—Як рада я, што разам мы.

Фаўст

Тады пайшлі хутчэй з турмы.

Маргарыта

Куды?

Фаўст

         На волю!

Маргарыта

                       Ў дамавіну!На смерць пайду, турму пакіну,На адпачынак вечны, на спакойПайду хоць зараз я з табой.Далей ні кроку, мілы мой.

Фаўст

Ты можаш! Адчыніў я дзверы!

Маргарыта

О не! Няма ўжо больш надзеі, веры.Чаго ўцякаць? За сутарэннемЧакае варта — мне не збегчы.Павесіць торбачку за плечы,Ісці з нячыстым, злым сумленнемНядобра, брыдка мне, і ўрэшце,Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце,Калі ўсё роўна не ўцячы?

Фаўст

Я застаюся!

Маргарыта

Ах, маўчы!Мяне пашкадуй —Дзіцятка ратуй.Там, дзе ручай бяжыцьУ бары…У сажалцы ляжыць,У віры…Пад кладкай…Галоўкай дагары…Яно жывенькае яшчэ.Бяры яго хутчэй!Ратуй маё дзіцятка!

Фаўст

Адумайся, няўжо не хочаш волі?

Маргарыта

Каб толькі нам мінуць гару на полі!Сядзіць на камені матуля.Ах, як страшна мне з табою…Сядзіць на камені матуля…І мне ківае галавою…Панікла ўся…Васковае аблічча…І не заве яна мяне… не кліча…Каб добра нам было, яна заснула…Але мінула шчасце… ўсё мінула…

Фаўст

Перейти на страницу:

Похожие книги