Читаем Фотаальбом полностью

Фотаальбом

У зборнік у прадстаўлены розныя вершы апошніх гадоў, як спроба выказаць сваё стаўленне да розных з'яў жыцця і да сябе.

Юрась Нераток

Поэзия18+

Юрась Нераток

Фотаальбом

Вершы


Падрыхтаванае на падставе: Нераток Ю. ФОТААЛЬБОМ. Вершы/Ю. Нераток. – Мн.: УП “Тэхнапрынт”, 2003, – 80с.

ISBN 985-464-487-1


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

БЕЛАРУСАМПакуль здрабняем на зямным абрусемы маналіт мінулага на друз,не згасне сонейка над Беларуссю!…Але ці ведае яно пра Беларусь?Пакуль рунее жытняя палоска,і пожню сцеражэ саломы стог,нас не пакіне міласэрнасць Боска!…Але ці помніць беларусаў Бог?Пакуль мы даглядаем захад продкаў,пакуль нашчадкаў досвітак глядзім,нас не звязе ў нябыт Харона лодка!…Але ці трэба гэта нам самім?


АД БЕЛАРУСАЎБяззорней – лёс, імклівей – час.Той б’е ў званы, той джалам круціць.Чаго вы хочаце ад нас?Ваду навошта каламуціць?Навошта нас цягнуць у яр?Вы хто? Калі ўжо разабрацца –нашчадкі шляхціцаў, баяр,ліцвінаў-вояў і казацтва.А нам што веча, што статут,што дзіды, што мячы, што шаблі.Спрадвеку мучымся мы тут,а зброя наша – плуг ды граблі.Не трэба вабіць барацьбой,і спакушаць не трэба раем!Вы паваюйце між сабой –мы, як заўжды, перачакаем.


КПЛІВАЕ ПРЫЗНАННЕЛюблю цябе, народ мой памяркоўны,за твой працоўны сверб і нораў роўны;за тое, што ў сабе, як струк гароху,што цягнеш воз свой ды крадзеш патроху;за тое, што начальства паважаеш,на здзекі і насмешкі не зважаеш;за звычку, што характар твой стварае:каб хатка між людзей, а хлеўчык з краю;за простую, як ношка сена, сутнасць,за тое, што ты супраць тых, хто “супраць”;за тое, што і ў слова, і ў паперкуты верыш, як яны ад тых, хто зверху;за тое, што ты за сябе хітрэйшы –што ты не беларускі, а тутэйшы.


ТАЛЕРАНТНАМУТы сёння маеш выгляд млосны:сядзіш пакрыўджаны і злосныі зразумець не можаш сам,за што цябе пакрыўдзіў хам.Ты нарадзіўся не заўчораі ведаеш: бяда – не гора.То лепш бы плечы распрастаўі адхвастаў, каб той не ўстаў.А не – гімнастыка такая:сціскай далонь, калі пустая.За горла ўзяць – не за гужы,бо ён жа – пан, а ты – мужык.Таму ты будзеш ногці грызці,пакуль нарэшце знойдзеш “выйсце”:у клетку шуснеш, быццам трус.А як інакш? – ты ж беларус.


ХВАРЭЮПасляпрацоўны цёмны час.Упёрлася ў тралейбус нас,лічы, Мамая войска.Дыхнуўшы ў твар мне тым, што піў,мужык спытаў, як цвік забіў:– Я еду ў бок Лагойска?– У тым напрамку.– З працы прэш?І плацяць трохі ўрэшце рэшт?– А ну іх! Больш чакаем…– А што ж ясі?– Ды штосьці ем…– А ў цэлым як?– Ну як? Жывем.А хто памрэ – хаваем.Відаць, недаспадобы быўяму нудотны мой матыў,i ад жыццёвай прозызноў збiў мяне знянацку ённа свой экстравагантны тон:– А ты чаму цвярозы?Ён па-блазнерску падміргнуўі іранічна працягнуў:– Ну, я з цябе дурэю!І, як перад сабой самім,я апраўдаўся перад ім:– Хварэю я, хварэю…


Перейти на страницу:

Похожие книги

Форма воды
Форма воды

1962 год. Элиза Эспозито работает уборщицей в исследовательском аэрокосмическом центре «Оккам» в Балтиморе. Эта работа – лучшее, что смогла получить немая сирота из приюта. И если бы не подруга Зельда да сосед Джайлз, жизнь Элизы была бы совсем невыносимой.Но однажды ночью в «Оккаме» появляется военнослужащий Ричард Стрикланд, доставивший в центр сверхсекретный объект – пойманного в джунглях Амазонки человека-амфибию. Это создание одновременно пугает Элизу и завораживает, и она учит его языку жестов. Постепенно взаимный интерес перерастает в чувства, и Элиза решается на совместный побег с возлюбленным. Она полна решимости, но Стрикланд не собирается так легко расстаться с подопытным, ведь об амфибии узнали русские и намереваются его выкрасть. Сможет ли Элиза, даже с поддержкой Зельды и Джайлза, осуществить свой безумный план?

Андреа Камиллери , Гильермо Дель Торо , Злата Миронова , Ира Вайнер , Наталья «TalisToria» Белоненко

Фантастика / Криминальный детектив / Поэзия / Ужасы / Романы