Читаем Фотаальбом полностью

ВАЙНА ЦІ МІР1“Беларус” узрывае дзірван,птушкі ў лесе шчабечуць звонка.А ў вушах – бы крычыць груган –медыцынскае слова “зялёнка”.Трэск бяздушны – ва ўсе бакі,перакрытыя праўды краны.Але слова “баевікі”успрымаецца, як “партызаны”.Скарга праз апантаны свіст:“Крыўдзяць злыдні малыя большых!”Кулямётнай чаргой: “Тэрарыст!”А ідзе на ўспамін “падпольшчык”.Каб пазбавіцца ад турбот,негалосна прапісаны лекі.Ёсць дыягназ: “Бандыцкі народ”,а дакладней – “недачалавекі”.Хоць да самай драбніцы цярусь,атрымаюцца тыя ж “Итоги” –прад’яўляе мая Беларуськалькаваны чарцёж аналогій.2Адурэў ад унутраных здраді душу даручыў аўтамату…Ты ўварваўся, “старэйшы брат”,з кулакамі ў чужую хату.А ў той хаце бандыт сядзіцьі спрабуе абараніцца.А яго спадзяецца дабіць,знішчыць хлопец з Чыты – “вызваліцель”.Ёсць вайна ці няма вайны?Ды не вернеш ужо нічогатым, чые палеглі сыныза ганебную перамогу.


У ЦАРКВЕСкіну стому і развею нуду –нехрышчоны, да царквы забрыду.Разбазару грошай стос на хаду –у працягнутыя рукі ўкладу.У царкоўнай крамцы свечку куплю,запальнічкаю яе падпалю,папалам з грахом грахі замалю…Не вяртайся, Божы Сын, на Зямлю.Акунуся, бы сякера ў ваду,у малітваў і крыжоў чараду,і засмяглую душу наталю…Не вяртайся, Божы Сын, на Зямлю!Тут усё – як і прадбачыў прарок.Правяць баль тут чыстаган і курок,тут заўжды наверсе той ліхадзей,які здолеў падмануць больш людзей.У пашане той, хто можа забіць…І нічога з гэтым нельга зрабіць!Немагчыма душы іх скалануць…Не вяртайся, Божы Сын, – зноў распнуць.


ЦЕМРАВодбліск неба разбіў,і наслала ўздагонвераб’іная ноч сваю хеўру.…Адляцеў, як не быў,растрывожаны сон…І наткнуліся вочы на цемру.Дождж не хлышча ракой,не скуголіць гайня,не шабашыць нячыстая сіла –толькі змрок і спакой,цемра і цішыня…Што ж за трасца мяне разбудзіла?І не помню, што сніў.Ці жывы, ці памёр?Без дыхання і пульсу ляжу я…Хто ўвесь свет зачарніў,хто той злосны грымёр,што маю недалужнасць віжуе?Ад жахлівай жарствынечакана хрыплю…І кляну сваю псіхіку-сцерву!А па тым, што жывы,вызначаю, што сплю, –і глыбей акунаюся ў цемру.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Форма воды
Форма воды

1962 год. Элиза Эспозито работает уборщицей в исследовательском аэрокосмическом центре «Оккам» в Балтиморе. Эта работа – лучшее, что смогла получить немая сирота из приюта. И если бы не подруга Зельда да сосед Джайлз, жизнь Элизы была бы совсем невыносимой.Но однажды ночью в «Оккаме» появляется военнослужащий Ричард Стрикланд, доставивший в центр сверхсекретный объект – пойманного в джунглях Амазонки человека-амфибию. Это создание одновременно пугает Элизу и завораживает, и она учит его языку жестов. Постепенно взаимный интерес перерастает в чувства, и Элиза решается на совместный побег с возлюбленным. Она полна решимости, но Стрикланд не собирается так легко расстаться с подопытным, ведь об амфибии узнали русские и намереваются его выкрасть. Сможет ли Элиза, даже с поддержкой Зельды и Джайлза, осуществить свой безумный план?

Андреа Камиллери , Гильермо Дель Торо , Злата Миронова , Ира Вайнер , Наталья «TalisToria» Белоненко

Фантастика / Криминальный детектив / Поэзия / Ужасы / Романы