Я ХАЧУНе праныра, не дыпламат,і не веру, што ёсць чарадзеі.Я хачу… І жаданняў зашмат,бо яны спараджаюць надзеі.Я хачу свой пакінуць след,бо жыццё ўсё ж даецца ў знакі.Я хацеў бы адчуць гэты светзрокам птушкі і слыхам сабакі.Я хачу над Зямлёй узляцецьі даведацца, хто яе круціць.Каб душа не магла сатлець,каб саромеўся той, хто схлусіць.Каб азарт – без вялікіх страт,і без рызыкі – перамены,каб сяброўства было без здрад,а партнёрства было сумленным.І каб пыл не збіраўся на шкле,каб каханне было бясконцым,каб старыя жылі ў цяпле,каб малыя гулялі пад сонцам.Каб не падаў на квецень град,каб не пуста было ў талерцы,калі мір – без падману і звад,а вайна – без калецтва і смерці.Каб у твораў былі чытачы –як таго не жадаць паэту!І яшчэ (хоць бязглузда гучыць):каб той свет быў не горшы за гэты.
НЕ ПІШЫНе пішы пра тое, як чаромха пахне –без цябе квітнее, без цябе зляціць.Не пішы, што ніва ліўня марна прагне,бо яе вадою з верша не паліць.Не пішы, як спеюць журавіны ў багнеі як грыб крамяны тоіцца ў бары.Не пішы пра вёску, у якую цягне –жыць табе да скону ў каменным муры.Не пішы пра блізкіх, родных і суседзяў.Тое, што ты бачыш, – не агонь, а дым.Не пішы пра дзеі, што сягоння ўгледзеў –вочы і галовы Бог раздаў усім.Не пішы пра заўтра, бо прарок ты кепскі.Добрага б спалілі – ты жывеш пакуль.Не пішы пра храмы, абразы і фрэскі.Не жадай чужога – ні вянцоў, ні куль.Не пішы пра німфу, што цябе кахае, –здраджваюць і тыя, з кім з’еў солі пуд.Не пішы, якая смерць цябе чакае –вынесеш і здзейсніш сам сабе прысуд.Не пішы, што любіш ты сваю Радзіму –ёсць народ, улада і твой родны кут.Не пішы; “у мовы – скрушная часіна”.Ты ўжо сам стаміўся ад сваіх пакут.Не пішы пра тое, што твой век кароткі –абаранак большы, чым у ім дзіра.Не пішы пра сонца, вецер і аблокі –вечнасць не пачуе піску камара.Не пішы пра тое, што на сэрцы дрэнна,бо ў людзей хапае без цябе праблем.Не пішы пра тое, як пісаць патрэбна.І яшчэ пра тое, што бракуе тэм.