У ГОРАДЗЕМой лепшы сябар, горшы вораг –Хаос бязладны, зорны свет.…Збіраўся паляцець да зорак,ды не ўдалося неўпрыкмет.Перакрыўлюся ўсмешкай панкаі прасвятлею, як гусляр…Успышкай велічнай маланканікчэмны высветліць абшар.“Усё не так! Дурны, як корак!Галотна, хоць сябе прадай!”…У горадзе не бачна зорак,у вёсцы – не да іх, бадай.
ПАЭТАМЯны гараць – таму і замярзаюць,душой паны і целам жабракі.Скрозь вечны змрок паэтаў зоркі ззяюць.І свеціць кожная ва ўсе бакі.І як не саладзі, а прысмак горкі.Як не спяшайся – спынішся ў хадзе.Паэзія – святло пагаслай зоркі:няма паэта, а святло – ідзе.Каго пакрыўдзіць лёс, каго – прывеціць.Згарэць ад страсці ці сатлець з нуды…Адны пагаснуць – новыя засвецяць.І не дадуць аслепнуць назаўжды.
БЯЗЛЮДДЗЕШарэе зямля, і хмурнеюць нябёсы.Світанак у прыцемак зноў перайшоў.Сосны скрыпяць, як старыя калёсы.Знікла бязладдзе людзей-мурашоў.Шапоча бяроза, струменіць крыніца,Поўня за лес векавечны спаўзла…Толькі не хоча душа прымірыццаЗ тым, што няма ні дабра тут, ні зла.
ПЕРАПЕЎЦіхаю рэчкаю – песня нясмелая,хмараю дымчатай сонца закрытае.Ой ты, надзея мая спарахнелая!Ой жа ты, мара мая незабытая!Згубленым рэхам – падзеі даўнейшыя,мокне ад роспачы восень дачасная…А ці былі вы, гады мае лепшыя?А ці ляцелі з нябёс зоркі шчасныя?Песня заціхне струною парванаю,гукам фальшывым, няскончанай нотаю…І адгукнецца душа закілзанаяболем і жалем, журбой і маркотаю.
ПАЭТУ Ў САБЕКруці, памыляйся, грашы,а потым маліся старанна…Не змыць табе плямы з душы,пакуль яна з целам з’яднана.Ды толькі надзею пустую пакінь,што ёсць паратунак у слове “амінь”!І ветрам здзімаецца гмах,табой збудаваны бяздарна,а высланы цернямі шляхпакрыты плітой тратуарнай.Усім зразумела – другі быў намер,ды хто ж дасць яшчэ адну спробу цяпер?Ты думаў – з паперы шматоўзлятаюць крыштальныя ноты.Ты верыў, што побач натоўп,а сам вар’яцеў з адзіноты!Ты марыў пазбавіцца марнасці дзён.Той час наступіў, а ці радасны ён?Ты зведаў, што ў шклянцы віноістотней, чым кветачка ў вазе.А гора і радасць – адно,і сутнасць – у іх раўнавазе.А сутаргі цела, душы каламуцьне могуць нязменнасць хаосу скрануць.Цябе прывучыў ужо час,што нельга публічна прарочыць,што зло і дабро – толькі ў нас,на нас – і знішчэнне, і творчасць.…Ды толькі, каб тое спачатку дайшло,напэўна, наогул цябе б не было…