САМ-НАСАМ З ЛЁСАММы дуэтам запяёмз лёсам-недарэкаю:я зальюся салаўём,ён закукарэкае!Перастроімся наноўз лёсам-небаракаю:трубіць ён, як сем сланоў,а я жабай квакаю!То ён кіне мяне ў гразь,то пакажа фігу мне!Я замоўкну, як карась,а ён толам выбухне!Начаплю бронежылет –ён засвеціць сонейкам,сяду на веласіпед –ён заскача конікам!То запросіць мяне ў домз брамаю закутаю,то падасць бакал з віном,то фужэр з атрутаю!Кладку выцягне з-пад ног,усміхнецца крыва мне,кіне грошай, каб не здох,і кішэні выверне!Напаскудзіць, як свiнчо,а пасля – пакаецца…Будзе плакацца ў плячо,там і адсмаркаецца!Разагнуся ў клічнік я –ён заверне ў косачку…Колькі, блін, таго жыцця –і яно ў палосачку!
ПЕСНЯ ГАДАХоць пусці па сабе слязу,хоць удар у літаўраў медзь!…Вужанём у траве паўзу,а за мною – з касою смерць.Да мяне ёй – ніякіх спраў,а ў мяне – аж гудзе ў вушах!Я паўзу, аж жывот падраў…Але толькі каса: шах-шах!Адвядзі ад мяне касу,перайдзі на другі пракос,кінь няскошанай паласу –дай схавацца ў прыцішку лоз!Адвядзі касу, адпачні,падмянташ яе, падвастры,глянь на неба пустымі вачмі,не нясіся няўспын і няўстрым!…Толькі здарыцца ўсё не так –не стаміцца тваёй руцэ,не паспець мне схавацца ў кустахці ў туману густым малацэ…Я хацеў уцячы, прабач –як ад лёсу сябе схаваць?…Хоць ты сам па сабе заплач,бо няма каму шкадаваць.
МОГІЛКАВЫ СОНВуж прапоўз між ног –а ногі босыя!Дзе ляжаў вянок –вецер гойсае.Ці то крык сыча,ці то філіна…А сарочачкане зашпілена.А снапоў вузлы –побач з лаўкаю.І сабака злынедзе гаўкае.Дзе буяў палын –лісце жоўтае.Павучнёй галінвецер боўтае.І да ўсіх праяў –месяц сколаты,а дзе крыж стаяў,камень – волатам!Захацеў прысесць,як заведзена:у пакет палез –усё з’едзена.Сеў на бэлечцыкаля плота я,а ў бутэлечцы –твань балотная.Ні жуда, ні жах –боль са скрухаю.Прэсам у грудзяхсэрца бухае.І сасна скрыпіць,напінаецца…Ну, дык што рабіць?Прачынаюся.