БЯССНЕЖНАСЦЬНежылымі здаюцца дамы,а паветра – са смакам хурмы.Пасля досыць лагоднай зімыўсё ў адчайным экзальце.Самаўпэўнены выгляд цяпервыклікае ў душы недавер.Вецер рвецца, як спуджаны звер,па астылым асфальце.І трасуцца тужліва кусты,і грукоча тралейбус пусты,і абгорткі ляцяць, як лісты, –ды няма адрасата.Не такі, каб замерзнуць, мароз,хоць пранізвае сівер наскрозьі гудзіць, як нацягнуты трос,у рэжыме “легата”.Дрэваў стромкіх пастрыжаны строй,быццам спынены сілаю злой.І калючае неба імглойзанавесіла сонца.Паміж мной і Сусветам – сцяна.Я не веру, што хутка вясна,хоць навокал бясснежнасць. Янамне здаецца бясконцай.
ТУМАНЫТуманы на белым свеце, туманы –не праб’е іх чалавечы слабы зрок.І хаця няма ні міру, ні вайны,рызыкоўны кожны рух і кожны крок.Туманы на белым свеце, туманы.Ды такія, што сваіх не бачыш ног!І нервуюцца, трывожацца званы,і над марнасцю надзей смяецца Бог.Туманы на белым свеце, туманы…Толькі ветру хопіць моцы іх сагнаць.Але ён вітае дзесьці ў вышыніі пра тое, што мы ёсць, не хоча знаць.Туманы на белым свеце – смутак мой.Тут бялёса-шэры колер – уладар.Пераход паміж жабрацтвам і турмойсярод лёгшых на зямлю вільготных хмар.Туманы… А ўсё астатняе – міраж.І куды іду – паспеў ужо забыць.Невядома, ці было калі інакш,ды здаецца мне – інакш павінна быць!Туманы, як слёзы, засцяць вочы мне.Сэнс згубілі і эпохі, і часы.…Можа, сонейка нарэшце адпачне –і заззяюць яны кроплямі расы.
МАЯ ВЁСКАМая вёска, мае Хадакі,вы глядзіце ў чатыры бакі.Толькі сонца зімою і летамустае і садзіцца за лесам.І да восені з цёплай вясныгнёзды ладзяць на стрэхах буслы.Мая вёска, мае Хадакі,праляцелі над вамі вякі.Толькі злыдням-чужынцам параю:не чапайце вы нашага краю!Тут народ працавіты, сялянскі,а як што – баявы, партызанскі.Мая вёска, мае Хадакі,хай над вамі гучыць смех людскі.Нараджаюцца хай пакаленні,хай бароняць крыжы іх і ценітых, хто жыў тут, а потым – і нашы:крыкам ластавак з сенцаў паддашша.Мая вёска, мае Хадакі.Вы прабачце, што я вось такі:што нядоўга, нячаста бываю –можа здацца, што вас забываю…Але верце, як роднаму сыну:я вас помню любую хвіліну.Мая вёска, мае Хадакі!Тут шчыруюць мае землякі.Бульба, сена, каровы і гусі,як паўсюль на маёй Беларусі.Але дзе б ні вялі мяне ногі –не забуду да вас я дарогі.