НЕ СТОЙ ПАД МАІМІ ВОКНАМІДробны дождж сцякае валокнамі –і ў мяне на душы шэры дождж.Ты не стой пад маімі вокнаміі дарэмна мяне не трывож!Я сказаў жа табе, што збудзецца.Толькі што з маёй шчырасці той!Ды не стой ты на мокрай вуліцы:згубіш розум – не толькі спакой!Ліхтароў святло ззяе іскрамі –рассякае дажджу палатно.Адыдзі, бо машына апырскае!На дарогу глядзі – не ў вакно!Я схаваўся за шыбамі мокрымі…І сягоння мяне не чакай!І не стой пад маімі вокнамі:ты прамерзнеш, – прашу, уцякай…
ГАЛАЛЁДЖыццё – як у полі барозны:то лёс, то абставін збег.…Уночы было марозна,а зранку цярушыць снег.За думкаю думка імчыцца,узворвае памяць пласты…Злачынцай на месца злачынствапрытэпаў я ў скверык пусты.Ды хто ўжо цяпер разбярэцца,хто скажа, чые там грахі!Хто вогнішчу даў разгарэцца:запалка ці порах сухі?Мужчынскае сэрца слабое:цягнуўся да ласкі цялём.І блытаў другіх з табою,як блытаюць вецце з галлём.А ты ўсё шукала свой бераг,як, лёд узарваўшы, рака.…Змяняла стос вершаў-паперакна палатно мастака.Пара ўжо закончыцца трызнеі зноўку мне стаць на крыло.Ды так час ад часу зацісне:здаецца, што ўчора было!Паплакаўся трохі – і годзе.Хай ліха цябе абміне!…Буксуюць па галалёдзестаптаныя боты мае…
ТЫ ТАКАЯ ЖТо бязвольнаю трэскай плывеш,то свабоднаю птушкай лятаеш,то здаволішся тым, як жывеш,то чагосьці чакаеш.То заныеш бяссільна ў рукаўі бязглузда на лёс наракаеш.…Я нядаўна цябе напаткаў.Ну, а ты ўсё такая ж.Падзяліўся, бы ў некага скраў,кампліментам тужліва-нахабным:ты такая ж, якой цябе знаў,нават стала прывабней.Дзе і як, хто куды і адкуль –ну нашто нам пра тое размова?Я табе спавядаўся, пакульне запнуўся аб слова.А як толькі мой голас заціх,знесла гонар мой думкай цвярозай:пасмяялася з вершаў маіхі пакпіла над прозай.А як толькі ліхтар заблішчэў,“Час ісці па дамах”, – намякаеш.Я, здаецца, кахаю яшчэ –ну, а ты ўсё такая ж…
НЕКАХАНАЙЯ з сябе не выходжу,сам сабе не ўздыхаюі пагляд не адводжу,бо цябе не кахаю.Я не добры, не злосны,не бяздарны, не ўмелы.І таму верш мой просты,што сюжэт зразумелы.І бывае – смяюся,а часцей – пазяхаю…Я цябе не баюся,бо цябе не кахаю.
ВЕЦЕРНе з дуброў, не з палёўветру дзёрзкі напеў.Нехта смецце падмёўды прыбраць не паспеў.Ветру што? – ён чужыбеспрытульны бядак:што слупы – што крыжы,што бялізна – што сцяг.Разграбае, як звер,і шпурляе наўколхлам бязглуздых хімері ашмоцце радкоў.Што яму? – ён ляціцьто наўскос, то наўздоўж!…Раптам вецер прыціх –астудзіў яго дождж.