КАЛАМУЦЬПрашамацела шчасце міма…Шкада, бо змарнаваны час.І зноў далей усё магчыма.А што? – пытанне не для нас.Між хамамі і халуяміпачуцці згінуць задарма.Са рва з азызлымі краяміжадання вылезці няма.Пакуль прымерваў ты карону,падкраўся раптам сталы век.Раман не цягнецца да скону –недасканалы чалавек.Дзеля гульні з лазы гнуць дугілягчэй, чым лапці плесці, – факт.Сваволіць проста без папругі,шматкроць цяжэй чаканіць такт.Але буслянка зноў без птушак,уся ў асоце сенажаць.І застаецца трэсці грушуці леску за карчагу рваць.Не торгайся, не мітусіся,не лезь у ружы басанож.І адпаведна апраніся,калі з нябёс пальецца дождж.Сплаціць хацеў за волю кроўю,а ці набыў хаця б ружжо?Казалі ж: “Беражы здароўе!”,але спажыў-прапіў ужо…А каб што зверху не зляцела,перачакай ці крок прыспеш.І як бы часам не карцела,старанна мерай – і не рэж.Калі ж даверыш вывад зроку –пра пошук існасці забудзь!Бо, як зірнеш на ўсё звысоку –вакол бардак і каламуць.Дзе знойдзеш грош, дзе згубіш долар,там стол халяўны, там – клазет…Змяшаеш фарбы – чорны колер;складзеш палітру – белы свет.
РАКАЯк рака веснаваякрыгаход усчынае,так душа мая рвеццаса смугі кіпцюроў.Не шкадуй ты Радзіму,ёй шкадоба – не дзіва.Ёй патрэбны трэск пугі,каб з запечку ўспароў.Мне душу заліваліто крынічныя хвалі,то заводскія сцёкі,то калгасны смурод…Не шкадуй ты прыроду,ты не знойдзеш з ёй згоду.Не шкадуй ты народа –дзе ты бачыш народ?Плынь душы маёй, рэчкі, –ад пустышкі да свечкі.Дзе ў бязмежжа ўвальецца?Дзе вытокі бярэ?Не шкадуй небараку –ён забудзе, што плакаў.Не шкадуй недалугу –усё роўна памрэ.
ШТО ДАЛЕЙ?Дзень булькнуў, як у рэчку камень.“Жыць стала лепш і весялей” –“чарніла” жлукціў з мужыкамі.А што далей?Лёс звыклы – чыгуном гантэляў,а неразважнасць – наўздагон.Відаць святло ў канцы тунэля…І што з таго?Фартуна блісне – шар у лузе,часцей – не выпадае біць.І сон дурны ідзе па крузе…А што рабіць?То дасць жыццё пад дых каленам,то смехам абсмяе пустым.І быць, напэўна, пераменам.Але якім?Анёлы плачуць, скачуць чэрці,чакае да сябе зямля.Калісьці прыйдзецца памерці…А што пасля?
КРЫТЫКУШтось не ідзе радок сягоння першы.Адвык ад мовы – слоўнiк пад рукой.Ды ведаю: чакае мае вершылітаратурны хросны бацька мой.Але прывольней сталі думкі ліцца,спляліся ўсе пачуцці ў цесны рой…Мне будзе чым перад табой хваліцца,літаратурны хросны бацька мой!…Са мною Муза час размовай бавіць,аб чым – пакуль няўцямна ёй самой.Ну, ні бяды! Як што не так – падправіцьлітаратурны хросны бацька мой.