Читаем Фотаальбом полностью

ЖАБРАЦКАЯНе працягвай марна мне далонь, галеча, –мне ў яе сягоння нечага пакласці.Сам іду, панура апусціўшы плечы –ні паперкі грошай, ні крупінкі шчасця.Не глядзі з дакорам на мяне, старая, –я і сам сягоння праклінаю долю.Толькі я дакемiў, хто нас абірае –ты ў сваім жабрацтве бачыш Боску волю.Немагчыма звесці злыдняў тых, бабуля, –нават на распяцце могуць ахрысціцца!Толькі кол з асіны ці са срэбра куля –ды аховы столькі, што не падступіцца.Кінь свае спадзевы на мяне, старэча, –я і сам сягоння бедны і галодны.Для мяне, па-твойму, гэта недарэчна…Але што ты зробіш – я паэт народны.А як будуць грошы – п’яны і вясёлыя цябе ўзгадаю ды яшчэ ў прыдачуцыганятак бойкіх, хлопца з куксай голайі дзядка сівога, што наўмысна плача…


ТРЭЦI ВАРЫЯНТНас захліснулі часу злога хвалі –спрачацца можа злодзей ці вар’ят.Два варыянты нам прапанавалі…Але магчымы трэці варыянт!З іх першы: “перастройка” з дзікім рынкам,дзе ўсё, што нам належыць, – “секандханд”.Дзе збыт ёсць недакуркам і скарынкам…Задавальняе гэты варыянт?Другі: застой з уладаю чырвоных,дзе дэфіцыт, партком і правіянт,здабыты па чарзе ці па талонах…Ці не забылі гэты варыянт?І так – і гэтак: быдлам быць ці цяглам,ашыйнік начапіць, нібыта бант,ці рохкаць, а як б’юць – вішчаць працягла…Але магчымы трэці варыянт!Даруй, народ, што выю, як ваўчыца:паэт – сляпы прарок, а не гарант.…Калі прымусіш ты з сабой лічыцца,магчымым будзе трэці варыянт.


ДЗЕНЬ ПРАЙШОЎДзень прайшоў, як заўжды, у грызні і хлусні:хтосьці – здатны, а хтосьці – ахвочы.І змяняе ягоны хаос мітусніпараўнальны спакой цёмнай ночы.Сонца промні шпурне на палі і дамы –і аздобіць у фарбы паўсвету.І насупленасць лютай халоднай зімызменіць цёплай усмешкаю лета.Кампраміснасць дабро знойдзе нават у зле.Пройдзе рупнасць, і з’явіцца млявасць.Бесклапотнасць дзяцiнства ў нябыт адашлеабыякава-мудрая сталасць.Суцяшаем сябе беспадстаўнай маной,абнадзейлівай і неадступнай:што бязглуздая жорсткасць эпохі аднойпрадугледжвае ўзнёсласць наступнай.Пэўна быццам бы ўсё, як гарох у стручку!Ды бянтэжыць душа-верхаглядка…Ёй здаецца: Сусвет – пругкі мяч з каўчуку,што сціскае ў руцэ немаўлятка…


Перейти на страницу:

Похожие книги

Форма воды
Форма воды

1962 год. Элиза Эспозито работает уборщицей в исследовательском аэрокосмическом центре «Оккам» в Балтиморе. Эта работа – лучшее, что смогла получить немая сирота из приюта. И если бы не подруга Зельда да сосед Джайлз, жизнь Элизы была бы совсем невыносимой.Но однажды ночью в «Оккаме» появляется военнослужащий Ричард Стрикланд, доставивший в центр сверхсекретный объект – пойманного в джунглях Амазонки человека-амфибию. Это создание одновременно пугает Элизу и завораживает, и она учит его языку жестов. Постепенно взаимный интерес перерастает в чувства, и Элиза решается на совместный побег с возлюбленным. Она полна решимости, но Стрикланд не собирается так легко расстаться с подопытным, ведь об амфибии узнали русские и намереваются его выкрасть. Сможет ли Элиза, даже с поддержкой Зельды и Джайлза, осуществить свой безумный план?

Андреа Камиллери , Гильермо Дель Торо , Злата Миронова , Ира Вайнер , Наталья «TalisToria» Белоненко

Фантастика / Криминальный детектив / Поэзия / Ужасы / Романы