АСАЦЫЯЦЫІ ПАСЛЯ МIТЫНГУДзяўбуць, што нібы ўсё ідзе на лад.Ды не заўсёды зроку можна верыць:усё, што за акном, плыве наперад,калі састаў кранаецца назад…...........................Паказваюць у кадры аднаго,тлумачаць, што ён дрэнны, адыёзны.Валтузіць вецер валасы яго.Ён штось крычыць настойліва, сур’ёзна.А вось другі раскладвае пасьянссваёй калодай – вынік прадказальны:для аднаго – адваяваны шанс,а для другога – гармідар вакзальны.…Даўжэзная калона напрасцякідзе – і ёй праспект здаецца вузкім.Падтрымкай аднаму лунае сцяг.Другому ж ганьба – словам беларускiм.Але для тых, хто дзень у хаце кісці корпаўся на дачы сярод градак,адзін – неўтаймаваны экстрэміст,другі – надзея, чэснасць і парадак.…Хоць стома не пакінула вачэй,ды развялі два мужыкі бадзягу:– Што швэндацца, размахваючы сцягам?!– Яно-то так. Дубінкамi – ямчэй…Скарочаны маршрут. Усё, шабаш.І разам выйсці прыйдзецца з салона –з раскладу выбiўся тралейбус наш,калі на мітынг крочыла калона…
СВАТАЎСТВОІ з нівай роднаю і з хатаю(як бы ў пасаг – каб сплавіць з рук)цябе, задрыпаную, сватаебылы саўгасны палітрук.І між хвалебнымі прамоваміна вуха сват табе вярзе:“Ён хустку купіць табе новуюі з рынку пернік прывязе…”І сват глядзіць з усмешкай строгаю!Калі ўсумнішся спакваля –ён тузане за косы доўгіяці дасць у рэбры кухталя.“Ну што ж, як твар – чырвонай цэглаю?Ну што ж, калі была турма?Не трэба ўпарціцца, нягеглая! –і сподняга ў цябе няма!”Жаніх стаіць і пасміхаецца,як над халопкаю барон.І перад сватам выстаўляецца,якім ёй мужам будзе ён.Што быць яму заўжды свабоднаму(і не пярэч, калі кірнуў!),што ён нядаўна брату зводнамупрыкладам сківіцу звярнуў,што гаспадарка – заняпалая,што дзеці з голаду крычаць……Ды і ў самога з ботаў ялавыханучы брудныя тырчаць…Так і стаіш, істота, рабская –ці то ў паўсне, ці ў забыцці…Відаць, такая доля бабская:хто возьме – за таго ісці.