Читаем Фотаальбом полностью

ЧАС IДЗЕМой лёс драпежнікам-ваўкомнаперадзе пільнуе.А час асфальтавым каткоммінулае руйнуе.І рэхам стрэлу прагрыміцьняўрымслівая памяць…Ды ўжо нічога не змяніць,нічога не падправіць.Чарговы год замест “бывай”сухой галінкай трэсне.І сцісне сківіцы адчайрадком забытай песнi…


САМОТАСамота зіркне злоснай кобрайі праслізне ў душу вужом.Не зыч таму дарогі добрай,хто выкрасліў цябе крыжом.Жадаць не трэба ўваскрашэнняілюзій, ад якіх адвык.Хто сеяў шрот замест насення,пажне не каласок, а цвік.Калі ж каменне праўды жорсткайсатрэ на пыл крышталь надзей,хай не застране ў горле косткайабломак крыўды на людзей.


НАВАЛЬНІЦА НАЧНАЯ…Вечар спёку астудзіць, здавалася –ды прыпар ірвануўся ў неба!У спакой навальніца ўварваласяспадзяванкаю-непатрэбай.Можна плюшчыць санліва вочы,затыкаць безнадзейна вушы:праз павекі маланка праскочыць,коўдра гулу грымот не заглушыць.Вы хацелі?! Што ж плакаць-маліцца:што прасілі – таму і мецца!…Ноч прынесла з сабой навальніцу,ад якое няма куды дзецца.


ПРАГНОЗ

Анахата – згодна з усходняй філасофіяй, верхняя (грудная) чакра.

(Слоўнік аўтара)Яшчэ і снег сышоў не ўвесь,а ты – аб леце…Навокал – бруд, а ты – пра чэсць…Пазбаў, паэце!Не час з расхрыстанай душойвандроўкі ладзіць!…З азызлай роднаю зямлёйтабе не зладзіць.Яшчэ табе мароз-карольуцісне плечы!Застудзіць анахаты больімпэт хлапечы…І ў час адлігі веснавойняўдалай фразайсклізне няўстрым тралейбус твойпад бампер МАЗа!Здранцвелай ластаўкай, павер,прадвесцем маяў сумёце тысячаў папертвой верш сканае…


НА ПРЫПЫНКУНавес на прыпынку зрабілі шыкарныі разбурылі бардзюр тратуарны…Я не смуткую – вершык чытаюпра непаўторнасць роднага краю.Пырснула лужына з-пад матацыкла,хтось мацюкнуўся злосна і звыкла…А я ўсё чытаю чулыя словыпра мілагучнасць роднае мовы.Крапае дождж, але мокра – не пыльна.Тралейбус пад’ехаў, набіліся шчыльна…Толькі бянтэжыць безварыянтнасць–верш дачытаць пра талерантнасць.


РАЎНАДУШШАСтан здароўя – не адбавіць.(Сплюнь і не грашы!)Роўна дыхаю і наватроўна на душы.Ні журбе, ні думкам горкімне скараюся!Выйду ў горад надвячоркам,прагуляюся.Дагарэла сонца свечкай,за дамы сцякло.Цёплы вецер, ціхі вечар,ліхтароў святло.А з апошняй цыгарэтыўецца сіні дым…Адляцеў акраек лета.Ну і ліха з ім!Шэпчуць шынамі машыны,зораць фарамі.А мужчыны і жанчыныходзяць парамі.Толькі дзе паненка тая,што была маёй?Ці сумуе, ці чакае?Зрэшты, ліха з ёй!Распрастаў, бы коўдру, небамесяца ражок.А што ўсё не так, як трэба, –я прывык ужо.Вось і выбраўся з балота,у якое ўлез!Спляжыў прыкрасць і маркотураўнадушша прэс.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Форма воды
Форма воды

1962 год. Элиза Эспозито работает уборщицей в исследовательском аэрокосмическом центре «Оккам» в Балтиморе. Эта работа – лучшее, что смогла получить немая сирота из приюта. И если бы не подруга Зельда да сосед Джайлз, жизнь Элизы была бы совсем невыносимой.Но однажды ночью в «Оккаме» появляется военнослужащий Ричард Стрикланд, доставивший в центр сверхсекретный объект – пойманного в джунглях Амазонки человека-амфибию. Это создание одновременно пугает Элизу и завораживает, и она учит его языку жестов. Постепенно взаимный интерес перерастает в чувства, и Элиза решается на совместный побег с возлюбленным. Она полна решимости, но Стрикланд не собирается так легко расстаться с подопытным, ведь об амфибии узнали русские и намереваются его выкрасть. Сможет ли Элиза, даже с поддержкой Зельды и Джайлза, осуществить свой безумный план?

Андреа Камиллери , Гильермо Дель Торо , Злата Миронова , Ира Вайнер , Наталья «TalisToria» Белоненко

Фантастика / Криминальный детектив / Поэзия / Ужасы / Романы