БАГІНавошта вам бераг другіі безліч гадоў немаркотных?А дзесьці сядзяць багіі слухаюць енкі гаротных.Ды глушыць іх веку спаконсвой гімн урачыста-хвалебны,бо ўжо надакучыў ім стогн –ліслівы, тупы, рабалепны.“Чаго вам, стварэнні, яшчэ?!Жыццё ж – немалы падарунак.А Лета няспынна цячэ –вы знойдзеце ў ёй паратунак!Навошта ж душою крывіць –і тузаць з-за дробязяў Бога?”…І, каб яшчэ горш не зрабіць,не робяць наогул нічога…
ШПАЦЫРЦямнее. Сыра, як у склепе.Няма надзей, што будзе лепей.І вецер цягне, бы ў трубе…Ну што рабiць? – іду сабе!Мне лістапад прастудай грозіць,імжысты дождж схінае позірк.Дрыготкі, слотны сквер маўчыць…Ох, як бы ног не замачыць!А мімаходзь пачую матыпадпітага “электарату”:“Во, блін, пагода! Як жыццё!…”…Ідзе прырода ў забыццё…
СКАВЫТАННЕ НАЦЫЯНАЛІСТАМне кажуць, што сягоння свята,што гістарычны гэты год…А я крычу табе зацята:“Ты памыляешся, народ!”Былыя ўспомнiўшы грахі,ты скажаш: “То ж быў час такі…”Ляскочуць аб двухмоўі словы –і ты цураешся нібысваёй сялянскай хатняй мовы,што стала сродкам барацьбы.Якое там двухмоўе, годзе!Прадаў ты мову, мой народзе…Ты кажаш: “Лепей разам будзе,саюзна з братняю сям’ёй…”У шматнароднай халабудзехто, апроч рускіх, родзіч твой?Ці мо парадку ў інтэрнацебольш будзе, чым ва ўласнай хаце?І як жа так, разваж нас, Божа,што самы люты вораг твойтой, хто чаўпе табе, што можашты жыць сваёю галавой?!А тых, хто нацкаваў ОМОНцаў,прымаеш ты за абаронцаў…Відаць, традыцыя такая:ты дзелішся спакон вякоўна тых, хто “панскі розум мае”,і на “тутэйшых” мужыкоў.Ты ўзяў удзел у барацьбе –пазбавіў голасу сябе…Калі ў сабе ты ўбачыш выйсцеі ачмурэння час міне?Ці здолееш ты з багны выйсці?Ці зможаш вольным стаць?… Ці не?І я пытаю, сцяўшы рот:“Дык ты народ ці не народ?!”