Читаем Фотаальбом полностью

ПЕРАХОДНЫ ЎЗРОСТГасцей – не так, каб і багата.Хоць джынсы цёртыя надзень!Бо для мяне такое свята,як для мінтая – рыбны дзень.Без праўды – млосна, з праўдай – посна,і факт любы – не адкрыццё…Ужо, здаецца, марыць познаі марна – планаваць жыццё.Яшчэ, здаецца, хопіць сілы,каб адбівацца ад няўдач.Пакуль далёка да магілы,хоць крылы распрастаў крумкач.Ужо няёмка ў бойку лезці,ды сорамна падціснуць хвост.І маладосць, і старасць – дзесьці…Няйначай, пераходны ўзрост!Падводзіць вынікі – заўчасна,рабіць высновы – сэнс які?Як бы ўскараскаўся на прасла –і ногі ў розныя бакі!Віно ці воцат, пыл ці порах?Звон ці ныццё, смоўж ці пчала?…Я адзначаю сёння сорак.Час падавацца да стала…


ЗЛОСЦЬНе стрымаць мне настрою злога:мне б гранату ці аўтамат!Людзі-людзі, што ж вас так многа?Людзі-людзі, што ж вас так шмат?!Бессэнсоўныя вашы размовы,вочы колюць, як вірлакі.Раўнадушныя вы, як каровы,і драпежныя, як ваўкі.Ваш паток льецца бруднай рэчкай –я паўзу, як мурашка ў рукаў.…Неяк дурань адзін са свечкайсярод вас чалавека шукаў.Вы чапляецеся плячымаальбо сумкамі за мяне…Вас цярпець ужо немагчыма –зараз злосць цераз край ліне!Што чакаць ад вас, аднадзёнак?І адкуль вы? І хто вы ёсць?!…Раптам позірк адкрыты – дзіцёнак…І згарае, не ўспыхнуўшы, злосць.


БІНОМТы ішоў па жыццінезалежна і горда.І імкнуўся ісціне дугою, а хордай.Ты людзям раздаваўцеплыню і спагадуі заўжды дараваўраўнадушнасць і здраду.Ты выходзіў у свет,быццам гоншчык на трасу.Быў любы твой праекттолькі справаю часу.…А цяпер ты – біном:раздваенне натуры.Побач пляшка з віном,ты бяздзейны і хмуры.Ты чытаеш сваезамінулыя творыі заграз, бы ў смале, –ні здаровы, ні хворы.Ненажэрна грызепацучыная скруха,і слязою паўзепа акне тваім муха.


ПЛОТДні страляюць чаргой няўмольнаю,а бывае, што дзень – як год.…На Апанскага бесканвойныярамантуюць турэмны плот.Каб была агароджа бетонная:ім сядзець бы, а ёй – стаяць.Па-жыццёваму справа будзённая:плот падгніў – трэба дошкі мяняць.Што ж, каму астравы Канарскія,але сёння няблага і ім.Безмазольныя рукі цяслярскіядапамогуць турэмным сваім.Глянуць збоку: работа не танная!Бездакорнасць пакінуць для кніг.…Толькі зайздрасць прышчыміць спантанная,што бяліць суправодзяць другіх.


МЕТАМАРФОЗАЯк быў малы – у торбу ўкласці –назойліва, як авадзень,сустрэчным цёткам цвыркаў “Драсьце!”А мне з усмешкай: “Добры дзень!”Цяпер я слова не пазычу –ім пры сустрэчы кожны раздня добрага прыязна зычу.…I “драсьце” бразгае ў адказ…


Перейти на страницу:

Похожие книги

Форма воды
Форма воды

1962 год. Элиза Эспозито работает уборщицей в исследовательском аэрокосмическом центре «Оккам» в Балтиморе. Эта работа – лучшее, что смогла получить немая сирота из приюта. И если бы не подруга Зельда да сосед Джайлз, жизнь Элизы была бы совсем невыносимой.Но однажды ночью в «Оккаме» появляется военнослужащий Ричард Стрикланд, доставивший в центр сверхсекретный объект – пойманного в джунглях Амазонки человека-амфибию. Это создание одновременно пугает Элизу и завораживает, и она учит его языку жестов. Постепенно взаимный интерес перерастает в чувства, и Элиза решается на совместный побег с возлюбленным. Она полна решимости, но Стрикланд не собирается так легко расстаться с подопытным, ведь об амфибии узнали русские и намереваются его выкрасть. Сможет ли Элиза, даже с поддержкой Зельды и Джайлза, осуществить свой безумный план?

Андреа Камиллери , Гильермо Дель Торо , Злата Миронова , Ира Вайнер , Наталья «TalisToria» Белоненко

Фантастика / Криминальный детектив / Поэзия / Ужасы / Романы