Читаем Фотаальбом полностью

Як не аддаць рэальнаму належнае?Ды кіну вам выратавальны круг:няхай не лямантуюць “незалежныя”– яшчэ жыве нацыянальны рух!Канае ціхім сконам апазіцыя:паліт’інцэсты, комплексы, хапун…Але жыве народная традыцыя,старая, як спрадвечны дуб-рыпун.Хто зверху – тым з назойлівасцю ўпартаюшпурну, бы ў жарт, з нажыўкаю кручок:закрыць усе суполкі, рухі, партыі,прызнаць адну – суполку “Крыжачок”.Не трэба ёй ні прэса і ні радыё –заняткі ёсць другія для мазгоў.Няма ні кіраўніцтва і ні рады ў ёй,ні спіса, ні статута, ні сцягоў.З’яднаныя ўсе ў ёй адзінай мэтаю,адданыя агульнай барацьбе.І ўзносы, што збіраюць скуль чорт ведае,льюць з ненатольнай прагай у сябе.Адзін другога пазнае па позірку –ім дакумент – што зайцу парасон!Калі за “поспех” вып’юць пасля “поспеху”,то гэта – сход інкогніта персон.Ёсць сярод іх студэнты і прафесары,пенсіянеры, лётчыкі, “браткі”,акцёры, мастакі, таксісты, слесары…А хто сказаў, што сам ты не такі?Іх Смерць пасе, як статак – ваўкарэзіна:хто сэрцам кэхнуў, хто ў мароз скалеў,хто збіты быў машынай, хто зарэзаны,хто абарваў знянацку свой прыпеў.Эх, рыцары падробачна-пладовыя!Усім, пакуль надрыў мой не абрыд,дам званне “Ветэран Перабудовы” я.Паэтам (у дадатак) – “Інвалід”.Няхай ваююць на Зямлі і мірацца,там рысу, там бананаў не стае…Іх – процьма, і рады суполкі шырацца.Душа за іх баліць: яны – свае.Ах, Беларусь мая ты мутнавокая!Пакінуў Бог сыноў тваіх, дачок…Яны варон лічылі між аблокамі,калі ім падмянілі “Крыжачок”…


ТУГА ГАДОЎНоч праляціць савой,бязладным будзе ранне.Гудзенне ў галаве,а значыць – пуста ў ёй.Гаркаваю травой –звычайнае сняданне,а іней на траве –сусветнаю журбой.Стрыптызам таямніцразбэрсаны паперы:няма кахання ў іх,а веры – пагатоў.Пад стромкі скрып масніцлёс стукаецца ў дзверы,гагоча: “Што прыціх? –Туга! Туга гадоў…”


НА ДЗЯДЫПрыйшлі нашчадкі на магілы продкаў.Усклалі кветкі, лісце падмялі.Льюць успаміны разам з “Русской водкой”пра блізкіх, што ў зямлю сышлі з Зямлi.Успамінаюць цёпла, немаркотнадасціпна……А ці так было ці не?…І хтосьці ўжо смяецца бесклапотна,а хтосьці ўспомнiў клопаты свае.Час загаiў iх смутак невылечны.І кожны разумее ў глыбіні,што сам ён, пэўна, не такі ўжо вечны,як помнікаў гранітных камяні.А тыя, хто сышоў, не наракаюць.Іх душы церпяць: што рабіць? – радня!І жвавымі вавёркамі чакаюць,калі заціхне гэта мітусня.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Форма воды
Форма воды

1962 год. Элиза Эспозито работает уборщицей в исследовательском аэрокосмическом центре «Оккам» в Балтиморе. Эта работа – лучшее, что смогла получить немая сирота из приюта. И если бы не подруга Зельда да сосед Джайлз, жизнь Элизы была бы совсем невыносимой.Но однажды ночью в «Оккаме» появляется военнослужащий Ричард Стрикланд, доставивший в центр сверхсекретный объект – пойманного в джунглях Амазонки человека-амфибию. Это создание одновременно пугает Элизу и завораживает, и она учит его языку жестов. Постепенно взаимный интерес перерастает в чувства, и Элиза решается на совместный побег с возлюбленным. Она полна решимости, но Стрикланд не собирается так легко расстаться с подопытным, ведь об амфибии узнали русские и намереваются его выкрасть. Сможет ли Элиза, даже с поддержкой Зельды и Джайлза, осуществить свой безумный план?

Андреа Камиллери , Гильермо Дель Торо , Злата Миронова , Ира Вайнер , Наталья «TalisToria» Белоненко

Фантастика / Криминальный детектив / Поэзия / Ужасы / Романы