Читаем Гронкі гневу полностью

Добра, бярыце ўсё… усё гэтае жалеззе і давайце пяць даляраў. Вы купляеце не толькі гэтае ламачча, але і зламанае жыццё. Мала таго… самі пераканаліся… вы купляеце маю горыч у прыдачу. Купляеце плуг, які засыпае сваім адвалам вашых дзяцей, вы купляеце зброю і волю, якія маглі б уратаваць вас. Не чатыры, а пяць. Не цягнуць жа мне ўсё гэта назад… добра, няхай чатыры. Але папярэджваю — вы купляеце тое, што заарэ вашых дзяцей. Не заўважыце, як гэта здарыцца. Не паспееце заўважыць. Бярыце за чатыры… Ну, а колькі дасце за коней з фургонам? Зірніце, якія коні! Абодва гнядыя, масць у масць, і хада ў іх аднолькавая, нага ў нагу. Як нацягнеш лейцы — сцёгны і крыж напружацца ў абодвух у адно і тое ж імгненне, у долю секунды. А пры ранішнім святле адліваюць золатам. Паглядаюць цераз перагародку, пасопваюць — прынюхваюцца, навостраць вушы і стрыгуць імі — прыслухоўваюцца, ці не ідзе гаспадар. А чубкі зусім чорныя! Ёсць у мяне дачка. Дык яна любіць заплятаць ім грывы і чубкі — запляце коску і завяжа чырвонай стужачкай. Дужа ёй падабаецца гэта. А цяпер — усё, канец. Я мог бы расказаць вам забаўную гісторыю пра дачку і таго вунь прыпражнога. Вось вы пасмяяліся б! Прыпражному восем гадоў, а гэтаму гнядому — дзесяць, а зладзіліся працаваць, быццам жарабкі аднаго прыплоду. Во, бачыце? Зубы. Ніводнага гнілога. Лёгкія глыбокія. Капыты роўныя і чыстыя. Колькі? Дзесяць? За абодвух? І яшчэ фургон?.. О, Езус! Ды лепш я прыстрэлю іх сабакам на корм. Ат, бярыце! Хутчэй бярыце, містэр. Вы купляеце заадно і маленькае дзяўчо, якое заплятала ім чубкі — знімала ў сябе з галавы стужачкі і завязвала ім коскі банцікам; адыдзе назад, галава набок — палюбуецца і патрэцца шчочкай аб мяккія цёплыя ноздры. Вы купляеце доўгія гады працы, цяжкай працы на санцапёку, вы купляеце скруху, якую не выказаць словамі. Але беражыцеся, містэр. Вы атрымаеце надбаўку за ўсю гэту кучу хламу і за гнядых коней… за маіх прыгажуноў… — пакецік гневу, які прымецца ў вашым доме, пойдзе ў рост і калі-небудзь забуяе пышным цветам. Мы маглі б стаць вашымі збавіцелямі, але вы падсеклі нас; настане дзень, калі і ваша жыццё падсякуць, і не будзе каму ратаваць вас.

І арандатары вярталіся пеша дамоў, засунуўшы рукі ў кішэні, апусціўшы капелюшы на самыя вочы. Некаторыя куплялі бутэльку віскі і тут жа апаражнялі, каб аглушыць сябе адразу. Але, выпіўшы, яны не смяяліся, не пускаліся ў скокі. Не спявалі, не перабіралі струны гітар. Вярталіся на свае фермы, трымаючы рукі ў кішэнях і нізка апусціўшы галовы, і з-пад іх чаравікаў узнімаўся чырвоны пыл.

Мажліва, пачнём жыццё нанава ў новым багатым краі — у Каліфорніі, дзе растуць фрукты. Пачнём з самага пачатку.

А хіба можна пачынаць спачатку? Спачатку пачынае жыццё толькі дзіця. А мы з табой… у нас ужо ўсё ззаду. Хвілінныя ўспышкі раздражнення, тысячы карцін мінулага — гэта мы. Палі, чырвоныя палі — гэта мы; дажджлівыя гады, пыльныя гады, засушлівыя гады — усё гэта мы. Нам нанава жыццё ўжо не пачаць. Азлабленне, якое мы прадалі скупшчыку старызны, — яно будзе з ім, але і нас не пакіне. І тое, як гаспадары загадвалі нам выбірацца, таксама з намі; і тое, як трактар з ходу парушыў дом, застанецца з намі да самай смерці. У Каліфорнію ці яшчэ куды — мы, як тамбур-мажоры на парадзе, павядзём за сабой нашы крыўды, наша абурэнне. І настане дзень, калі ўсе арміі абураных пойдуць адным шляхам. І будуць яны крочыць у нагу, і поступ іх будзе грозны.

Арандатары брылі дамоў, на свае фермы, праз чырвоны пыл.

Калі ўсё, што можна было прадаць, было прададзена — пліты і ложкі, крэслы і сталы, маленькія кутнія буфеты, тазы і бакі — засталіся яшчэ кучы хатняга скарбу; і жанчыны сядзелі сярод іх, перабіралі рэч за рэччу, азіраліся назад, у мінулае — малюнкі, квадратныя люстэркі, а вось ваза…

Ты і без мяне ведаеш, што можна ўзяць з сабой, а што нельга. Мы ж будзем рабіць прывалы ў полі — спатрэбіцца посуд гатаваць яду і мыць бялізну, матрацы і прашываныя коўдры, ліхтары, і вёдры, і брызент… З яго зробім навес. І бітон з-пад газы. Ведаеш, што з яго будзе? Печка. А адзежа — адзежу ўсю бяры. Стрэльба?.. Без стрэльбы як без рук. Калі не будзе ўжо ні чаравікаў, ні адзення, ні ежы, ні нават надзеі, у нас астанецца стрэльба. Калі дзед прыйшоў сюды, здаецца, я расказваў табе, у яго з сабой былі толькі перац, соль і стрэльба. Больш нічога. Гэта пойдзе. І яшчэ бутэлька на ваду. Ну, здаецца, больш ужо няма куды. Вышэй бартоў. Малыя залезуць на паклажу, а бабку пасадзім на матрац. Прылады — рыдлёўку, пілу, гаечны ключ, абцугі. І яшчэ сякеру. Сякера гэтая служыць гадоў ужо сорак. Бачыш, як лязо сцерлася? І вяроўкі, канешне. Астатняе? Кінь тут… ці спалі.

Падыходзілі і дзеці.

Раз Мэры бярэ ляльку, гэту рваную завэдзганую ляльку, дык я вазьму свой індзейскі лук. Мне без яго ніяк нельга. І яшчэ палку — яна пад мой рост. Раптам спатрэбіцца. Яна ў мяне ўжо даўно — цэлы месяц ці нават год. Я без яе не магу. А якая яна, Каліфорнія?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор