Читаем Гронкі гневу полностью

Грузавік вярнуўся пад вечар, падскокваючы і грукочучы ў клубах пылу. Пыл пластом ляжаў на насціле кузава, і капот быў увесь укрыты ім, а фары слаба свяціліся, нібы зацярушаныя чырвонай мукой. Сонца садзілася, і ў яго апошніх промнях зямля была чырвоная, як кроў. Эл сядзеў, прынікшы да руля, горды, сур'ёзны і дзелавіты, а бацька з дзядзькам Джонам займалі ганаровыя месцы побач з вадзіцелем. Стоячы ў кузаве і трымаючыся за планкі бартоў, ехалі астатнія: дванаццацігадовая Руці і дзесяцігадовы Ўінфілд — мурзатыя і дзікія, вочы стомленыя, але поўныя захаплення, пальцы і куткі рота чорныя і клейкія ад лакрычных ледзянцоў, якія яны выкленчылі ў бацькі ў горадзе. Руці, у доўгай, за калені, сукенцы з ружовага міткалю, трымалася, як паненка. Але Ўінфілд быў яшчэ дзіця — з тых, што бегаюць смаркатыя, падоўгу бавяцца недзе за свірнам, падбіраюць і кураць чужыя недакуркі. Тады як Руці ўжо разумела, якую годнасць ёй надаюць, якую адказнасць на яе накладаюць пачаўшыя ўжо прыкметна выдавацца грудзі, Уінфілд быў яшчэ гарэзлівы і дурненькі, як цялятка, хлапчук. Побач з імі, лёгка абапіраючыся на дошкі борта, стаяла Ружа Сарона. Стараючыся захаваць раўнавагу, яна пагойдвалася на насках, прымаючы штуршкі грузавіка каленямі і бёдрамі. Ружа Сарона была цяжарная і таму вельмі асцерагалася. Яе валасы, заплеценыя ў косы, ляжалі светла-попельнай каронай вакол галавы. На круглявым твары, такім пачуццёвым і прываблівым яшчэ толькі некалькі месяцаў назад, цяпер паявілася ўжо адчужанасць цяжарнасці, самазадаволеная ўсмешка, упэўнены і горды выраз, і яе поўнае цела — налітыя мяккія грудзі і жывот, крутыя клубы і ягадзіцы, якія раней так спакусліва пагойдваліся, нібы запрашаючы пляснуць па іх далонню ці пагладзіць, — усё яе цела набыло адбітак стрыманасці і самавітасці. Усе яе думкі былі скіраваныя ў сябе ўнутр, на дзіця, ва ўсіх яе рухах выяўляўся клопат пра яго. Дзеля яго яна цяпер старалася захаваць раўнавагу, стоячы на насках. Ёй здавалася, што ўвесь свет носіць у сваім лоне плод, і мысліла яна толькі з пункту гледжання прадаўжэння роду і мацярынства. Яе дзевятнаццацігадовы муж, Коні, які ўзяў за жонку пухленькае і палкае дзяўчо-гарэзу, спалохана і недаўменна прыглядаўся да перамены, якая адбылася з ёю, бо цяпер не было ўжо ні кашэчай валтузні ў пасцелі, ні кусання і драпання, ні прыглушаных смяшкоў і заключных слёз. Ён бачыў перад сабой стрыманую, абачлівую і мудрую істоту, якая сарамліва ўсміхалася яму, але не ўступала. Коні ганарыўся Ружай Сарона і баяўся яе. Як толькі выпадаў момант, ён дакранаўся да яе рукой, стаяў блізка, зусім блізка, каб адчуць целам яе бядро ці плячо, і гэта жывіла пачуццё блізкасці, якое магло зусім пакінуць яго. Коні быў хударлявы, з рэзкімі рысамі твару юнак тэхаскай пароды, і яго блакітныя вочы то гарэлі пагрозаю, то свяціліся ласкаю, то цямнелі ад страху. Ён быў добры, старанны працаўнік і мог бы стаць добрым мужам. Ён выпіваў, але ў меру, пускаў у ход кулакі, калі інакш было нельга, ніколі не выхваляўся. На людзях паводзіў сябе ціха, і ўсё ж яго прысутнасць адчувалася, з ім лічыліся.

Калі б дзядзьку Джону не было пяцідзесяці і не быў бы ён па праву роднасці адным з важакоў сям'і, ён палічыў бы за лепшае адмовіцца ад пачэснага месца побач з вадзіцелем і з радасцю ўступіў бы яго Ружы Сарона. Але гэта выключалася, бо яна была яшчэ маладая, і да таго ж жанчына. Дзядзька Джон адчуваў сябе ніякавата, засяроджаныя, неспакойныя вочы яго глядзелі тужліва, і ў моцным хударлявым целе адчувалася напружанасць. Амаль усё жыццё адзінота адгароджвала яго ад людзей, ад натуральных чалавечых пачуццяў. Але пачуцці спелі, збіраліся ўсярэдзіне і нарэшце вырываліся вонкі. Тады ён прагна накідваўся на ежу і аб'ядаўся да рвоты, або глушыў самагон ці віскі, пакуль не ператвараўся ў бяссільнага паралітыка з чырвонымі слязістымі вачамі, альбо пажадліва распуснічаў з якой-небудзь шлюхай у Салісе. Пра яго расказвалі, што аднойчы ён дабраўся да самага Шоўні і паклаў адразу трох прастытутак у адну пасцель і цэлую гадзіну шумна валтузіўся з трыма абыякавымі жаночымі целамі. Але, чым-небудзь насыціўшыся, дзядзька Джон хадзіў сумны, прысаромлены і, як і раней, адзінокі. Хаваўся ад людзей і стараўся загладзіць сваю віну падарункамі. Крадком забіраўся ў дамы і засоўваў дзецям пад падушкі жавальныя гумкі, сек дровы і не браў за гэта грошай. Раздаваў другім усё, што ў яго было, — сядло, каня, пару новых чаравікаў. Тады нікому не ўдавалася пагаварыць з ім, бо ён уцякаў, а калі сутыкаўся з людзьмі твар у твар, ён сцінаўся і паглядаў на іх спалоханымі вачамі. Смерць жонкі і доўгія месяцы самоты, што настала пасля таго, далі свой плён — згрызоты сумлення і сорам, і адзіноту яго нішто не магло парушыць.

Але было і такое, чаго ён ніяк не мог пазбегнуць. І вось цяпер дзядзька Джон едзе побач з вадзіцелем, бо ён быў адным з галоў сям'і, а сям'ёй трэба кіраваць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор